Касцевіч Макар Мацвеевіч 6(18).08.1891 – 1939
арганізатар першых беларускіх школак у Мінску, перакладчык кніг на беларускую мову, Старшыня кантрольнай камісіі Рады БНР
Літаратурныя псеўданімы: М. Краўцоў, Дзын-Дзылін, Звончык, Макар, Язэп Святазар, Picolo, Smreczyński, крыпт. З-ык, К. М., Кр. М., М. К.
З заможнай сялянскай сям’і, што жыла ў в. Баброўня Гродзенскага пав. Скончыў царкоўна-прыходскую школу ў в. Галавачы, а ў 1910 годзе – Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў у школе. З 1915 – у войску. Пасля ваеннай вучэльні служыў на Паўночна-Заходнім фронце. Узначальваў салдацкі камітэт 44-га армейскага корпусу, ад якога быў абраны дэлегатам на 1-ы Усебеларускі з’езд. Сакратар выканкама з’езду. Арганізатар першых беларускіх школак у Мінску. У 1918 годзе выкладаў на курсах беларусазнаўства пры Мінскай гарадской думе. У красавіку 1918 года быў дэлегаваны Народным сакратарыятам БНР атрымаць грошы ад Барысаўскай павятовай земскай управы. Галасаваў за тэлеграму нямецкаму кайзеру вясной 1918 года. Быў абраны Мінскай гарадской думай ў красавіку 1918 года міравым суддзёй. Сябра БПС-Р. Старшыня кантрольнай камісіі Рады БНР і сябра мандатнай камісіі Рады. З 7 снежня 1918 года камісар літоўскага ўраду ў Сакольскім павеце. Пры бальшавіках у сакавіку - жніўні 1919 года працаваў настаўнікам на Гродзеншчыне. Пад час польскай акупацыі ў 1919–1920 гадах сябра Часовага БНК і БВК. З 1916 года друкаваўся ў беларускіх газетах, у тым ліку: «Вольная Беларусь», «Наша думка», «Беларуская крыніца», «Сялянская ніва», «Беларускае слова», «Родны край», часопісах «Рунь», «Маланка», «Беларуская культура», «Шлях моладзі» і інш. У 1919 годзе быў супрацоўнікам газет «Звон» і «Беларусь». Пад час Слуцкага паўстання загадчык друкарні паўстанцаў у Клецку. Удзельнік 1-й Усебеларускай канферэнцыі ў Празе ў верасні 1921 года. У 1922 – 1923 гадах працаваў у Радашковіцкай беларускай гімназіі. У сярэдзіне 1920-х гадоў жыў у Вільні. У 1923 годзе рэдактар часопісу «Саха», забароненага пасля першага нумару. Выдаў некалькі сваіх перакладаў кніг розных аўтараў на беларускую мову. У 1926 годзе арыштаваны польскімі ўладамі. Сябра беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Асвета”. З 1927 года актыўна ўдзельнічаў у рабоце Беларускага навуковага таварыства. Арганізоўваў у родных мясцінах беларускія канцэрты і спектаклі. У 1930-я гады адыйшоў ад літаратурнай творчасці. Быў беспрацоўным. Сябра Галоўнай управы ТБШ у 1936 – 1937 гадах. У кастрычніку 1939 года працаваў у рэдакцыі газеты «Віленская праўда». Неўзабаве быў рэпрэсаваны органамі НКУС. Загінуў у зняволенні.
Апавяданне М. Касцевіча «Час самагубства», якое было надрукавана ў газеце «Вольная Беларусь» 14 ліпеня 1918 года, было датавана 22 чэрвеня 1912 года, а ў якасці месца напісання ўзгадвалася Гродна. Зноў быў у Гродне ў канцы 1918 года. 23 снежня 1918 напісаў верш «Паварот да Гародні», упершыню надрукаваны ў гродзенскай газеце “Беларусь” 30 сакавіка 1919 года і перадрукаваны 19 кастрычніка 1919 года ў газеце «Звон». Зноў прыехаў у Гродна з м.Саколка ўвечары 3 студзеня 1919 года. Ад’ехаў з Гродна 21 студзеня 1919 года, хутчэй за ўсё, у Мінск.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
sajtawik! A czy chciałbyś, bu o Tobie mówili: ruski, czy białoruski - wszystko kacapy!? Przypuszczam, że NIE. Twoje porównanie Polaków do Rosjan wynika po prostu z marnej wiedzy historycznej i głowy naładowanej sowiecką propagandą. Życzę Ci powodzenia, bo przypuszczam, że na rzeczową dyskusję jeszcze za wcześnie... |
|
|
Prosze Pana (czy terz Panni) ostatniego komentatora zobaczyc rze te slowa pohodza z gazety 1920 roku wydania. TO JEST CYTATA. Prosze czytac texty uwarznej. Ale co sie tyczy moih pogladow na sprawie to jestem z ta cytata zgodny, malo co sie zmienilo. Dla mnie co polak, co moskal. |
|
|
"У Горадні бушавала польская чорная сотня, каторая, карыстаючыся з прыходу немцаў, захацела спалянізаваць гэтае спрадвечнае беларускае места і з гэтай мэтаю натужала ўсе свае сілы". Autorowi tego tekstu proponuje terapię w oddziale zamkniętym, albo od razu operację ucisku na mózg. Większych bzdur chyba nikt nigdy nie napisał. Okazuje się, że tak jak w czasach Orzeszkowej, tak i teraz NIC nie warto robić dla tak zwanych Białorusinów, bo i tak na koniec 'sviadomyja' kopną cię w tyłek. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 8)
|
|