Невялікая галерэя ахоўваемых драўляных кварталаў у Швецыі, Польшчы і Літве

Экш’ё – маленькі гарадок сучаснай багатай постіндустрыяльнай Швецыі. Цэлыя вуліцы драўляных будынкаў, якія самым руплівым чынам ахоўваюцца сваімі гаспадарамі і дзяржавай. Гарадкі, якія наведваюць сотні тысяч шведскіх і замежных турыстаў. Параўнайце, чым яны адрозніваюцца ад нашых “халупаў” на вуліцах 17 верасня і Бялінскага. Ды бадай нашыя, каб іх пафарбаваць і парамантаваць, мелі б не менш прыгожы выгляд.

Але ахоўваецца драўляная гістарычная забудова Швецыі не толькі ў нейкіх гістарычных рэзервацыях. Нават у цэнтры Стакгольма можна ўбачыць такога кшталту драўляны будынак. Ну, шведы багатыя, скажаце вы, ім можна і вычварацца, аднаўляючы свае драўляныя халупы. Можа і так, але паглядзіце таксама на зусім недалёкія ад нас Друскенікі. Асабнякі канца ХІХ ст. старанна і рупліва адноўленыя нічым не лепшыя за тыя, што знаходзяцца ў нас на вул. Міцкевіча. У іх сотнямі за вялікія грошы адпачываюць турысты. А дзе, думаеце, файна было б спыняцца еўрапейскім турыстам у Горадні, тым, аб наплыве якіх марыць нашая ўлада? Не ў гасьцініцы ж “Нёман” на Савецкай плошчы? Правільна, акурат у такім асабнячку на вуліцы Міцкевіча. Літва наўрад нашмат багацейшая за Беларусь, у любым выпадку не Швецыя, аднак грошы рабіць там са сваёй гістрыка-архітэктурнай умеюць, а не пераўтвараюць свае старыя будынкі ў руіны, наносячы па іх “ядзерна-бомбавыя ўдары”, бо “рэканструкцыю”, напрыклад, Нясвіжскага палаца, іншым словам не назавеш.

скансен у Новым свеце

скансены ў Новым свеце

скансен у Новым свеце

Шукаюць

Scroll to top