МГА Гісторыка

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч
2(14).04.1885 – 27.11.1938

кіраўнік Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сябра Рады БНР, арганізатар беларускіх пачатковых школ, загадчык беларускімі настаўніцкімі курсамі ў Вільні, заснавальнік Беларускай партыі незалежных сацыялістаў, публіцыст, дырэктар Беларускага дзяржаўнага гістарычнага музея

Нарадзіўся ў в. Максімаўка Вілейскага пав. Віленскай губерні. Скончыў пачатковую школу ў Радашковічах. У 1900-1904 гадах вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. У 1904-1909 гадах настаўнічаў у Свянцянскім і Вілейскім паветах. Праследаваўся царскімі ўладамі за рэвалюцыйную прапаганду. У 1912 годзе скончыў педагагічны інстытут у Феадосіі. Настаўнічаў у вышэйшым пачатковым вучылішчы і ў жаночай гімназіі ў г. Карасубаза. Улетку 1914 года быў мабілізаваны ў войска. Да верасня 1917 года служыў пісарам у канцылярыі 24-га транспарту 5-га абознага батальёну на Румынскім фронце. У сакавіку 1917 года ўдзельнічаў у з’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый. Кіраўнік створанай у кастрычніку 1917 года на з’ездзе воінаў-беларусаў Заходняга фронту Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. З 1917 года сябра ЦК БСГ. На І-м Усебеларускім з’ездзе ў 1917 годзе ўваходзіў у прэзідыўм, кіраваў пасяджэннямі, выступаў па пытанні арганізацыі беларускіх вайсковых фарміраванняў. У студзені 1918 года разам з А. Цвікевічам і Я. Серадой быў прызначаны беларускім прадстаўніком на савецка-германскіх перамовах у Брэсце. Сябра Рады БНР. Выконваў дыпламатычную місію ўраду БНР у Кіеве. Сябра ЦК БПСД. Падтрымліваў цесныя сувязі з БПС-Р. Займаўся арганізацыяй беларускіх пачатковых школ. У час польскай акупацыі ў 1919-1920 гадах працаваў інструктарам беларускай секцыі школьнага аддзелу Мінскага магістрату, дырэктарам курсаў беларусазнаўства. Сябра Часовага БНК, Беларускай цэнтральнай школьнай рады і БВК. У 1920-1922 гадах працаваў дырэктарам і настаўнікам Барунскай настаўніцкай семінарыі. Адначасова з восені 1920 года выкладаў у Віленскай беларускай семінарыі. З лета 1921 года загадваў беларускімі настаўніцкімі курсамі ў Вільні. Сябра Віленскага БНК, ТБШ, Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і Беларускага выдавецкага таварыства, заснавальнік Беларускай партыі незалежных сацыялістаў. У лістападзе 1922 года абраны паслом у сейм Польшчы. Наместнік старшыні ЦК БСРГ, арганізатар Цэнтральнага сакратарыяту партыі, кіраўнік яе рэдакцыйнага камітэту. У 1926 годзе ўступіў у КПЗБ. Рэгулярную публіцыстычную творчасць пачаў яшчэ ў 1919 годзе на старонках газет «Беларусь», «Звон», часопісу «Родны край». Рэдагаваў «Бюлетэнь пасольскага клуба БСРГ». Арыштаваны польскімі ўладамі 15 студзеня 1927 года. На «працэсе 56-ці» ў маі 1928 года прыгавораны да 12 год зняволення. У студзені 1929 года апеляцыйны суд паменшыў тэрмін да 6 год зняволення. Датэрмінова вызвалены вясной 1930 года. Увайшоў у склад Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клубу «Змаганне». Удзельнічаў у выбарчай кампаніі 1930 года. У сувязі з пагрозай новага арышту ў кастрычніку 1930 года рашэннем ЦК КПЗБ перапраўлены ў Мінск. Працаваў у сектары навукі Наркамату Асветы БССР. З лютага 1931 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага гістарычнага музея. Уваходзіў у ЦВК БССР. 16 жніўня 1933 года арыштаваны органамі АДПУ па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру. 9 студзеня 1934 года рашэннем судовай калегіі АДПУ БССР быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання з заменай на 10 год папраўча-працоўных лагераў. Пакаранне адбываў на Салаўках. Асобай тройкай НКУС БССР 14 лістапада 1938 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Жыў у Гродне з ліпеня 1920 па студзень 1921 года. У час польскай эвакуацыі 17 ліпеня 1920 года застаўся разам са Смолічамі ў Гродне, дзе атрымаў ад В. Іваноўскага 5 тысячы польскіх марак на беларускую працу ў горадзе. Паводле ягоных паказанняў на «працэсе 45-ці», з лета 1920 года з’яўляўся сябрам Гродзенскага БНК. Паводле У. Курбскага С. Рак-Міхайлоўскі летам 1920 года ў Гродне ад імя БПС-Р падпісаў дэкларацыю аб прызнанні савецкай улады. Восенню 1920 года цесна супрацоўнічаў з Гродзенскай газетай «Беларускае слова». Аўтар артыкулу «Балаховіч і Беларусь» і інш. Паводле А. Бергман выкладаў арыфметыку ў Гродзенскай беларускай гімназіі, шмат часу аддаваў беларускаму прытулку. 14 лістапада 1920 года ўдзельнічаў у якасці «прадстаўніка прэсы» ў кааператыўным з’ездзе Гродзеншчыны. Восенню 1920 года атрымаў ад Цэнтральнай Касы БНР грошы на беларускую працу ў Гродне. 22 лістапада 1920 года пазычыў на гэта ж ад дэлегацыі БВК у Гродне 15 тыс. марак і г.д. З 26 верасня 1920 года па 31 студзеня 1921 года неаднаразова выязджаў з Гродна ў Варшаву і Вільню. Магчыма, зноў быў у Гродне 1 мая 1924 года, выступаючы на мітынгу ад імя беларускага пасольскага клубу. 24 студзеня 1926 года разам з П. Валошыным выступаў у Гродне на пасольскім вечы БСРГ у кінатэатры «Палац». Паводле справаздачы агента польскай паліцыі ў сваёй прамове С. Рак-Міхайлоўскі падрабязна распавёў пра гісторыю БСРГ. Пасля мітынгу і вырашэння разам з М. Якімовічам і П. Валошыным канфідэнцыяльнага пытання ў 2.32 гадзіны ночы ад’ехаў цягніком у Вільню. 19 жніўня 1926 года разам з П. Валошыным правёў мітынг у в. Алекшыцы Гродзенскага павету.

Паводле А. Бергман летам 1920 года С.Рак-Міхайлоўскі жыў у Гродне на адной кватэры са Смолічамі.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
тры адзін нуль тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

Marie

16-05-2008, 17:57

sajtawik! A czy chciałbyś, bu o Tobie mówili: ruski, czy białoruski - wszystko kacapy!? Przypuszczam, że NIE. Twoje porównanie Polaków do Rosjan wynika po prostu z marnej wiedzy historycznej i głowy naładowanej sowiecką propagandą. Życzę Ci powodzenia, bo przypuszczam, że na rzeczową dyskusję jeszcze za wcześnie...

  

sajtawik

13-05-2008, 23:55

Prosze Pana (czy terz Panni) ostatniego komentatora zobaczyc rze te slowa pohodza z gazety 1920 roku wydania. TO JEST CYTATA. Prosze czytac texty uwarznej. Ale co sie tyczy moih pogladow na sprawie to jestem z ta cytata zgodny, malo co sie zmienilo. Dla mnie co polak, co moskal.

  

Marie

12-05-2008, 15:52

"У Горадні бушавала польская чорная сотня, каторая, карыстаючыся з прыходу немцаў, захацела спалянізаваць гэтае спрадвечнае беларускае места і з гэтай мэтаю натужала ўсе свае сілы". Autorowi tego tekstu proponuje terapię w oddziale zamkniętym, albo od razu operację ucisku na mózg. Większych bzdur chyba nikt nigdy nie napisał.
Okazuje się, że tak jak w czasach Orzeszkowej, tak i teraz NIC nie warto robić dla tak zwanych Białorusinów, bo i tak na koniec 'sviadomyja' kopną cię w tyłek.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 8)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Старое Гродна


Думаю – Гродна!
Бачу дзедаў парог
І чую тупат
Сваіх дзіцячых ног.

Думаю – Гродна…
Адчуваю павеў маладосці.
Ці не паехаць мне
Ў гэтае старое Гродна
Ў госці?

Зоська Верас

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Вул. Віленская

Слаўнае імя

Амельянчык Мікалай Мацвеевіч (1899 – ?)
грамадскі дзеяч, самадзейны акцёр, арганіст у лютэранскай кірсе

Чытайце ў Бібліятэцы

Юрый Чантурыя. Гарады і час. Горадня
З усіх абласцей Беларусі Гарадзеншчына вызначаецца найбольш значнай горадабудаўнічай спадчынай, а яе цэнтр істотным чынам вылучаецца сярод іншых гарадоў... Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць