Ліст ад Alex_shan
Здравствуйте, harodnia.

ваша "Гасцёўня" не работает
это сделано умышленно?
чтобы мнение простых читателей не было видно всем посетителям сайта?
это правильно....

потому что если вы уже открыто предлагаете рядом с могилами павших в ВОВ советских солдат ставить памятники фашистам, то что будет дальше???

статья "Некалькі словаў пра бронзавага салдата або Горадня–Талін
29 красавіка 2007 года"
цитата:
"Веру, што ў любым горадзе Беларусі каля помнікаў ... знойдзецца месца і для магілы савецкага салдата і для сціплага крыжа салдатам вермахта"

уж не свастика ли подразумевается под "сціплым крыжом", который предлагают поставить в любом городе Беларуси ?

привет "Горадзенцу"
это фамилия такая ???
не позорьте наш ГОРОД

С уважением,
Alex_shan

Водгукам старой савецкай прапаганды прагучаў допіс спадара Алекса (Alex_shan), які ўбачыў дыверсію ў словах пра тое, што вайна скончыцца адно тады, калі каля абеліскаў савецкім салдатам паўстануць крыжы салдатам нямецкім. Допіс Алекса вы бачыце зправа.

Найперш усіх просім прабачэння. З гасцёўняй ёсць тэхнічныя праблемы якія пакуль ліквідаваць нельга, таму прасцей пішыце каментары пад артыкуламі, або, калі не атрымліваецца, пішыце прама на поштовую скрыню з пазначэннем артыкула. А зараз аб справе.

Давайце разважым, спадар Алекс. У парку Жылібера стаіць брацкая магіла савецкіх воінаў. Што робіць наша моладзь, фактычна топчучыся па гэтай магіле? Правільна, спявае блатныя песьні пад гітару, п’е піва, калі халадно грэецца каля вечнага агня або ад яго прыкурвае. Я такое бачыў, хаця ведаю, што ў савецкі час за гэта штрафавалі. Ці нармальнае такое становішча. Безумоўна не. Ёсць два выхады – або перанесці магілу на могілкі, або неяк перавыхаваць нашу моладзь. Першы выхад больш просты, другі больш складаны, але куды больш шляхетны. Можа возмецеся за гэта, спадар Алекс. Бо вам лёгка махаць пагрозай наступаючага фашызму, свастыкі і г.д. нічога насамрэч не робячы.

Але і гэта не ўсё. Вы ведаеце, што ў магіле ў парку Жылібера пахаваныя адно толькі некалькі чалавек, Герой Савецкага Саюза лётчык Санфірава, напрыклад. Справа ў тым, што могілкі вайсковага шпіталя ў 1944-45 гг. былі таксама ў парку толькі на тэрыторыі цяперашняй сцэны, дзе зараз дзеці на машынках катаюцца. Дык вось, калі будавалі помнік, адкапалі толькі Герояў Савецкага Саюза, астатнія магілы зраўнялі бульдозерамі і закталі пад асфальт. А зараз адкажыце мне, ці гэта не цынізм? Ці ведаеце вы, колькі пахаванняў савецкіх салдат ведаюць вакол Горадні гісторыкі і што гэтыя пахаванні нікому непатрэбныя. Ніхто не перазахоўвае іх, нягледзячы на звароты. Ніхто дасюль не разабраў рухнуўшыя ДОТы 68-га умацаванага раёна каля Сапоцкіна і не дастаў адтуль целы герояў, якія біліся, калі немцы былі за Мінскам.

Помнікі нельга бурыць, але нельга імі і спекуляваць, раз на год да іх падыходзячы, расказваючы байкі пра вечную памяць, а потым ісці займацца сваімі справамі. Так памяць пра Перамогу не перажыве апошяга ветэрана. У нас жа нават вартых прац пра баі за Горадню ў 1944-м няма.

І пра хворую справу крыжоў нямецкім салдатам. Гэта пытанне прынцыповае. Нельга нам сыходзіць з прынцыпу: “Бог даруе, а мы ніколі.” Мы не маем права быць вышэйшымі за Бога, а кожны з нямецкіх салдат даўно атрымаў сваё на тым свеце. Пакідаючы помнікі толькі адным мы ліквідуем чалавека ў гэтай вайне. У нас атрымоўваецца з аднаго боку ўсе добрыя, з другога – ўсе дрэнныя. Гэта страшна, бо скажае ісціну і вядзе да жудасных наступстваў у будучыні. Якіх наступстваў? Кожны аматар піва, што прыйшоў на 9 мая на плошчы і памахаў сцяжком пачынае думаць: “я герой, мы нацыя пераможцаў, я супермэн, толькі няхай пачнецца зараз буду спальваць танкі ворага сотнямі”. Гэта аксіёма – з такіх супермэнаў атрымоўваюцца самыя дрэнныя абаронцы Радзімы.

Усіх віншуем з Днём Перамогі, жадаем доўгіх гадоў ветэранам, сапраўднай памяці і пашаны да ветэранаў жадаем моладзі і просім памятаць, што часам сапраўдны фашызм хаваецца пад маскай самага агалцелага антыфашызму.

Scroll to top