Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Шырма Рыгор Раманавіч
8 (21).01.1892 – 23.03.1978

адзін з рэдактараў часопісу «Летапіс ТБШ», стваральнік у Вільні двух беларускіх хораў, збіральнік народных песень, кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і пляскі, старшыня праўлення Саюзу кампазітараў БССР

Псеўд.: Р.Баравы, Вучыцель

З сялянскай сям’і в. Шакуны Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Атрымаў пачатковую хатнюю адукацыю. Скончыў Пружанскае гарадское вучылішча. У 1911-1912 гадах праслухаў настаўніцкія курсы ў Свянцянах. Працаваў настаўнікам. Паступіў у Седліцкі настаўніцкі інстытут, разам з якім у пачатку Першай сусветнай вайны эвакуяваўся ў Яраслаўль. У 1916 годзе быў мабілізаваны ў войска. Скончыў Чугуеўскае вайсковае вучылішча на Харкаўшчыне. У званні прапаршчыка быў накіраваны ў Туркестан. З 1919 года выкладаў літаратуру ў Новагольскай школе Хапёрскага павету Варонежскай губерні. У 1922 годзе вярнуўся на радзіму. Нейкі час працаваў лесарубам у Белавежскай пушчы. Прыняў удзел у рабоце Беларускага выбарчага камітэту на Пружаншчыне. У 1924 годзе стварыў у Пружанах беларускі хор, стаўшы ягоным кіраўніком і дырыжорам. У 1926 годзе пераехаў у Вільню ў якасці настаўніка спеваў і выхавацеля ў інтэрнаце Віленскай беларускай гімназіі. Сябра Цэнтральнага сакратарыяту БСРГ. З 1928 па 1937 гады сакратар Галоўнай управы ТБШ. З 1933 года адзін з рэдактараў часопісу «Летапіс ТБШ», пазней - «Беларускі летапіс». Стварыў у Вільні два беларускіх хоры. Наладжваў беларускія музычныя перадачы на польскім радыё, канцэрты, запісаў больш за 2 тысячы народных песень. Двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. З 1940 па 1970 год кіраваў Беларускім дзяржаўным ансамблем песні і пляскі, які з 1957 года стаў называцца Дзяржаўнай акадэмічнай капэлай БССР. Старшыня праўлення Саюзу кампазітараў БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны шэрагам савецкіх ордэнаў.

Быў у Гродне на павятовым з’ездзе ТБШ 12 ліпеня 1928 года. Восенню 1929 года некалькі тыдняў жыў у в. Бераставічаны Гродзенскага павету, дзе запісваў народныя песні. У 1930 годзе праз некаторы час жыў у в. Рудаўляны каля Гродна, дзе так сама збіраў песенную народную творчасць. З 1944 па 1952 гады жыў у Гродне. Кіраваў Беларускім дзяржаўным ансамблем песні і пляскі. У канцы 1940-х гадоў друкаваўся ў мясцовай газеце “Гродзенская праўда”.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
шэсць восем адзін тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  

to Мікалай Анегін

27-10-2008, 10:13

Дзякуй вялікі, можа напішаце які матэрыльчык пра Льва Бакста кароценькі. вывесім на нашым сайце.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 12)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Помнік


Гродна – месца маленства.
Агеньчыкі ў вокнах зімы.
На сьвеце сьвятое месца
Там, дзе ў маленстве мы.

Людзі, не забывайце!
Кліча далёкі цень!
Гродна – магіла маці.
Першы дарослы дзень.

Нёман гойдае хвалі,
Цягне вецер матыў.
У Мінску і ў Яраслаўлі
У помніках ты застыў.

А тут маленства святое
Навек замяла зіма.
Гродна – гняздо пустое.
Помніка ў Гродна няма.

Алесь Чобат

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 15

Слаўнае імя

Пануцэвіч (Папуцэвіч) Вацлаў (1910 – 25.08.1991)
адзін з арганізатараў “руху маладых адраджэнцаў”, рэдактар часопіса “25 сакавіка”, кіраўнік Задзіночання беларускіх скаўтаў у эміграцыі, віцэ-старшыня Беларуска-амерыканскага каталіцкага таварыства, аўтар працы «Гарадзеншчына ў нацыянальным руху ў 1918-1919 гадах»

Чытайце ў Бібліятэцы

Андрей Чернякевич. Гродненский Новый Свет и его окрестности.
3 кастрычніка 2009 года
Электронны варыянт кнігі гісторыка і краязнаўцы А. Чарянкевіча аб старым раёне нашага горада. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына