| Кацярыну Бычак адлічылі з унівэрсытэту за ўдзел у кампаніі «Выратуем Горадню!» БелаПАН, 23 кастрычніка 2007 года
23 кастрычніка студэнтка другога курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Кацярына Бычак была азнаёмлена з загадам рэктара аб яе адлічэнні з ВНУ «за парушэнне правілаў унутранага распарадку».
У інтэрв’ю БелаПАН К.Бычак паведаміла, што за ўдзел у грамадскай кампаніі «Выратуем Горадню!» у маі гэтага года яна была затрымана міліцыяй. Тады разам з іншымі маладымі людзьмі яна выйшла на абарону будынка млына другой паловы XIX стагоддзя па вуліцы Васілька, 3, а потым на яе было накладзена адміністрацыйнае спагнанне паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна.
«За свой удзел у акцыі ў той час мяне ніяк не пакаралі ў ВНУ. Потым мяне дома наведвалі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі, якія спрабавалі высветліць розныя дэталі, звязаныя з правядзеннем кампаніі «Выратуем Горадню!». У дэканаце не прынялі да ўвагі паважлівыя прычыны, з-за якіх я прапусціла восем дзён заняткаў у верасні, і на гэтай падставе адлічылі мяне з універсітэта», — зазначыла К.Бычак.
Паводле яе слоў, у неафіцыйнай размове ў дэканаце ёй паведамілі, што сапраўднай прычынай адлічэння з’яўляецца яе ўдзел у акцыях пратэсту супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Гродна.
Паводле слоў дзяўчыны, калі ёй не ўдасца аднавіцца ў ВНУ, яна вымушана будзе працягваць вучобу за межамі Беларусі.
У інтэрв’ю БелаПАН гродзенскі грамадскі актывіст Павел Мажэйка назваў адлічэнне К.Бычак з ВНУ «палітычна матываваным, тым больш што дзяўчына не з’яўляецца членам ніякіх палітычных партый або арганізацый, а па сваім унутраным перакананні ўзяла ўдзел у кампаніі». Паводле яго слоў, грамадскасць акажа Кацярыне адпаведную дапамогу, у тым ліку прававую, для яе аднаўлення ва універсітэце або для працягу вучобы за мяжой.
Апошнія каментарыі:
|
|
Ну пра залікоўку не трэба ... Каця была лепшай студэнткай курсу! |
|
|
Одно жаль, что бы мы тут не говорили, но у активистов подобных акций не только с пропусками, но и с результатами в зачетке, обычно сильные проблемы. Но тут мы никогда не доберемся до истины "за что отчислили" т.к. каждый будет одеяло на свою сторону тянуть... |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)
|
|