Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Гісторык Андрэй Вашкевіч: «У Горадні ўсё толькі пачынаецца»
Наша Ніва, 10 лістапада 2006 года

У Горадні ўчынілі чарговае руйнаваньне. Гэтым разам быў разбураны будынак 1936 г., помнік канструктывізму. Слабая надзея на захаваньне яго зьявілася пасьля пастановы Міністэрства культуры пра прыпыненьне будаўнічых работаў да моманту прыняцьця рашэньня датычна неабходнасьці наданьня будынку статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Адпаведнае пытаньне было вынесенае на разгляд Беларускай навукова-мэтадычнай рады ў пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны. Дзяржаўнае тэлебачаньне паказала адпаведны сюжэт. Неабыякавыя да захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны Горадні месьцічы сабралі больш за шэсьцьсот подпісаў у абарону будынку. Аднак руйнаваньне ўсё адно зьдзейсьнілася. І санкцыя на яго прыйшла адтуль, адкуль яе менш за ўсё чакалі, – з Управы па ахове архітэктурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры.

Будынак не палічылі гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, больш за тое – ён не знаходзіцца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтру. Падчас разбурэньня абаронцы камяніцы маглі толькі назіраць за працэсам ды фатаграфаваць. Абываталяў разбурэньне яшчэ адной камяніцы відавочна не ўсхвалявала, як, зрэшты, і ўсе папярэднія гарадзенскія «рэканструкцыі». Хіба што жыхарку суседняга са сьвежаразбураным помнікам падзея парадавала: «Нарэшце! Прэч гэты хлам!»

На чарзе ў Горадні яшчэ 28 камяніцаў, якія могуць разьдзяліць лёс помніка канструктывізму на Горкага, 29 у бліжэйшыя гады.

Пераважную большасьць подпісаў за захаваньне вышэйпамянёнай камяніцы паставілі маладыя людзі ды прадстаўнікі гарадзкой інтэлігенцыі. Гэта дае нагоду паразважаць, на каго варта спадзявацца ў справе абароны гарадзенскіх камяніцаў.

Гарадзенскі гісторык Янка Лялевіч лічыць, што пасіўнасьць гарадзенцаў праяўляецца ў дачыненьні ня толькі да зьнішчэньня помнікаў архітэктуры: «Я не магу прыгадаць якой-кольвек буйной акцыі ўвогуле з часу прадпрымальніцкіх мітынгаў вясной 2005 г. А каб сабраць у абарону нейкага будынку з малазразумелай сярэднестатыстычнаму гарадзенскаму абываталю каштоўнасьцю вялікую колькасьць людзей? Гэта нерэальна». Да таго ж амаль штодня ў Горадні нешта руйнуецца – малапрыкметныя дамкі ў глухіх, аддаленых ад вялікіх дарог завулках. Пра гэта ўвогуле мала хто згадвае. Спадар Лялевіч не пагаджаецца з думкаю пра неэфэктыўнасьць інфармаваньня насельніцтва праз СМІ ды збор подпісаў. На яго думку, паказ на тэлебачаньні сюжэту на гэтую тэму гаворыць пра многае. «Так, мы не ўратавалі будынку, але зрабілі розгалас, прыцягнулі ўвагу да праблемы», – кажа Я.Лялевіч. Ён мае надзею наконт некалькіх дзясяткаў гарадзенскіх архітэктурных аб’ектаў: «Яны разьмешчаныя ў ахоўнай зоне, і санкцыяваць іх знос будзе ня так проста».

Гарадзенскія сайты кшталту harodnia.com чытае значная колькасьць мясцовай моладзі, што, на думку абаронцаў гістарычнай спадчыны, дае свой плён, аб чым сьведчыць аналіз сабраных у абарону будынку подпісаў.

Вядомы гарадзенскі актор і бард Віктар Шалкевіч бачыць за ўсім гэтым нашую савецкую мэнтальнасьць: «Калі актор у францускім Ліможы жыве ў доме ХVI ст. ды ня мае права анічога зьмяніць у інтэр’еры сваёй кватэры, то ён зусім па-іншаму ставіцца да гістарычнай спадчыны». Таму, кажа сп.Шалкевіч, наіўна чакаць ад беларусаў, пераважная большасьць якіх жыве ў «хрушчоўках», неабыякавага стаўленьня да старасьвеччыны. Ён падзяляе думку Я.Лялевіча: гарадзенцаў здолеў бы разварушыць хіба замах на Фарны касьцёл. «Гэта маё ўласнае адчуваньне неспэцыяліста ў архітэктуры, але тое, як выглядае цяпер Савецкая плошча, мне падабаецца – адкрылася пэрспэктыва на Фарны касьцёл ды аптэку», – кажа В.Шалкевіч і дадае, што ўсё адно на паўнацэнную адбудову гістарычнага цэнтру няма сродкаў.

Пагаджаецца з Шалкевічам і Мікола Таранда, старшыня гарадзенскага гісторыка-культурнага клюбу «Паходня»: «У Менску, мне падаецца, нарабілі нашмат больш шкоды. Мне падабаецца, як цяпер выглядае цэнтар гораду, нагадвае Прагу». Галоўнае, на думку кіраўніка «Паходні», застаецца магчымасьць у будучыні давесьці ўсё да ладу. Неактыўнасьць грамадзтва ён тлумачыць станам недзяржаўных грамадзкіх аб’яднаньняў, якіх турбуе клопат, як самім выжыць.

Гісторык Андрэй Вашкевіч уважае за прычыну абыякавасьці гарадзенцаў адсутадсутнасьць поўнай інфармацыі. «Калі мы праб’ем гэтую сьцяну маўчаньня, а цяпер існуе негалосная забарона на гэтую тэму для афіцыйных СМІ, тады справа і зварухнецца. А збор подпісаў і ёсьць інфармаваньнем», – упэўнены сп.Вашкевіч. Ён працягвае думку свайго калегі Лялевіча пра тое, што людзі, адказныя за захаваньне гістарычнай спадчыны, якія дэкляруюць сябе патрыётамі і змагарамі за нашую даўніну, у самыя адказныя моманты падпарадкоўваюцца сыстэме. Робяць, што ім загадаюць, не праяўляюць неабходнай настойлівасьці. «Тыя сотні падпісантаў, ды дзясяткі тысячаў гледачоў, што бачылі перадачу на АНТ, апынуліся падманутымі. Людзям паказалі і паабяцалі адно, а зрабілі другое», – кажа А.Вашкевіч. Каб зьмяніць сытуацыю, трэба давесьці людзям пра гэты падман. Ён мае пэўную надзею на пакаленьне 25–30-гадовых гарадзенцаў. На сталае пакаленьне асабліва разьлічваць не даводзіцца: «Былыя «паходнеўцы» амаль ня ўдзельнічаюць у справе захаваньня архітэктурных помнікаў, сярод іх няма лідэра, здольнага арганізаваць людзей». Тым ня менш, сп.Андрэй не губляе аптымізму: «Усё толькі пачынаецца ў Горадні, нягледзячы ні на што».

Сямён Печанко
Наша Ніва

Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
два пяць шэсць нуль - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Юрка з-пад Гародні

14-12-2006, 14:03

дзякуй Вадзім

  

Вадим

05-12-2006, 20:58

Ребята, я тоже считаю НАШ город достойным уважения и готов идти с вами на защиту исторических памятников Гродненщины. Там хорошо где нас нет? Нет! Люди будут! Надо только время.

  

Юрка з-пад Гародні

01-12-2006, 18:41

Рацыя! беларусы - нацыя не арганізаваная і запалоханая. У горадзе няма ані саліднага гарадской незалежнай газеты, грамадскага таварыства па ахова гарадской спадчыны, ані навуковых публікацый, ані часопіса, на старонках якога б асвятляліся пытанні гісторыі і культуры горада. Насельніцтва не даінфармаванае ды і моладзь пасіўная. Студэнты ГрГУ адгукніцеся! Вам не сорамна? Будзем баяцца ўсё жыццё? А гістарычныя веды кіраўніцтва горада і вобласці знаходзіцца на ўзроўні ніжэй нулявой адзнакі. Антоненка яшчэ сят-так ведае пра мінулае горада, а Саўчанка - ведае ўсё, дакладней, што ў Гародні ніколі не было аніякай гісторыі і культуры. Вось толькі дзіўна, што горад быў заснаваны на мяжы 10-11 стст. Сама логіка падказвае, што за 1000 год ягонага існавання нешта ў ім адбывалася. Шкада, канешне, што не калгасныя селектарныя нарады, а якіясьці соймы. І што мы маем помнікі гарадзенскай архітэктурнай школы 12 ст. і крыху готыкі і барока і гэдэ. Але ж гэта ўсё не будынкі са шкала і бетона, пакрытыя металачарапіцай. Вось так думайце! заставацца страўсамі ці людзьмі звацца

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 3)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Васіль Быкаў малюе лодку на беразё Нёмана


Там лёд расстрэльвае вясна.
Чакаем добрую паводку.
Ужо Васіль малюе лодку,
Прыбег на Нёман давідна.

Ён выдаў кнігу не адну,
Адзін, як Нёман, задумёны, 
Над імі каркаюць вароны,
Чытае свет яго вайну…

А тут не свет, а іншы свет.
Усіх бы тут пазамяталі,
Тут не ў пашане божы талент.
Людзей не любіць людаед.

Мазгі праела ім іржа.
Таму тут кожны свойскі хлопец
Задушыць Быкава і ўтопіць.
Прыб’е цвікамі да крыжа.

Сталіца кліча не адна.
Шануе геніяў Еўропа.
Даесць і Быкава хвароба,
Праходзіць тут яго вайна

Сярод здзічэлых воўчых зграй
Тварыць, гібець, як небараку,
Усё жыццё ісці ў атаку
І паміраць за родны край.

Данута Бічэль

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Вул. Віленская

Слаўнае імя

Чарапук Янка Антонавіч (12.08.1896 – 16.11.1957)
старшыня пецярбургскага культурна-асветніцкага таварыства вольных беларусаў, чыноўнікам па спецыяльных даручэнняў пры міністэрстве замежных справаў БНР, арганізатар Беларускай партыі незалежных рэвалюцыянераў, віца-старшыня Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады

Чытайце ў Бібліятэцы

Ю. Егоров. Градостроительство Белоруссии. Москва 1954
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына