|
| Бадунова Палута (Пелагея) Аляксандраўна 1885 – 29.11.1938
настаўніца, грамадская дзеячка
Нарадзілася ў Навабеліцы, што зараз у межах Гомеля. Паводле В. Кіпеля, да рэвалюцыі вучылася ў Маскоўскім універсітэце. У 1917 годзе скончыла вышэйшыя гісторыка-літаратурныя курсы ў Петраградзе. У чэрвені 1917 года была абрана сябрам ЦК БСГ. Дэпутат Петраградскага Савету рабочых і сялянскіх дэпутатаў. З 5 жніўня 1917 года сябра рэвізійнай камісіі Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый у Мінску. Удзельнічала ў рабоце І Усебеларускага з’езду. Сябра Рады БНР. Старшыня камісіі нацыянальнага яднання Рады БНР. 21 лютага 1918 года ўвайшла ў Народны сакратарыят БНР, займала пасаду народнага сакратара апекі. Удзельнічала ў адкрыцці беларускіх дзіцячых прытулкаў і школ. Старшыня арганізаванага ў Мінску 4 мая 1918 года дабрачыннага беларускага таварыства «Цётка». Сябра БПСР, цакратар ЦК партыі. 12 лістапада 1919 года абрана намеснікам старшыні Народнай Рады БНР. 17 лістапада 1919 года была арыштавана польскімі ўладамі разам з Я. Мамонькам і В. Ластоўскім. У красавіку 1920 года, як прадстаўнік БПСР, вяла перамовы з ЦК РКП(б) у Маскве. На з'ездзе БПСР 25 снежня 1920 года ў Мінску адстойвала палітычную лінію лавіравання ў адносінах да савецкай улады. У 1921 годзе арыштавана бальшавікамі, але хутка вызвалена і выехала ў Польшчу. У 1923-1925 гадах жыла ў Празе. У лістападзе 1925 года вярнулася ў СССР. Працавала настаўніцай у Навабеліцкай школе, на курсах беларусазнаўства ў Гомелі. 3 верасня 1937 года была арыштавана. 30 лістапада 1937 года засуджана на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 25 мая 1938 года прыгаворана да вышэйшай меры пакарання і 29 лістапада расстраляна ў Мінску. Рэабілітавана ў 1989 годзе.
У Гродна прыязджала ў сярэдзіне 1919 года па справе вызвалення з турмы Т. Грыба.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
sajtawik! A czy chciałbyś, bu o Tobie mówili: ruski, czy białoruski - wszystko kacapy!? Przypuszczam, że NIE. Twoje porównanie Polaków do Rosjan wynika po prostu z marnej wiedzy historycznej i głowy naładowanej sowiecką propagandą. Życzę Ci powodzenia, bo przypuszczam, że na rzeczową dyskusję jeszcze za wcześnie... |
|
|
Prosze Pana (czy terz Panni) ostatniego komentatora zobaczyc rze te slowa pohodza z gazety 1920 roku wydania. TO JEST CYTATA. Prosze czytac texty uwarznej. Ale co sie tyczy moih pogladow na sprawie to jestem z ta cytata zgodny, malo co sie zmienilo. Dla mnie co polak, co moskal. |
|
|
"У Горадні бушавала польская чорная сотня, каторая, карыстаючыся з прыходу немцаў, захацела спалянізаваць гэтае спрадвечнае беларускае места і з гэтай мэтаю натужала ўсе свае сілы". Autorowi tego tekstu proponuje terapię w oddziale zamkniętym, albo od razu operację ucisku na mózg. Większych bzdur chyba nikt nigdy nie napisał. Okazuje się, że tak jak w czasach Orzeszkowej, tak i teraz NIC nie warto robić dla tak zwanych Białorusinów, bo i tak na koniec 'sviadomyja' kopną cię w tyłek. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 8)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Каложа
|
І
Дзень асеньні ішоў,
Да сярэдзіны, пэўна,
Серабрысты і сьпеўны
Між дрыготкіх дажджоў.
Парк суцішна дыхаў,
Спадарожнічаў дожджык…
Асьцярожна і ціха
Я прыйшла да Каложы.
ІІ
Яшчэ на гольлі вільгаць засталася.
У лісьце пахаваныя сьляды.
Алень драўляны на іканастасе –
Чыясь душа – схіліўся да вады.
І што мне, што знадворку непагода,
Што дождж па сэрцы коламі прайшоў?..
А голас сьвятара ляцеў свабодна
І зноў вяртаўся ад галасьнікоў.
ІІІ
Магчыма, самае прыватнае жаданьне,
Якое ўслых ня варта прамаўляць:
Калі пачнецца Суд,
Калі ў празрыстым раньні
Праз далеч сінюю труба пачне склікаць,
І страчаны Сусьвет
Паўстане ў новай сіле.
Душа і цела
Зьвяжуцца нанова –
Дай мне пачуць Твае сьвятыя словы:
"Дарую грэшным,
Бо яны любілі."
IV
Я думала: калі б застацца зараз
У восені, ўрачыстай і прыгожай,
Калі ўсё, усё зьмясьціцца можа
І апраўдацца для тваёй душы –
Асьветланай, усё пакінуць зараз!..
Ды смутак невымоўны
Ў дрэве кожным,
І парк мяне праводзіць ад Каложы.
І варта
Жыць.
Ганна Аўчыннікава
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Гараднічанская 23
|
|
|
|
Слаўнае імя
Зянюк Адольф (1895– 1938) апошні кіраўнік Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, рэдактар часопіса «Студэнцкая думка» |
Чытайце ў Бібліятэцы
Горадня на малюнках Напалеона Орды
12 сакавіка 2008 года
Якасная электронная падборка ўсіх вядомых сёння малюнкаў Напалеона Орды з выявамі Горадні, подпісамі да іх, а таксама фотаздымкамі з сучасным выглядам мясцін, намаляваных Ордам амаль 150 гадоў таму
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|