Выйшаў фільм пра гродзенскія карты Лапіных. Цудоўны дакументальны праект Наталлі Шматко атрымаў працяг у выглядзе новага фільма пра гродзенскі друк.

Аўтар падрабязна расказвае пра гісторыю кнігадрукавання, пачынаючы ад каралеўскай друкарні Антонія Тызенгаўза. Вельмі шмат увагі прысвечана гісторыі Першай краёвай фабрыкі карт для гульні, якая належала Аляксандру Лапіну і яго сям'і. Заахвочваем паглядзець гэты фільм усіх жадаючых, тым больш, што рэпліку лапінскіх карт хутка можна будзе набыць у гродзенскіх сувенірных крамах. 

https://www.youtube.com/watch?v=7KzZomRQ7Xs&list=PLmnAT9U7nZb2JMK3QlbPe4BnkXZNB0PE0

Scroll to top