Усе памятаюць, які шквал эмоцыяў выклікалі падзеі, што адбыліся два тыдні таму на вуліцы Тэлеграфнай.Адчайная спроба трох гарадзенцаў выратаваць цудоўную алею з ліпаў і ясеняў на гэтай вуліцы скончылася іх арыштам і складаннем пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Як надзіва сярод наведвальнікаў гарадскіх блогаў аказалася вельмі шмат людзей, якія ўбачылі ў смелым учынку гарадзенцаў запланаваную акцыю па «кампраметацыі Рэспублікі Беларусь па-за яе межамі». Некаторыя ж блогеры дазволілі сабе настолькі непрыстойныя абвінавачванні асабістага, можна нават сказаць хамскага, характару, што адміністратару блога прыйшлося нават прыняць рашэнне аб спыненні каментавання паведамлення аб арышце Ігара Лапехі, Эдварда Дзмухоўскага і Надзі Крапівінай.
Прайшло два тыдні і аказалася, што ў абароне зялёных насаджэнняў Горадні прымаюць удзел не толькі грамадскія актывісты, але і… журналіст «Савецкай Беларусі» Іосіф Папко.
У сваім свежавыдадзеным артыкуле спадар Папко канстатуе тое самае, аб чым колькі год гавораць грамадскія актывісты – у горадзе поўнасцю адсутнічае прадуманая палітыка па азеляненню горада, а зеляніна Горадні татальна знішчаецца.
Жыхары горада сотнямі (а не толькі некалькі чалавек) выходзяць на абарону сваіх двароў, але паводле ўладаў, усё у парадку: «Начальник Гродненской городской инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды Ирина Алехина убеждена, что ситуация находится под контролем. По ее словам, прежде чем удалить какое–либо дерево, его тщательно обследует комиссия и только потом выносится решение. Если растение ближе 5 метров от фундамента здания или ближе 2 метров от подземных сетей водопровода и канализации, то оно подлежит сносу. Таковы правила. Правда, лишь в том случае, если действительно есть какая–то угроза. Подряд все никто не пилит, «проблемные» деревья будут стоять до тех пор, пока не станут сильно мешать».
Выказванне спадарыні Алехінай як найменш цынічнае, больш таго, фальсіфікатарскае. Напрыклад калі на вуліцы Тэлеграфнай быў складзены пратакол на спілоўванне Клёнаў ясенелісных (звычайнае, бросавае дрэва, якое жыве прыкладна каля 20 гадоў), то спілавалі некалькі рэдкіх, вельмі каштоўных і, самае галоўнае, здаровых сапраўдных ясеняў. А што тычыцца нормы ў пяць метраў ад фундамантаў дрэваў – то яна абсалютна абсурдная, калі б яна выконвалася, то ў Горадні (з яе вузкімі вуліцамі) ўжо шмат гадоў не было бы ніводнага дрэва.
Хочам яшчэ раз узгадаць. Грамадскаць Горадні мае ўласныя прапановы што да справаў азелянення горада. З імі, таксама як і з прапановамі ўладкавання транспартных плыняў у гістарычным цэнтры, жахары горада неаднаразова звярталіся да гарадскіх улад. Але тыя поўнасцю ігнаруць любыя парпановы аб супрацоўніцтве.
А што да артыкула спадара Папко, то пра прычыну яго з’яўлення можна толькі здагадвацца. Можа паддаўся «нацыяналістычнай прапагандзе», можа і яго (а не дай Божа і усю «Савецкую Беларусь») падкупілі ворагі? А можа ў чалавека нарэшце забалела сэрца аб сваім горадзе, які пераўтвараюць у пустку людзі, месца якім даўно на лавах падсудных.
Чытайце матэрыял на сайце «СБ», а таксама пра мінулыя падзеі на зав.Тэлеграфная тут і тут
-
Катэгорыя: Экалогія
-
Апублікавана 04 Лістапад 2008
Апошняе
- Свяцк Валовічаў: мінулае, сучаснасць, перспектывы
- Андрэй Шулаеў. ГІСТОРЫКА-АРХІТЭКТУРНАЕ АБГРУНТАВАННЕ АДНАЎЛЕННЯ КАНСТРУКЦЫІ ГАЛОЎНАГА ЎВАХОДУ Ў КАРАЛЕЎСКІ ПАЛАЦ 2-Й ПАЛОВЫ XVI – 1-Й ПАЛОВЫ XVII СТСТ. У АНСАМБЛІ СТАРОГА ЗАМКА Ў Г. ГРОДНА
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 4
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 3
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 2
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 1
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej