| Станішэўская Тэкля 1898 – 21.05.1919
першая беларуская настаўніца ў Гродне
Яна была першай беларускай настаўніцай у Гродне. З некралога ў газеце “Беларуская думка”: “…У 1914 гаду мы яе застаём сярод свядомага грамадзянства м. Вільні, дзе шчырым патрыятызмам і ахвотнай працай адразу здабыла сабе агульную сымпатыю. Адгэтуль яна ўвесь час актыўна працуе ў беларускім руху. У 1916 годзе, як сябра Беларускае Музычна-Драматычнае Дружыны, прыймае вельмі жывое ўчасце ў беларускам тэатры; яна часта іграе на сцэне і асабліва вельмі хораша дэклямуе. Паступіўшы ў 1916 годзе на Беларускія Вучыцельскія Курсы ў Вільні і скончыўшы іх, едзе за вучыцельку ў Горадзень. Горадзень у той час з беларускага боку быў пустыняю. Свядомая беларуская маладзёж з надыходам немцаў была або вывезена, або сама выехала і рассыпалася па ўсходняй Беларусі і Маскоўшчыне. У Горадні бушавала польская чорная сотня, каторая, карыстаючыся з прыходу немцаў, захацела спалянізаваць гэтае спрадвечнае беларускае места і з гэтай мэтаю натужала ўсе свае сілы. Над усім беларускім быў здзек. З другога боку праваслаўная царкоўная служба (псаломшчыкі і інш.), што асталася пасля выехаўшых у Маскоўшчыну праваслаўных свяшчэннікаў, пры сваім фанатызме і цемнаце была найвялікшым прыяцелем усяго маскоўскага і непрыяцелем беларускага, што пры тым уплыве на народ, які гэная служба мела падчас нямецкай акупацыі, перадавалася і самаму народу. І вось на долю маладой беларускай вучыцелькі-патрыёткі прышлося зламаць першы лёд і няпрыязнь людзей, каторыя былі пад уплывам чужых нацыянальнасцей. Аднак, гарачая, шчырая і сыстэматычная праца Тэклі Станішэўскай рабіла сваё. Як запраўды свядомая беларуска, яна адносілася аднолькава як да беларусаў праваслаўных, так і да беларусаў каталікоў, і дзеля гэтага будычы сама каталічкай, здабыла агульную сымпатыю і сярод праваслаўнага горадзенскага насялення. Бачучы ў якім загоне жывуць праваслаўныя ў Горадні, і што дзеля гэтага яны ў безнадзеянні, ня шукаючы ратунку ў саміх сябе, у беларускім руху, чакаюць спасення ад далёкай і чужой Маскоўчыны, яна выстаралася для іх свяшчэнніка, чым яшчэ болей прыцягнула да сябе мясцовае праваслаўнае насяленне. Праца Тэклі Станішэўскай у Горадні была безупыннай барацьбой за беларускае адраджэнне і за беларускую школу. Прышлося вясці барацьбу ня толькі з русіфікацыяй і паланізацыяй, але і з нямецкай уладаю. Немцы стараліся як найбалей увесці ў школу нямецкіх прадметаў. З гэтым ходалася Т.Станішэўская і ходалася ўдачна. І за яе абарону нацыянальных і народных правоў, хоць-бы ад нямецкай акупацыйнай улады, і немцы яе паважалі. Скора Тэклі Станішэўскай прышоў на помач малады і энэргічны вучыцель Аляксандр Грыкоўскі. Усведамлённы ёю Грыкоўскі горача прыняўся за працу, і работа ўдваіх пайшла спарней. Маладым беларускім адраджэнцам-вучыцялём прыходзілася кожны крок здабываць упорнай, доўгай і сыстэматычнай працаю. Перашкоды былі надзвычайныя. Усе іх пералічваць няма тут ніякай магчымасці. Праціўнікі беларускага адраджэння ня грэбавалі ніякімі спосабамі барацьбы проціў беларускіх дзеячоў і ўсё імі ўжывалася ад звычайнай агітацыі да абвінавачавання перад нямецкай уладаю у расейскім шпіонстве. Але смелая і энергічная праца беларускіх працаўнікоў зрабіла сваё. Школа стала на цвёрды грунт, дзяцей хадзіла шмат, бацькі пасылалі ахвотна. Скрануўся з вялікай сілаю беларускі рух у Горадні. Зазіхацелі бліскучыя гарызонты. Лічба беларускіх работнікаў павялічылася. Пачалася шырокая грамадская праца, учасця ў каторай ня здолела ўжо прыняць так заўсёды рупная Тэкля Станішэўская. Кволае здароўе маладое дзяўчыны ня выдзержала, і яна бязмалка адначасна з сваім сябрам па працы вучыцелем А.Грыкоўскім захварэла на сухоты. Улетку 1918 года Тэкля Станішэўская прыехала ў Вільню і ўжо болей не варочалася ў Горадзень. У Вільні яна лячылася ад сухотаў і працавала, колькі магла, у беларускім прытулку “Золак” і ў беларускай кнігарні. У сакавіку 1919 года яна злягла ў літоўскай клініцы. У сераду 21-га траўня Тэкля Станішэўская памерла на два месяцы пазней за Аляксандра Грыкоўскага. 23-га траўня пахавана на могілках у Россе побач са сваім бацькам. У аўторак 26 траўня 1919 года, у палову сёмага раніцы, у віленскім касцёле святога Яна адбылася жалобная імша за душу беларускай настаўніцы”.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
sajtawik! A czy chciałbyś, bu o Tobie mówili: ruski, czy białoruski - wszystko kacapy!? Przypuszczam, że NIE. Twoje porównanie Polaków do Rosjan wynika po prostu z marnej wiedzy historycznej i głowy naładowanej sowiecką propagandą. Życzę Ci powodzenia, bo przypuszczam, że na rzeczową dyskusję jeszcze za wcześnie... |
|
|
Prosze Pana (czy terz Panni) ostatniego komentatora zobaczyc rze te slowa pohodza z gazety 1920 roku wydania. TO JEST CYTATA. Prosze czytac texty uwarznej. Ale co sie tyczy moih pogladow na sprawie to jestem z ta cytata zgodny, malo co sie zmienilo. Dla mnie co polak, co moskal. |
|
|
"У Горадні бушавала польская чорная сотня, каторая, карыстаючыся з прыходу немцаў, захацела спалянізаваць гэтае спрадвечнае беларускае места і з гэтай мэтаю натужала ўсе свае сілы". Autorowi tego tekstu proponuje terapię w oddziale zamkniętym, albo od razu operację ucisku na mózg. Większych bzdur chyba nikt nigdy nie napisał. Okazuje się, że tak jak w czasach Orzeszkowej, tak i teraz NIC nie warto robić dla tak zwanych Białorusinów, bo i tak na koniec 'sviadomyja' kopną cię w tyłek. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 8)
|
|