Грамадскасць гатовая да дыялогу з уладамі, улады на дыялог ісці нават не думаюць.

21 чэрвеня адбыўся круглы стол пад назвай “Каму патрэбна разбурэнне Гародні?” Ён быў зладжаны прадстаўнікамі грамадскасці Горадні як круглы стол у адказ псеўдакругламу сталу, які меў месца 7 чэрвеня. Варта заўважыць, што ўваход на гэты круглы стол быў абсалютна свабодны, у адрозненне ад таго круглага стала, што праходзіў 7 чэрвеня як “унутрыўніверсітэцкае мерапрыемства”. Гэтым скарысталіся ўсе жадаючыя (на круглым стале прысутнічала больш 60 чалавек). Апроч гісторыкаў і журналістаў у ім прынялі ўдзел гарадзенскія экскурсаводы (сп. Кірэеў), некалькі архітэктараў (А.Пархута і інш.), а таксама простыя жыхары тых дамоў, якія прызначаныя да зносу.

На круглы стол не з’явіўся ніхто з гарадскіх уладаў, не прыйшоў галоўны архітэктар Анісімаў, не прыйшлі і кіраўнікі гродзенскага ўніверсітэту (Нечухрын, Бадзюкова, Ярмусік), хаця ўсе атрымалі персанальныя запрашэнні. Не з’явіліся і тыя студэнты “арганізатары круглага стала 7 чэрвеня”, якія заклікаюць да актыўнага дыялогу з уладамі. Каментары тут непартэбныя.

Больш таго сп. Бадзюкова напярэдадні асабіста забараняла выкладчыкам універсітэта наведваць гэты груглы стол, хаця некалькі чалавек усё ж прыйшлі (сп. Соркіна, Токць і інш.), а сп. Швед на круглым стале нават выступіў.

Удзельнікі круглага стала 21 чэрвеня прынялі зварот да кіраўніцтва рэспублікі з просьбай разабрацца з сітуацыяй вакол разбурэння гістарычнага цэнтра Горадні, запатрабавалі ўвядзення конкурса на стварэнне архітэктурных праектаў для цэнтра горада (сёння архітэктурныя праекты для горада з’яўляюцца выключнай прэрагатывай Анісімава і гарадской адміністрацыі), прапанавалі адмовіцца ад ідэі рэканструкцыі Старога моста (паводле апошняй інфармацыі ў планах гродзенскіх архітэктараў не толькі замена перакрыццяў моста, праезжай часткі, але і частковы дэмантаж быкоў моста, што з’яўляецца: 1. Парушэннем заканадаўства (быкі ацалелі з 1907 г. і з’яўляюцца помнікам архітэктуры) 2. Значна павысіць кошт моста, гэта будзе не Стары, а ў пэўным сэнсе Новы мост 3. Доказам некампетэнтнасці гарадзенскіх архітэктараў, паколькі нават аб частковым дэмантажы быкоў раней размовы не было).

Scroll to top