Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Захарка Васіль Іванавіч
1.04.1877 – 14.03.1943

дзеяч Рады БНР, сябра Гродзенскага БНК і клубу «Беларуская хатка»

Нарадзіўся ў в. Дабрасельцы Міжрэцкай гм. Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губерні. Атрымаў хатнюю пачатковую адукацыю. Скончыў Лыскаўскую настаўніцкую семінарыю. З 1895 года настаўнічаў у царкоўна-прыходской школе. Вытрымаў экзамен па праграме юнкерскага вучылішча і расійскай гімназіі. У 1898-1902 і 1904-1917 гадах быў на вайсковай службе; чыноўнік артылерыі. Сябра БСГ, адзін з арганізатараў з’езду беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту 22 кастрычніка 1917 года, сакратар Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сябра Вялікай беларускай рады. Удзельнічаў у І-м Усебеларускім з’ездзе, сябра Рады з’езду. У студзені 1918 года арыштоўваўся бальшавікамі. Сябра Рады БНР. З 21 лютага 1918 года скарбнік у складзе Народнага сакратарыяту БНР. 23 сакавіка 1918 года быў упаўнаважаны Народным сакратарыятам атрымаць грошы, асыгнаваныя Мінскай гарадской думай. Вёў перамовы з нямецкімі вайсковымі ўладамі па справе грошаў, канфіскаваных 25 лютага 1918 года. 1 мая 1918 года абраны сябрам фінансавай камісіі Рады БНР. Сябра ЦК БПСФ. З мая 1918 года – кіраўнік друкарні Народнага сакратарыяту БНР. У красавіку 1918 года разам з М. Касцевічам быў абраны Мінскай думай сябрам міравога суддзі. Сябра камісіі па пераходу Беларускага тэатру пад загад Народнага сакратарыяту БНР і Надзвычайнай бежанскай калегіі. 23 ліпеня 1918 года ўвайшоў у склад кабінету Я. Серады, заняўшы пасаду народнага сакратара фінансаў. 28 жніўня 1918 года быў дэлегаваны ў Кіеў атрымаць рэшту грошай з украінскай дзяржаўнай пазыкі ўраду БНР. Міністр фінансаў ва ўрадзе А. Луцкевіча. У снежні 1918 года – у Вільні. З другой палове лютага 1919 года – ва Украіне, куды паехаў да А. Смоліча ў справе украінскай пазыкі. У маі 1919 года – у Берліне. 22 мая 1919 года звярнуўся да ўраду БНР з просьбай «звольніць яго ад абавязкаў кіравання грашовымі справамі з прычыны нездароўя». У чэрвені 1919 года – у Коўне ў якасці часовага намесніка старшыні ўраду БНР. З канца таго ж месяца быў зноў у Берліне, дзе фактычна выконваў абавязкі кіраўніка беларускага ўраду. Пасля расколу Рады БНР 13 снежня 1919 года В. Захарка быў абраны намеснікам старшыні Прэзідыўма Народнай Рады БНР. На паседжанні ўраду А. Луцкевіча 15 лістапада 1919 года быў адхілены ад пасады міністра. А. Смолічу было даручана распачаць супраць яго судовы працэс (магчыма, у справе грошаў ураду БНР, якія В. Захарка адмовіўся перадаць А.Луцкевічу). У канцы 1919 года ў Мінску хаваўся ад арышту польскімі ўладамі. На пачатак 1920 года – зноў у Берліне, у лютым 1920 года – у Празе. Сябра аргбюро па скліканню дзяржаўнай канферэнцыі ў Рызе вясной 1920 года. Удзельнічаў у нарадзе прэзідыўма Рады БНР і ўрада В. Ластоўскага ў Рызе 30-31 траўня 1920 года. З 24 чэрвеня па 12 верасня 1920 года быў у Маскве ў якасці старшыні Надзвычайнай беларускай дыпламатчнай місіі. У канцы 1920 – пачатку 1921 года – у Рызе, з 1921 года – у Коўне. Намеснік старшыні І-й Усебеларускай канферэнцыі ў Празе ў верасні 1921 года. З 23 жніўня 1923 года – міністр фінансаў ва ўрадзе А. Цвікевіча. 1 лістапада 1923 года выехаў у Прагу. 12 снежня 1925 года абраны старшынём таварыства «Беларуская рада» ў Празе. На ІІ-й Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне ў кастрычніку 1925 года не прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. Намеснік старшыні Рады БНР. З 8 сакавіка 1928 года па 6 сакавіка 1943 года Прэзідэнт Рады БНР.

Прыехаў у Гродна ў сярэдзіне снежня 1918 года. 15-16 снежня 1918 года ў якасці ганаровага госця прысутнічаў на Гродзенскім беларускім сялянскім з’ездзе. Выконваў абавязкі кіраўніка канцылярыі міністэрства беларускіх справаў Літвы. Сябра Гродзенскага БНК і клубу «Беларуская хатка». У снежні 1918 года ўдзельнічаў у перамовах БНК з Гродзенскай управай. 30 снежня 1918 года разам з П. Крэчэўскім сустракаўся з камандаваннем нямецкай 10 арміі па пытанню аб перадачы зброі беларускай міліцыі. Будучы ў Гродне падаў разам з А. Луцкевічам некалькі нотаў пратэсту ад імя ўраду БНР супраць захопу беларускіх зямель Польшчай. З гродзенскага дзённіку А. Луцкевіча: «...Апавядаў мне аб тым, як у ім будзілася нацыянальная свядомасць. Тым сімпатычны і шчыры». 28 студзеня 1919 года В. Захарка выехаў у Кіеў у справе ўкраінскай грашовай пазыкі для ўраду БНР. Зноў прыехаў у Гродна 17 сакавіка 1919 года з Берліна (?) разам з Ю. Камарынцам. У гэты ж дзень удзельнічаў у святочнай вячэры ў беларускім клубе. Прысутнічаў на паседжаннях ураду БНР у Гродне 18 і 21 сакавіка. «Калі ў канцы сакавіка 1919 года я вярнуўся з-за мяжы ў Гродна, - пісаў В. Захарка ў сваім лісце да А. Луцкевіча 18 верасня 1919 года, - то знайшоў там такую гразь, што абідна і совестна было адчуваць і бачыць. Гэта была сплашная безрассудачная грызня і пакасць А. Луцкевіча, П. Аляксюка і іх паплечнікаў з аднаго боку і Я. Варонка і яго паплечнікаў з другога…». В. Захарка выступіў 25 сакавіка 1919 года на развітальнай вячэры, прысвечанай ад’езду Я. Варонка з Гродна. Між іншым, ён сказаў: “Адабраўшы ў беларускага народа яго інтэлігенцыю і зрабіўшы яе сваёю, нашыя ворагі, польскія іезуіты і маскоўскія русіфікатары, назвалі нашую пенкную беларускую мову простаю-мужыцкаю і ўвесь час сваёго панавання ламалі язык нашага народу на польскі альбо маскоўскі капыл…”. Як прадстаўнік ураду БНР удзельнічаў у адкрыцці І-га беларускага настаўніцкага з’езду Гродзеншчыны 26 сакавіка. 5 красавіка В.Захарка ад імя Рады міністраў БНР апратэставаў заяву К. Цвіркі-Гадыцкага аб далучэнні Беларусі да Польшчы. 7 красавіка В. Захарка звярнуўся да нямецкага крэйзгаўптмана Гродна з заявай лічыць справу арыштаванага напярэдадні ў горадзе К. Цвіркі-Гадыцкага беларускай «унутранай дзяржаўнай справай». Выехаў з Гродна ў Берлін (?) у пачатку красавіка 1919 года.

У снежні 1918 – студзені 1919 года жыў у гатэлі “Метраполь”.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
восем нуль два пяць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

Marie

16-05-2008, 17:57

sajtawik! A czy chciałbyś, bu o Tobie mówili: ruski, czy białoruski - wszystko kacapy!? Przypuszczam, że NIE. Twoje porównanie Polaków do Rosjan wynika po prostu z marnej wiedzy historycznej i głowy naładowanej sowiecką propagandą. Życzę Ci powodzenia, bo przypuszczam, że na rzeczową dyskusję jeszcze za wcześnie...

  

sajtawik

13-05-2008, 23:55

Prosze Pana (czy terz Panni) ostatniego komentatora zobaczyc rze te slowa pohodza z gazety 1920 roku wydania. TO JEST CYTATA. Prosze czytac texty uwarznej. Ale co sie tyczy moih pogladow na sprawie to jestem z ta cytata zgodny, malo co sie zmienilo. Dla mnie co polak, co moskal.

  

Marie

12-05-2008, 15:52

"У Горадні бушавала польская чорная сотня, каторая, карыстаючыся з прыходу немцаў, захацела спалянізаваць гэтае спрадвечнае беларускае места і з гэтай мэтаю натужала ўсе свае сілы". Autorowi tego tekstu proponuje terapię w oddziale zamkniętym, albo od razu operację ucisku na mózg. Większych bzdur chyba nikt nigdy nie napisał.
Okazuje się, że tak jak w czasach Orzeszkowej, tak i teraz NIC nie warto robić dla tak zwanych Białorusinów, bo i tak na koniec 'sviadomyja' kopną cię w tyłek.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 8)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Над дугамі-мастамі Гродна
Спакойнае дыханне грому.
На кроны з лісцяў, 
              кроны з лілій -
              пяшчота ліўняў
                                        сініх ліній.
Нырайце, крылы, ад дажджу
                                                 ў нябёсы!
Хавайся пад крыло маё,
Не бойся!

Данута Бічэль-Загнетава

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 15

Слаўнае імя

Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч (8 (20).01.1892 – 29.11.1938)
аўтар першай беларускай граматыкі, адзін з лідэраў БСГ, сябра БНК, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, адзін з заснавальнікаў ТБШ, перакладчык на беларускую мову паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш»

Чытайце ў Бібліятэцы

Юры Гардзееў. Гарадзенскі Рынак у XVI-XVIII ст.ст. Праблемы соцыятапаграфічнага развіцця
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць