Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Марцінчык Мікалай Міхайлавіч
16.12.1901 – 23.05.1980

старшыня Беларускага студэнцкага саюзу, рэдактар часопіса “Студэнцкая думка”, намеснік старшыні Галоўнага праўлення ТБШ

З сялянскай сям’і в. Кубельнікі Бераставіцкай гм. Гродзенскага пав. Вучыўся ў пачатковай школе ў в. Масаляны. Пад час Першай сусветнай вайны быў бежанцам. Скончыў 5-ць класаў гімназіі ў г. Чыстаполе Казанскай губерні. З 1919 года – на радзіме. З 1921 па 1927 гады вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага універсітэта. У 1927-1930 гадах працаваў інспектарам, настаўнікам анатоміі і гігіены Віленскай беларускай гімназіі і адначасова – урачом у педыатрычнай клініцы Віленскага універсітэта. Старшыня Беларускага студэнцкага саюзу, рэдактар ягонага часопіса “Студэнцкая думка”. У 1925 годзе ўдзельнічаў у канферэнцыі ў Гданьску па стварэнню БСРГ. З 1925 года – інструктар і сакратар, з 1934 года – намеснік старшыні Галоўнага праўлення ТБШ. З 1927 года намеснік старшыні Беларускага таварыства пацярпелых ад вайны. Супрацоўнічаў з беларускім друкам. У 1927 і 1930 гадах арыштоўваўся за нацыянальную дзейнасць. У 1931 годзе высланы польскімі ўладамі з Вільні ў м. Нараўка на Беласточчыне. У 1948 годзе рэпрэсаваны і зняволены ў канцлагеры ў Комі АССР.

Скончыў Гродзенскую гімназію ў 1921 годзе. «Яшчэ ў Гродне, - пісаў М. Марцінчык у сваёй аўтабіяграфіі, - будучы ў гімназіі, я сутыкнуўся з беларускім нацыянальным вызваленчым рухам». У 1944-1948 гадах працаваў галоўным урачом Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы. Пасля вызвалення з 1956 года жыў у Гродне.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
тры чатыры чатыры дзевяць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Лявон

06-05-2012, 07:06

Мая думка такая.
Гэта сапраудны беларус,які змагауся за тое,каб у краіне
была беларуская мова.Напісау вельмі добры падручнік
"Беларуская граматыка для школ".
Яго мова вельмі цудоуная і меладычная.
Хацелась,каб усе размаулялі так,як пісау і размауляу паважаны спадарБ.Тарашкевіч.
Свае жыцце ен аддау сваей Радзіме.
Лічу,каб у краіне былі з назвай яго вуліцы і школы.
З павагай-Лявон.

  

Лявон

29-03-2012, 20:32

Добры быу чалавек,вельми цудоуна размауляу на беларускай мове.
Многа ведау народных песен.Сапраудны беларус.
З павагай Лявон.

  

Алекс

15-07-2011, 00:36

Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў.
З павагай,
Алекс.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 15)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Каложа


І
Дзень асеньні ішоў,
Да сярэдзіны, пэўна,
Серабрысты і сьпеўны                             
Між дрыготкіх дажджоў.
Парк суцішна дыхаў,
Спадарожнічаў дожджык…
Асьцярожна і ціха
Я прыйшла да Каложы.

ІІ
Яшчэ на гольлі вільгаць засталася.
У лісьце пахаваныя сьляды.
Алень драўляны на іканастасе –
Чыясь душа – схіліўся да вады.
І што мне, што знадворку непагода,
Што дождж па сэрцы коламі прайшоў?..
А голас сьвятара ляцеў свабодна
І зноў вяртаўся ад галасьнікоў.
 
ІІІ
Магчыма, самае прыватнае жаданьне,
Якое ўслых ня варта прамаўляць:
Калі пачнецца Суд,
Калі ў празрыстым раньні
Праз далеч сінюю труба пачне склікаць,
І страчаны Сусьвет
Паўстане ў новай сіле.
Душа і цела
Зьвяжуцца нанова –
Дай мне пачуць Твае сьвятыя словы:
"Дарую грэшным,
Бо яны любілі."
 
IV
Я думала: калі б застацца зараз
У восені, ўрачыстай і прыгожай,
Калі ўсё, усё зьмясьціцца можа
І апраўдацца для тваёй душы –
Асьветланай, усё пакінуць зараз!..
Ды смутак невымоўны
Ў дрэве кожным,
І парк мяне праводзіць ад Каложы.
І варта
Жыць.

Ганна Аўчыннікава

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Мадэрн па Сацыялістычнай 44

Слаўнае імя

Якімовіч Мікалай Мацвеевіч (27.09.1896 – 24.03.1929)
сакратар Гродзенскага БНК, карэспандэнт віленскіх беларускіх газет, кіраўнік Гродзенскага павятовага сакратарыяту БСРГ

Чытайце ў Бібліятэцы

Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі
Дзясятка архітэктурных помнікаў, якія маюць у першую чаргу новапаўстаць, аднаўленьне якіх верне колішнюю веліч і прыгажосьць нашай любай Горадні. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына