Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Шацілкі. На здымке – мясьціны, дзе
сёлета мяркуецца правесьці першыя археалягічныя
раскопкі. Фота: www.svetlogorsk.net

Дабраахвотнікі запрашаюцца на археалягічныя раскопкі ў Сьветлагорскім раёне
Светлагорск, 2 чэрвеня 2007 года

Прафэсар катэдры гісторыі і паліталёгіі Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін зьвяртаецца да ўсіх ахвотных паўдзельнічаць у археалягічных раскопках, якія ён сёлета будзе праводзіць у Сьветлагорскім раёне. Дабраахвотнікі могуць папрацаваць на першых раскопках у Шацілках – старадаўняй частцы Сьветлагорска, а таксама на раскопках у вёсцы Каралёва Слабада-2 - на месцы горада Казімір, які існаваў у XVII стагодзьдзі.

Раскопкі ў Шацілках заплянаваныя на другую палову чэрвеня. Шацілкі – былая вёска, якая вядомая па дакумэнтах з 1560 г. (у 1961 г. Шацілкі ператвораныя ў Сьветлагорск). Летась зь ініцыятывы мясцовай грамадзкасьці і з дапамогай дабраахвотнікаў С. Рассадзін выявіў месца, дзе ўзьніклі Шацілкі. У часы Вялікага Княства Літоўскага, асноўнай часткай якога з’яўлялася Беларусь, большасьць насельніцтва Шацілак складалі зямяне – сялянства, якое несла вайсковую службу, і шляхта. Адсюль папаўнялася адна з вайсковых частак - Рэчыцкая харугва, якая праявіла сябе ў розных бітвах. Летась у Сьветлагорску з грамадзкай ініцыятывы быў усталяваны першы ў Беларусі помнік заснавальніку паселішча, якім у Шацілках лічыцца Раман Шаціла.

Дабраахвотнікі на першых археалягічных раскопках на месцы
былога г. Казімір, жнівень 2006 г. Фота Алены Каваленкі.

У ліпені С. Рассадзін мяркуе працягнуць раскопкі ў в. Каралева Слабада-2, на месцы былога горада Казімір. Горад меў Магдэбургскае права і быў разбураны ў час вайны з Расейскай дзяржавай у 1655 г. Раскопкі тут пачаліся летась, таксама зь ініцыятывы грамадзкасьці Сьветлагорска, і прынеслі плённыя вынікі. “Казімір праіснаваў усяго 2 дзесяткі гадоў і утрымлівае, як мы кажам, «чысты» археалягічны матэрыял, які адносіцца да сярэдзіны XVII стагодзьдзя” – гаворыць С. Рассадзін. На меркаваньне прафэсара, гэтае месца можа стаць для навукі эталонным помнікам матэрыяльнай культуры XVII ст. У наступным годзе спаўняецца 365 гадоў з часу заснаваньня Казіміра.

Усім, хто цікавіцца гісторыяй, археалёгіяй і краязнаўствам і можа прысьвяціць частку свайго вольнага часу дабраахвотнай працы на архэалягічных раскопках, С. Рассадзін прапануе зьвязвацца зь ім праз тэл. 567 59 22.


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
чатыры сем шэсць нуль - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


* * *


Іду па Горадні. Пілуюць дрэвы
І не пад корань, а галіны толькі.
Маўляў, і так засохнеце самыя,
А выжывеце – што ж, спілуем зноўку.

Яны стаяць, а з ранаў сок як слёзы.
Галінаў рэшткі – нібы рукі – ў неба.
Яны былі таполі і бярозы.
Нічога ім, апроч жыцця, не трэба.

Жыцця, заўважце, а не існавання,
Калі пілуеце – то лепш пад корань.
Пілуюць дрэвы з вечара да рання.
Пілуюць дрэвы. Засынае горад.

Света Карпей

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Бардзюры "Magistrat m. Grodna"

Слаўнае імя

Шырма Рыгор Раманавіч (8 (21).01.1892 – 23.03.1978)
адзін з рэдактараў часопісу «Летапіс ТБШ», стваральнік у Вільні двух беларускіх хораў, збіральнік народных песень, кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і пляскі, старшыня праўлення Саюзу кампазітараў БССР

Чытайце ў Бібліятэцы

Юрый Чантурыя. Гарады і час. Горадня
З усіх абласцей Беларусі Гарадзеншчына вызначаецца найбольш значнай горадабудаўнічай спадчынай, а яе цэнтр істотным чынам вылучаецца сярод іншых гарадоў... Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць