Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Фота www.kamunikat.org

Запрашаем на ўрачыстую прэзентацыю “Магдэбургскай Гародні”!
Руху За Свабоду, 19 траўня 2008 года

Мы чакалі гэтага амаль сем доўгіх месяцаў, але сёння, гучна, паведамляем вам - у сераду 21.05 у Гродна адбудзецца прэзентацыя “Магдэбургскай Гародні” - першай кнігі серыі “Гарадзенская бібліятэка”, выданне якой распачаў Гарадзенскі Рух “За Свабоду”

Удзел у прэзентацыі возьме аўтар “Магдэбургскай Гародні” – Юры Гардзееў, ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэта. Вы зможаце здабыць кнігу разам з подпісам аўтара!

“Магдэбургская Гародня” Юры Гардзеева - першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі беларускага горада. Шматгадовая скрупулёзная праца дазволіла аўтару стварыць унікальную для Беларусі кнігу, у якой з усёй магчымай паўнатой апісана развіццё горада як матэрыяльнага аб’екта з уваходам у гісторыю амаль кожнага пляца. Гэта сапраўды еўрапейскі ўзровень вывучэння еўрапейскай гісторыі беларускага горада.

Пачатак прэзентацыі “Магдэбургскай Гародні” – серада, 21.05.2008, 18.30 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а - 44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Запрашаем, уваход вольны!

“Магдэбургская Гародня” – гэта 383 старонкі багата ілюстраванага тэксту, цвёрдая вокладка, даступная мова. Падрабязней пра “Магдэбургскую Гародню” - http://www.kamunikat.org/6465.html

Даведка: Выдавецкая серыя “Гарадзенская бібліятэка” прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца. Яна будзе знаёміць з гісторыяй горада, свабоднай ад ідэалагічнай хлусні, з мастацкімі творамі і навуковымі працамі гарадзенцаў, якія сталі значным унёскам у культуру беларускага народу і нашых суседзяў. Яе кнігі будуць распавядаць пра людзей-стваральнікаў, якія ў розныя часы супрацьстаялі разбурэнню і знішчэнню, як бы гэта не называлася чарговымі ўладамі. Ганаровы патранат “Гарадзенскай бібліятэцы” ажыццяўляе лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з “Гарадзенскай бібліятэкай” звяртайцеся на zasvabodu.hrodna@gmail.com

Прэсавая служба
Гарадзенскага Руху За Свабоду,
zasvabodu.hrodna@gmail.com


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
восем дзевяць чатыры нуль - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Старое Гродна


Думаю – Гродна!
Бачу дзедаў парог
І чую тупат
Сваіх дзіцячых ног.

Думаю – Гродна…
Адчуваю павеў маладосці.
Ці не паехаць мне
Ў гэтае старое Гродна
Ў госці?

Зоська Верас

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Вул. Віленская

Слаўнае імя

Ламашэвіч Надзея, Ламашэвічанка (? – ?)
актрыса Гродзенскай беларускай трупы, сябра Гродзенскай гарадской управы ТБШ, кіраўнік беларускай кнігарні, прадстаўнік БСРПК “Змаганне” у Гродне, адна з аўтараў аднаднеўкі “Пралом”

Чытайце ў Бібліятэцы

Да пытаньня пасьляваенных будынкаў у староўцы Горадні – дзясятка “шэдэўраў” савецкай бязгусьціцы
У 60-80 гг. староўцы Горадні былі нанесеныя прэвэнтыўныя ўдары шэрагам “шэдэўраў”. Тое што ня зьнішчыла другая сьвятовая вайна, дабіла савецкая бязгусьціца. Пасьля гэтага ў ключавых асях архітэктонікі Горадні зьявіліся незалечныя раны, якія да сёньняшняга дня не загойваючыся звыродзяць складзены стагодзьдзямі кшталт нашага старога горада. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць