|
Грабінскі Баляслаў 1899 – 1991
сябра Рады БНР, Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, Беларуска-амерыканскага згуртавання
Нарадзіўся ў в. Урачыншчына Раманаўскай гміны Сакольскага павета ў сялянскай сям’і. У 1910 годзе скончыў трохкласнае прыходскае вучылішча ў м. Дубровы, пасля медыцынскі факультэт Віленскага універсітэту. У 1920-х – першай палове 1940-х гадоў жыў у Вільні, працаваў асістэнтам кафедры анатоміі медыцынскага факультэту Віленскага універсітэту, трымаў уласную практыку як доктар-дантыст. Старшыня БХД, БНК у Заходняй Беларусі, намеснік старшыні Беларускага навуковага таварыства. Аказваў матэрыяльную дапамогу шэрагу беларускіх арганізацый і ўстаноў, у тым ліку Беларускаму музею імя І. Луцкевіча. Прыкладна ў сярэдзіне 1940 года быў асведаміцелям НКУС. З 20 жніўня 1942 года да канца нямецкай акупацыі – старшыня Віленскага БНК. З 1943 года – кіраўнік кафедры анатоміі ў Магілёўскім медыцынскім інстытуце, які знаходзіўся на той час у Вілейцы. 16 верасня 1943 года арыштаваны літоўцамі і інтэрніраваны ў лагер Правянішкі. У 1944 годзе выехаў у эміграцыю, дзе працягваў медыцынскую практыку. Сябра Рады БНР, Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, Беларуска-амерыканскага згуртавання. Памёр ў Лонгвудзе ў ЗША.
У 1911-1914 гадах вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. Сябра Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. У 1918 годзе працягваў вучобу ў Гродзенскай польскай гімназіі.
Пад час вучобы ў Гродне ў 1911-1914 гадах жыў у Францішканскім кляштары.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
sajtawik! A czy chciałbyś, bu o Tobie mówili: ruski, czy białoruski - wszystko kacapy!? Przypuszczam, że NIE. Twoje porównanie Polaków do Rosjan wynika po prostu z marnej wiedzy historycznej i głowy naładowanej sowiecką propagandą. Życzę Ci powodzenia, bo przypuszczam, że na rzeczową dyskusję jeszcze za wcześnie... |
|
|
Prosze Pana (czy terz Panni) ostatniego komentatora zobaczyc rze te slowa pohodza z gazety 1920 roku wydania. TO JEST CYTATA. Prosze czytac texty uwarznej. Ale co sie tyczy moih pogladow na sprawie to jestem z ta cytata zgodny, malo co sie zmienilo. Dla mnie co polak, co moskal. |
|
|
"У Горадні бушавала польская чорная сотня, каторая, карыстаючыся з прыходу немцаў, захацела спалянізаваць гэтае спрадвечнае беларускае места і з гэтай мэтаю натужала ўсе свае сілы". Autorowi tego tekstu proponuje terapię w oddziale zamkniętym, albo od razu operację ucisku na mózg. Większych bzdur chyba nikt nigdy nie napisał. Okazuje się, że tak jak w czasach Orzeszkowej, tak i teraz NIC nie warto robić dla tak zwanych Białorusinów, bo i tak na koniec 'sviadomyja' kopną cię w tyłek. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 8)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Каложа
|
Каложа!
Каложа мая прыгожая!
Ты і ў завею, як летам, пагожая.
Клёнам тваім, пэўна, сто гадоў,
А можа іх пасадзіў Міндоўг?
Любая крона паўнеба засціць,
З паўсвету птаства
Тут знойдзе засень.
Там недзе звіта
Гняздо для месіка.
Сядзіць ён, ножкі у Нёман звесіўшы.
А Нёман цячэ сабе ўдаль,
як звычайна,
Стагоддзямі вербы
да хваль прыручае,
Жартуе і лашчыць,
пяшчотны залішне;
Пад кручай закруціць нядобрыя мыслі,
Свавольную думку знайсці дапаможа…
Вясновая песня мая, Каложа!
Калі над табою сцені мярэжацца,
Чакаюць спатканні
На кожнай сцежачцы…
Калыска вякоў неспакойных,
Каложа!
Няхай твае сны
Ніхто не трывожыць.
І вера і цвёрдасць мая –
Каложа…
О, колькі прайшло
Праз цябе раздарожжаў…
Крушылі, палілі,
Дратамі скручвалі,
А ты, як зямля, была неўміручая…
Ты й на заходзе,
Як поўдзень сонечны,
Васьмівяковая,
І заўтра –
Сённяшняя.
Нішто цябе
З сэрца вырваць не зможа,
Бяссмерце продкаў маіх –
Каложа!
Данута Бічэль-Загнетава
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Калючынская 23
|
|
|
|
Слаўнае імя
Баран (Баранаў) Сяргей Восіпавіч (27.09.1892 – 1937?) актыўны дзеяч грамадска-палітычнага жыцця Гарадзешчыны 20-х гг. ХХ ст. |
Чытайце ў Бібліятэцы
Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі
Дзясятка архітэктурных помнікаў, якія маюць у першую чаргу новапаўстаць, аднаўленьне якіх верне колішнюю веліч і прыгажосьць нашай любай Горадні.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|