Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Гарадзенскія гісторыкі: старая забудова ў небясьпецы (фота)
Радыё Свабода, 30 чэрвеня 2006 года

Учора ў Горадні адбылася прэзэнтацыя краязнаўчага альманаху “Горад Сьвятога Губэрта”. Гэта адмысловы выпуск, прысьвечаны хроніцы зьнішчэньняў, зьдзейсьненых у Старым горадзе за апошні год: гэта і зруйнаваныя будынкі, і пашкоджаныя падмуркі старых камяніц на Савецкай плошчы, маштабная рэканструкцыя якой цяпер заканчваецца. У альманаху — здымкі разбурэньняў, газэтныя артыкулы, меркаваньні гісторыкаў.

Альманах прэзэнтавалі вядомыя гісторыкі — дактары навук Алесь Смалянчук і Алесь Краўцэвіч. Галоўнае пытаньне: як уратаваць архітэктурную спадчыну Горадні ад далейшых разбурэньняў, плянаваных уладамі? Зарэгістраваць грамадзкую арганізацыю, якая за гэта возьмецца немагчыма. Значыцца, самае рэальнае — спрабаваць чым шырэй паведамляць пра зьнішчэньні ў мас мэдыя, бо ўлады адно пабойваюцца розгаласу. Магчымы таксама негвалтоўны супраціў: калі будаўнікі пачнуць руйнаваць наступную камяніцу, зьбірацца там, каб быць сьведкамі.

(Смалянчук:) “У прынцыпе сытуацыя з нашым горадам — гэта адлюстраваньне сытуацыі ў краіне, калі шчыруе адзін начальнік, а грамадзкасьць, большая частка яе проста адсутнічае, ці хаваецца, ці ніяк не паказвае сваёй волі, сваёй думкі. Мяне, напрыклад, страшна непрыемна ўражвае пазыцыя гістарычнага факультэту, адміністрацыі унівэрсытэту імя Янкі Купалы — практычна абсалютнае маўчаньне. Толькі вось зьяўленьне трох архэолягаў на плошчы пад час працы экскаватараў — Дабрыян, Семянчука і Піваварчыка, якія фіксавалі тое, што там адбывалася”.

Алеся Смалянчука аднак радуе, што зьявілася моладзь, якая не пабаялася спыніць экскаватар, які на Савецкай плошчы пачаў трушчыць падмуркі старой камяніцы. Абодва гісторыкі напісалі ліст генэральнаму пракурору наконт пагрозы помнікам архітэктуры Горадні. У адказ прыйшла паштоўка, што ліст перасланы ў міністэрства культуры. Спадар Смалянчук гаворыць, што ўсё нагадвае найгоршыя савецкія часы, і цяпер паўстала небясьпека над забудовай раёну Новы сьвет. Яшчэ ўлады бяруцца за складаную рэстаўрацыю старажытнай Калоскай царквы. Меркаваньне Алеся Краўцэвіча:

(Краўцэвіч:) “Калі мы ня будзем рабіць супраціў, мы страцім горад, прычым страцім такія фрагмэнты гістарычнага гораду, такую частку атмасфэры, што ніколі гэтага не адновім. Узяць хаця б гэты Новы сьвет, гэтыя дамкі, 28 асабнякоў”.

Гісторык гаворыць, што маштабныя земляныя работы ў Старым горадзе проста беспрэцэдэнтныя.

(Краўцэвіч:) “Я гэта ацэньваю як чалавек, які займаўся стварэньнем ахоўнай зоны культурнага слою для гэтага гораду па замове гораду, гэта было пры канцы 80-х гадоў. Задача ўлады яўная — гэта зрабіць уражаньне адразу, атрымаць чыста парпагандысцкі эфэкт. Гэта ўлада, для якой у беларускай мове няма слова, але ёсьць у расейскай — “временщики”. Нашая ўлада страшна некампэтэнтная. Гэтая некампэтэнтнасьць і тут відаць: вось гэты танк, які тырчыць пасярод аголенай плошчы”.

Алесь Смалянчук зазначае, што плян рэгенерацыі Горадні, зацьверджаны ў 2003 годзе і падпісаны прэзыдэнтам, мясцовыя ўлады парушылі. Пра гэта ён даведаўся ў сталічным навукова-дасьледчым інстытуце горадабудаўніцтва.

Радыё Свабода

Дом царскіх часоў на Савецкай плошчы, які прапануецца зруйнаваць

Гісторыкі Алесь Краўцэвіч і Алесь Смалянчук

Савецкая плошча пасьля рэканструкцыі

Бардзюр з магістрацкім кляймом польскага часу. Частку такога бардзюру пад час
рэканструкцыі замянілі і прадалі за бесцань


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
шэсць чатыры шэсць чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Гародня


Прыемна вярнуцца ізноў у Гародню
апошнім аўтобусам ноччу.
Над горадам месяц, нібыта паходня,
і зоры - Анёлавы вочы.

У горадзе цёмна, і толькі вітрыны
кідаюць нясьмелыя промні.
На поўначы мой затрымаўся гадзіньнік...
Дабранач, сьпі, дзетка Гародня.

Анатоль Брусэвіч

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Барысаглебская (Каложская) царква к. ХІ ст.

Слаўнае імя

Амельянчык Мікалай Мацвеевіч (1899 – ?)
грамадскі дзеяч, самадзейны акцёр, арганіст у лютэранскай кірсе

Чытайце ў Бібліятэцы

Да пытаньня пасьляваенных будынкаў у староўцы Горадні – дзясятка “шэдэўраў” савецкай бязгусьціцы
У 60-80 гг. староўцы Горадні былі нанесеныя прэвэнтыўныя ўдары шэрагам “шэдэўраў”. Тое што ня зьнішчыла другая сьвятовая вайна, дабіла савецкая бязгусьціца. Пасьля гэтага ў ключавых асях архітэктонікі Горадні зьявіліся незалечныя раны, якія да сёньняшняга дня не загойваючыся звыродзяць складзены стагодзьдзямі кшталт нашага старога горада. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць