|
Крэчэўскі Пётр Антонавіч 7.08.1879 – 8.03.1928
старшыня Цэнтральнай беларускай гандлёвай палаты, адзін з лідэраў БПС-Ф
Нарадзіўся ў Кобрынскім павеце (паводле іншых дадзеных: м. Дубна Гродзенскага пав.). Атрымаў пачатковую адукацыю ў Верхалескай школе Кобрынскага павету. Вучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы. У 1902 годзе скончыў Віленскую духоўную семінарыю. З 1902 года настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. З 1909 года працаваў у Віленскім дзяржаўным банку. З 1914 года – на вайсковай службе. У 1917 годзе быў старшынём Барысаўскага савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Дэлегат І-га Усебеларускага з’езду. У 1918 годзе вайшоў у склад Народнага сакратарыяту БНР, выконваў абавязкі дзяржкантралёру. Сябра народнага сакратара фінансаў, народнага сакратара гандлю і прамысловасці. Старшыня Цэнтральнай беларускай гандлёвай палаты. Адзін з лідэраў БПС-Ф. З 13 снежня 1919 года старшыня Рады БНР. На верасень 1920 года – у Берліне. На пачатак 1921 года знаходзіўся ў Коўне. Пазней жыў у Чэхіі. Удзельнічаў у беларускай нацыянальна-палітычнай нарадзе ў Празе 26-30 верасня 1921 года.
У пачатку снежня 1918 года прызначаны міністрам унутраных справаў Літвы Сташынскім камісарам Гродна і Гродзенскага павету. У Гродна прыехаў 11 снежня 1918 года. У якасці ганаровага госця прысутнічаў на Гродзенскім беларускім павятовым з’ездзе 15-16 снежня 1918 года, які сам і арганізаваў за грошы, атрыманыя ў якасці авансу на працу Гродзенскага камісарыяту. 30 снежня 1918 года разам з В. Захаркам сустракаўся з камандаваннем нямецкай 10 арміі па пытанню аб перадачы зброі беларускай міліцыі. 8 студзеня 1919 года звярнуўся да Я. Варонкі з прапановай аб прызначэнні асобна камісара Гродна і Гродзенскага павету.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
sajtawik! A czy chciałbyś, bu o Tobie mówili: ruski, czy białoruski - wszystko kacapy!? Przypuszczam, że NIE. Twoje porównanie Polaków do Rosjan wynika po prostu z marnej wiedzy historycznej i głowy naładowanej sowiecką propagandą. Życzę Ci powodzenia, bo przypuszczam, że na rzeczową dyskusję jeszcze za wcześnie... |
|
|
Prosze Pana (czy terz Panni) ostatniego komentatora zobaczyc rze te slowa pohodza z gazety 1920 roku wydania. TO JEST CYTATA. Prosze czytac texty uwarznej. Ale co sie tyczy moih pogladow na sprawie to jestem z ta cytata zgodny, malo co sie zmienilo. Dla mnie co polak, co moskal. |
|
|
"У Горадні бушавала польская чорная сотня, каторая, карыстаючыся з прыходу немцаў, захацела спалянізаваць гэтае спрадвечнае беларускае места і з гэтай мэтаю натужала ўсе свае сілы". Autorowi tego tekstu proponuje terapię w oddziale zamkniętym, albo od razu operację ucisku na mózg. Większych bzdur chyba nikt nigdy nie napisał. Okazuje się, że tak jak w czasach Orzeszkowej, tak i teraz NIC nie warto robić dla tak zwanych Białorusinów, bo i tak na koniec 'sviadomyja' kopną cię w tyłek. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 8)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
На кручы Каложа ў задуме, адна
|
Апошнія блікі рахманнага дня
За вёску лясную Ласосны запалі.
На неба ўсплыў месяц, лягла цішыня,
Заслаўшы сівымі абрусамі далі.
І чутна, як ціха пяшчотна вада
Цалуе ля замка сівыя граніты.
На кручы - Каложа ў задуме, адна
Маячыць, бы прывід, смугою спавіты.
Начамі ёй сняцца мінулыя дні -
Прад ёю крыжакаў драпежныя зграі.
Мячы, бы маланкі, палаюць агні -
Лютуе захопнік у Прынёманскім краі.
І бачыць, як лютых прыблудаў вядуць
Бялявыя воі на конях буланых.
І чуе, як трубы Гародні гудуць
У знак перамогі над госцем нязваным.
Апанас Цыхун
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Піўзавод
|
|
|
|
Слаўнае імя
Грынкевіч Станіслаў Сымонавіч (23.02.1902 – 1945) перакладчык на беларускую мову медыцынскіх працаў і рэлігійных тэкстаў, кіраўнік Беларускага народнага аб’яднання ў Вільні |
Чытайце ў Бібліятэцы
Кароткая даведка па забудове Завадской вуліцы і гісторыі гродзенскага піўзавода (палаца Сапегаў)
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|