| Баран (Баранаў) Сяргей Восіпавіч 27.09.1892 – 1937?
актыўны дзеяч грамадска-палітычнага жыцця Гарадзешчыны 20-х гг. ХХ ст.
Нарадзіўся 27 верасня 1892 г. ў в. Віцькі Горніцкай гміны Гродзенскага павета ў праваслаўнай сям’і. Бацька працаваў у маёнтку, у гарбарні, апальшчыкам у лазні. Скончыў сярэднюю школу ў Гродне. У 1914-1917 гадах быў у войску ў якасці служачага вайсковай канцылярыі на Паўднёва-Заходнім фронце. У 1917 годзе ў Мінску сутыкнуўся з беларускім рухам. Уваходзіў у Цэнтральны выканаўчы камітэт БПС-Р. На канферэнцыі беларускіх эсэраў у Мінску ў лістападзе 1919 года яму было даручана весці арганізацыйныю працу на Гродзеншчыне. Сябра Гродзенскага камітэту БПС-Р. Сябра Рады БНР. Вясной 1920 года быў старшынём Грамады беларускай моладзі, сябрам яе драматычнай секцыі. З 28 сакавіка 1920 года – старшыня Гродзенскага БНК. Сакратар беларускай палітычнай канферэнцыі ў Празе 26-30 верасня 1921 года. Уваходзіў у склад камісіі ў справе абвінавачання Ладновым В. Ластоўскага ў супрацоўніцтве з нямецкім урадам. Адзін з заснавальнікаў Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны. 1 сакавіка 1922 года прымаў удзел у арганізацыйным паседжанні Гродзенскага аддзялення таварыства ў Барыса-Глебскім манастыры. Узначальваў Гродзенскае прадстаўніцтва Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Вясной 1922 года ад імя беларускага грамадства гораду вёў перамовы з Гродзенскім епіскапам Уладзімірам аб пераводзе службы ў Барыса-Глебскай царкве на беларускую мову. Разам з іншымі беларускімі дзеячамі быў арыштаваны ў сярэдзіне сакавіка 1922 года, аднак ужо 24 сакавіка быў вызвалены. У сярэдзіне жніўня 1922 года ўвайшоў у склад створанага ў Гродне Беларускага выбарчага камітэту. Неаднаразова прымаў удзел у арганізаваных камітэтам мітынгах.
5 лістапада 1922 года, набраўшы 26732 галасоў, быў абраны ў польскі сейм па Гродзенскай акрузе ад блоку № 16 – ад нацынальных меньшасцей. Праз кароткі час з’яўляўся віцэ-старшынём Беларускага пасольскага клубу, уваходзіў у склад двух сеймавых камісій – па грамадскай апецы і інвалідству і камісіі па петыцыях. С. Баран праводзіў актыўную пасольскую працу на месцах. 20 лютага 1923 года арганізаваў сход у м. Новы Двор каля Саколкі, на якім прысутнічала каля 200 чалавек. Адначасова, паводле польскай паліцыі, правёў тайную нараду з мясцовымі беларусамі: Сабалеўскім, Лебядзем і Рашкоўскім. 15 сакавіка 1923 года прыязджаў у Гродна разам з ксёнзам А. Станкевічам. 1 мая 1923 года С. Баран выступіў з прамовай на дэманстрацыі працоўных у Гродне. Актыўная дзейнасць пасла выклікала незадавальненне польскіх уладаў. 24 красавіка 1923 года пракурор пры апеляцыйным судзе ў Вільні ўнёс прапанову аб згодзе сейма на пачатак следства супраць паслоў С. Барана і С. Якавюка. 22 мая 1923 года С. Баран быў асуджаны прыгаворам Беластоцкага акруговага суду на 6 год турмы па арт. 101 і 102 к.к. за антыдзяржаўную дзейнасць. Паводле газеты “Наш сцяг” “…пасол С. Баран у пятніцу 8 чэрвеня 1923 года выехаў з Варшавы ў Гродна, дзе ў суботу 9 чэрвеня як старшыня Гродзенскага аддзялення Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны правёў значную частку дня ў прытулку для беларускіх дзяцей-сірот… Варочаючыся з прытулка да сябе на кватэру на вул. Рэзніцкую, ён быў абкружаны на Грандзіцкай вуліцы чатырма паліцыянтамі, якія, не гледзячы на яго пратэсты, адвялі яго ў камендатуру гродзенскай паліцыі. Там яму было абвешчана, што ён не арыштаваны, а толькі «затрыманы», але адабралі ад яго ўсё: грошы, паперы, дакументы. А дзесятай гадзіне ўвечары камендант паліцыі, два паліцэйскіх камісары і некалькі тайных агентаў адвялі С. Барана на Кірхавую вуліцу да следчага ўпраўлення, у палітычна-крымінальны аддзел, дзе пад узмоцненай вартай пратрымалі яго ўсю ноч у брудным памяшканні «прэдварылкі». 12 снежня (11 снежня паводле Е.Глагоўскай) 1926 года С. Баран загадам прэзідэнта Польшчы быў звольнены, адбыўшы 2 года і 6 месяцаў зняволення.
У 1928 годзе нелегальна перайшоў у БССР. Прыехаў у Мінск хворы на цяжкі прыпадак псіхасцяніі. Праз пэўны час працаваў на табачным складзе, пазней – у фабрычным склепе. У 1930 годзе паступіў у Вышэйшы педагагічны інстытут у Мінску. Працаваў у ЦК МАДРа. У 1932 годзе стаў кандыдатам РКП(б), аднак у сувязі з чысткай, абраны ў склад партыі не быў. Меў жонку Алену (н. каля 1900 г.) і сына Анатоля (н. каля 1930 г.). У 1933 годзе рэпрэсіраваны. З 1935 года зняволены ў Дальлагу, пазней расстраляны. Пастановай КДБ пры Савеце міністраў СССР 16 жніўня 1956 года С. Баран быў рэабілітаваны.
На 1922 год жыў у Гродна па адрасе: вул. Рэзніцкая, 13.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
sajtawik! A czy chciałbyś, bu o Tobie mówili: ruski, czy białoruski - wszystko kacapy!? Przypuszczam, że NIE. Twoje porównanie Polaków do Rosjan wynika po prostu z marnej wiedzy historycznej i głowy naładowanej sowiecką propagandą. Życzę Ci powodzenia, bo przypuszczam, że na rzeczową dyskusję jeszcze za wcześnie... |
|
|
Prosze Pana (czy terz Panni) ostatniego komentatora zobaczyc rze te slowa pohodza z gazety 1920 roku wydania. TO JEST CYTATA. Prosze czytac texty uwarznej. Ale co sie tyczy moih pogladow na sprawie to jestem z ta cytata zgodny, malo co sie zmienilo. Dla mnie co polak, co moskal. |
|
|
"У Горадні бушавала польская чорная сотня, каторая, карыстаючыся з прыходу немцаў, захацела спалянізаваць гэтае спрадвечнае беларускае места і з гэтай мэтаю натужала ўсе свае сілы". Autorowi tego tekstu proponuje terapię w oddziale zamkniętym, albo od razu operację ucisku na mózg. Większych bzdur chyba nikt nigdy nie napisał. Okazuje się, że tak jak w czasach Orzeszkowej, tak i teraz NIC nie warto robić dla tak zwanych Białorusinów, bo i tak na koniec 'sviadomyja' kopną cię w tyłek. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 8)
|
|