|
| Сяўрук Пётр Якаўлевіч 1905 – 4.10.1929
сябра БСРГ, арганізатра хатняй бібліятэкі, першы старшыня Гродзенскай акруговай управы ТБШ, пачынаючы літаратар
Паводле А. Пяткевіча паходзіў з беднай сялянскай сям’і з м. Скідзель Гродзенскага пав. У час Першай сусветнай вайны быў у бежанстве. У Ліпецку вучыўся ў школе. Вярнуўся ў Скідзель у 1921 годзе. Працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. Быў сябрам БПС-Р, БСРГ. Арганізаваў бібліятэку, якая размяшчалася ў яго хаце. Старшыня кола ТБШ у Скідзелі. 27 чэрвеня 1929 года П. Сяўрук даслаў у Галоўнае праўленне ТБШ у Вільні і Акруговае праўленне ТБШ у Гродне пратэст на рэзалюцыю, прынятую на з’ездзе дэлегатаў ТБШ у Вільні 19 траўня 1929 года, так як лічыў, што гэты дакумент “кампраметаваў ТБШ і культурніцка-прасветную дзейнасць беларусаў”. Паводле аналітычнай запісцы польскай паліцыі за кастрычнік 1929 года “інтэлігенты, здольны арганізатар, арыентуюецца на БСРКП”. Некалькі разоў арыштоўваўся польскімі ўладамі. Друкаваўся з пачатку 20-х гадоў у віленскіх газетах. Пісаў вершы, апавяданні, аповесці, артыкулы, нататкі, вёў дзённік. Творы захоўваліся ў рукапісах.
У 1927 – 1928 гадах з’яўляўся першым старшынём Гродзенскай акруговай управы ТБШ. Удзельнічаў у Гродзенскім павятовым з’ездзе ТБШ 12 ліпеня 1928 года, дзе быў абраны ў склад рэвізійнай камісіі Гродзенскага акруговага праўлення ТБШ. Сакратар Гродзенскага акруговага з’езду ТБШ 14 кастрычніка 1928 года.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Мая думка такая. Гэта сапраудны беларус,які змагауся за тое,каб у краіне была беларуская мова.Напісау вельмі добры падручнік "Беларуская граматыка для школ". Яго мова вельмі цудоуная і меладычная. Хацелась,каб усе размаулялі так,як пісау і размауляу паважаны спадарБ.Тарашкевіч. Свае жыцце ен аддау сваей Радзіме. Лічу,каб у краіне былі з назвай яго вуліцы і школы. З павагай-Лявон. |
|
|
Добры быу чалавек,вельми цудоуна размауляу на беларускай мове. Многа ведау народных песен.Сапраудны беларус. З павагай Лявон. |
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 15)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Каложа
|
І
Дзень асеньні ішоў,
Да сярэдзіны, пэўна,
Серабрысты і сьпеўны
Між дрыготкіх дажджоў.
Парк суцішна дыхаў,
Спадарожнічаў дожджык…
Асьцярожна і ціха
Я прыйшла да Каложы.
ІІ
Яшчэ на гольлі вільгаць засталася.
У лісьце пахаваныя сьляды.
Алень драўляны на іканастасе –
Чыясь душа – схіліўся да вады.
І што мне, што знадворку непагода,
Што дождж па сэрцы коламі прайшоў?..
А голас сьвятара ляцеў свабодна
І зноў вяртаўся ад галасьнікоў.
ІІІ
Магчыма, самае прыватнае жаданьне,
Якое ўслых ня варта прамаўляць:
Калі пачнецца Суд,
Калі ў празрыстым раньні
Праз далеч сінюю труба пачне склікаць,
І страчаны Сусьвет
Паўстане ў новай сіле.
Душа і цела
Зьвяжуцца нанова –
Дай мне пачуць Твае сьвятыя словы:
"Дарую грэшным,
Бо яны любілі."
IV
Я думала: калі б застацца зараз
У восені, ўрачыстай і прыгожай,
Калі ўсё, усё зьмясьціцца можа
І апраўдацца для тваёй душы –
Асьветланай, усё пакінуць зараз!..
Ды смутак невымоўны
Ў дрэве кожным,
І парк мяне праводзіць ад Каложы.
І варта
Жыць.
Ганна Аўчыннікава
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Флігель палаца адміністратара XVIII ст. (знесены)
|
|
|
|
Слаўнае імя
Федарук Уладзімір Трафімавіч (1885 – ?) дырэктар Гродзенскай беларускай школы, віцэ-старшыня Гродзенскай беларускай школьнай рады, сябра нацыянальных арганізацый у Гродне |
Чытайце ў Бібліятэцы
Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі. Рынак.
Аб’ект, які патрабуе першачарговасьці пры рэновацыі гістарычнага цэнтру – Рынак. Ніжэй падаецца да ўвагі распрацаваныя гарадзенскімі архітэктарамі і міласьціва прадстаўленыя Аленай Пархутай пляны рэконструкцыі гісторычнага разьвіцьця і пэрспэктываў рэновацыі гарадзенскага Рынку.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|