| Адкрый Новы Свет – фотаакцыя ў абарону Гродна 11 чэрвеня 2008 года
28-29 чэрвеня ў Гродне ў межах кампаніі па абароне гістарычнай спадчыны горада, пройдзе грамадская фотаакцыя “Адкрый Новы Свет”. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу жыхароў горада да планаў гарадскіх уладаў па рэканструкцыі гарадскога квартала прыватных забудоваў пачатку ХХ ст., вядомага пад назвай “Новы Свет”
Арганізатарамі фотаакцыі выступілі шэраг грамадскіх арганізацый, грамадзянскіх ініцыятываў, а таксама неабыякавыя жыхары горада. Да ўдзелу ў фотапленэры запрошаныя як вядомыя беларускія фатографы, так і аматары фотасправы. Фотапленэр “Адкрый Новы свет” адкрыты для кожнага хто любіць трымаць у руках фотаапарат. Клас камеры і вопыт у фатаграфаванні значэння не маюць. “Ваш здымак – гэта перш за ўсё сімвал любові да старой Гародні і абароны сваёй культурнай спадчыны”, - заклікаюць арганізатары.
Новы Свет – гэта ціхі гарадзенскі квартал са старасвецкімі сядзібамі, выдатнымі помнікамі архітэктуры мадэрну, канструктывізму і неабарока. Гэта адзін з нешматлікіх кавалачкаў Беларусі, дзе застаецца некранутым гарадскі пейзаж пачатку мінулага стагоддзя. Комплекс Новага Света акрэсліваецца вуліцамі Горкага – Астроўскага – Дзяржынскага - 17 верасня – Міцкевіча. Тут жылі многія вядомыя гарадзенцы. У Новым Свеце прайшлі дзіцячыя гады беларускага паэта Максіма Багдановіча.
Сёння гэтая гістарычная частка Гародні знаходзіцца пад пагрозай знішчэння: мясцовыя “рэканструктары” плануюць знесці большасць дамоў. Жыхароў Новага Свету пачалі перасяляць у спальныя раёны горада. Новыя “гаспадары”, у тым ліку ўрад Масквы, маюць свае планы “ўпарадкавання” гэтага гістарычнага кварталу. Будучыня Новага Света застаецца невядомай...
“Засведчы гісторыю Гародні ХХ стагоддзя! Зрабі СВОЙ здымак Новага Свету! Запрашаем да ўдзелу ў фотапленеры “Адкрый Новы Свет!”, - звяртаюцца арганізатары да ўдзельнікаў і жыхароў горада.
Усе ўдзельнікі пленэра адначасова будуць здымаць вуліцы квартала. Жанр здымка кожны выбірае сам: архітэктура, партрэты жыхароў, рэпартаж, фотакалаж, фотакомікс.
Вынікі фотапленэру будуць выдадзеныя на CD, куды ўвойдуць выбраныя работы кожнага з ўдзельнікаў акцыі, агляд гісторыі фотаздымку ў Гродна, віртуальная карта Новага Свету.
Удзел у фотаакцыі “Адкрый Новы Свет” адкрыты, далучыцца можа кожны, дастаткова толькі паведаміць аб сваім жаданні на fotaplenerharodnia2008@gmail.com.
Чытайце таксама: 09.06.2008 Што ў нармальнай краіне можна зрабіць з Новым Светам, або як ахоўваюць драўляную гістарычную забудову ў Еўропе 24.05.2008 Падведзены вынікі конкурса, прысвечанага Новаму Свету 29.04.2008 Гродзенскі Новы свет (Даследаванне Таццяны Казак) 03.04.2008 «Новый Свет» - белорусский Скансен 06.04.2008 Фотавандроўка па Новым Свеце 03.04.2008 Разбурэнні будынкаў на Новым Свеце 28.02.2008 Ураду Масквы аддадуць стары квартал Горадні? 19.04.2007 Навукова-метадычная здрада
Апошнія каментарыі:
|
|
не совсем в тему, но это уже свершившися факт – из зданий на Ожешко– советской и Карбышева исчезли старинные двери, они заменены стеклопакетными!!!! кто ответит когда-нибудь за это. в городе практически не осталось ничего из малых форм, мало того это происходит на фоне установки убогих лебедей и купидонов с сиськами. ЧТО ДЕЛАТЬ? |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)
|
|