МГА Гісторыка

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Калі хтосьці з чынавенства дзе-нідзе ў нас падчас
СВАБОDА, 8 чэрвеня 2008 года

Па выніках праверкі Дзяржкантролю, у Гародні выяўленыя "некаторыя", як сказана ў справаздачы КДК, парушэнні эфектыўнага і мэтавага выкарыстання сродкаў, накіраваных на капітальны рамонт жылога фонду. Сярод прыкладаў КДК – ніводнага факту пра наўмыснае знішчэнне жытла супрацоўнікамі камунальных службаў ды гарадзенскім чынавенствам, а між тым рамонт у некаторых дамах у гістарычным цэнтры не рабіўся ад пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя.

Як слушна адзначаюць інспектары КДК, "несвоечасовы рамонт жылога фонду прыводзіць да стратаў асобных канструктыўных элементаў і да значных дадатковых выдаткаў на ўзнаўленне". Але прыводзіцца толькі адзіны факт – за 2007 год, калі ў Гародні на правядзенне планавага капрамонту 139 аб'ектаў жылога фонду не была поўнасцю вызначаная крыніца фінансавання на суму ў 10,3 млрд. рублёў з неабходных агульных выдаткаў у 25,8 млрд. рублёў. Узгадана таксама няякаснае выкананне рамонтна-будаўнічых работ у доме №34 па вуліцы Ўрублеўскага – усяго праз паўгады пасля рэмонту там адслаілася фарба на сценах ды столях пад'ездаў.

Нібыта гэта адзіны выпадак ва ўсім горадзе. Напрыклад, жыхары дома №14 па вуліцы Ўрыцкага ў Гародні распавялі журналісту "Свабоды", што ад пачатку капітальнага рамонту прайшоў роўна год. Будаўнікі пайшлі з гэтага аб'екта яшчэ ў мінулым лістападзе, дах цячэ, а замест 4 вадасцёкавых труб пастаўленыя толькі дзве, таму і сцены ў дождж залівае. Тынкоўка, якую чамусьці паклалі толькі з боку вуліцы, ужо паабвальвалася. На скаргі жыхароў майстар з ЖЭСу №1 цягам некалькіх месяцаў абяцае "паправіць становішча". А кіраўніца прыватнай субпадраднай фірмы, якая рабіла рамонт гэтага дома, кажа, што за палову працы з будаўнікамі разлічыліся толькі ў сакавіку гэтага года. Дарэчы, гэтую практыку – не плаціць своечасова будаўнічаму бізнэсу – улады пачалі не сёння. Тое ж адбывалася падчас рэканструкцыі Савецкай плошчы ці маста каля Старога і Новага замкаў.

Ну і дзе Дзяржкантроль з ягоным пільным вокам? Усяго і трэба было інспектарам прайсці па старой Гародні ды паразмаўляць з жыхарамі з вуліц Карла Маркса, Кірава, Сацыялістычнай, Савецкай, Віленскай ды іншых. Нягледзячы на тое, што з людзей амаль 40 гадоў штомесяц здымалі грошы на капітальны рамонт, зрабілі яго пасля другой сусветнай вайны толькі аднойчы. Зараз у некаторыя будынкі заходзіць страшна. Падлога патрэскалася, а лесвіцы пад нагамі таго й глядзі – абрынуцца. А, між іншым, многія з гэтых дамоў з 1988 года знаходзяцца пад аховай дзяржавы, як архітэктурна-гістарычны ансамбль Гародні.

Каб аднавіць занядбанае жытло, напэўна, спатрэбяцца ўсе грошы, якія камунальшчыкі столькі год збіралі з жыхароў. Але тыя, хто фактычна скраў іх пэўную частку, не атрымаюць за гэта адпаведнага пакарання. Ні колішнія кіраўнікі аддзеламі ЖКГ ды будаўніцтва пры гарвыканкаме, ні тыя, на каго жыхары пішуць скаргі сёння. Вось і атрымліваецца, што калі хтосьці з чынавенства што-небудзь парушае – нічога яму за гэта не будзе, акрамя лёгкага перапуду.

А тым часам, гарадзенскія ўлады працягваюць з вялікім шыкам кідаць грошы на аб'екты, якія могуць трапіць у поле зроку спадара Лукашэнкі. Кажуць, прыедзе ён у Гародню ў бліжэйшы час на рэспубліканскі семінар па тэме "Удасканаленне прадпрымальніцтва ў краіне". Ці здолее хто-небудзь распавесці яму, якім коштам абышлося добраўпарадкаванне Гародні?

Кацярына Гіль
СВАБОDА

Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
восем шэсць тры адзін - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

sanek

14-06-2008, 04:06

Накрались как положено, и сейчас крадут. Под фест культур такие деньги в землю закопали. И когда только нахапаются.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Ноччу аўтобус 
коціцца да мяжы
там – радзіма мая 
ды старыя крыжы
там Гародня мая 
на мяне пазірае 
і я ў позірку бачу:
яна - памірае. 
парабілі ёй раны
на целе кабеце 
паўтыркалі ёй краны
шкадлівыя дзеці
валасы павырвалі
запэцкалі грудзі
я баюся, Гародня -
бо гэта Ня Людзі! 

Міхаліна Кастрычнік

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Пажарная вежа

Слаўнае імя

Бакач Пятро (1.04.1907 – ?)
удзельнік беларускага вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

Чытайце ў Бібліятэцы

Ю. Гардзееў. Гародня: паміж мінулым і будучым
Туризм и отдых, 7 сакавіка 2007 года, №№9,10,11
У апошнія два гады ў беларускай прэсе з'явіўся не адзін дзесятак салідных артыкулаў, прысвечаных стану захавання гісторыка-культурнай спадчыны Гародні. Заўважу, галоўны лейтматыў згаданых публікацый вагаўся ад звышхвалебнага захаплення добраўпарадкаваннем горада (без усялякага сумнення, можна згадзіцца з меркаваннем, што ўжыванне слова "рэканструкцыя" з'яўляецца ў разглядаемым выпадку беспадстаўным) да рэзкай і надзвычай эмацыянальнай крытыкі горадабудаўнічых пераўтварэнняў улад. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць