МГА Гісторыка

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Горадня працягвае змагацца
Наша Ніва, 18 лістапада 2005 года, №43

«Хто цяпер мае ўладу? Былыя старшыні райвыканкамаў з магілёўскай глыбінкі. Што яны бачылі? Вось і думаюць, што плітка — гэта паказчык культуры, а асфальт — цывілізацыя».

Надрукаваны ў «НН» артыкул В.Руселіка «Горадня падае SOS» (№39, 21 кастрычніка) прабіў дзірку ў маўчаньні вакол «рэканструкцыі» гістарычнага цэнтру самага прыгожага гораду Беларусі. Піша Янка Лялевіч з Горадні.

Перадрукаваны на некалькіх гарадзенскіх сайтах, артыкул выклікаў прыхільную рэакцыю месьцічаў.

Працытуем некалькі выказваньняў: «Хто цяпер мае ўладу? Былыя старшыні райвыканкамаў з магілёўскай глыбінкі. Што яны бачылі? Вось і думаюць, што плітка — гэта паказчык культуры, а асфальт — цывілізацыя? Любы эўрапейскі горад ганарыцца тым, што ў яго ёсьць брукаваныя вуліцы, нават выклікаюць брукароў-спэцыялістаў за дурныя грошы, каб клалі брук».

«Валера Руселік мае рацыю. Чаго яны разьбіраюць вуліцы, якія прастаяць яшчэ 100 год? Лепш зрабілі б тое, што патрабуе рамонту. Да таго ж плацім за гэта мы, падаткаплатнікі. Прэч брудныя рукі ад чыстай і сьветлай мінуўшчыны Горадні».

Застаецца пашкадаваць, што інфармацыйны вакуўм (найперш праз адсутнасьць незалежнай прэсы) не дазваляе зрабіць гэтую інфармацыю больш даступнай жыхарам гораду і арганізаваць сапраўды шырокую дыскусію аб тым, як мае выглядаць наш горад.

У кастрычніку некалькі маладых гарадзенцаў, выйшаўшы на вуліцы гораду, за тры дні сабралі трыста подпісаў пад заклікам да ўладаў перагледзець пляны па «рэканструкцыі» гораду. Ліст, у якім сьцьвярджалася неабходнасьць спыніць разбурэньне традыцыйнай пляніроўкі Савецкай плошчы, быў накіраваны ў гарсавет і мэру гораду. Даць афіцыйны адказ улады адмовіліся, замест гэтага у газэце «Вечерний Гродно» надрукавалі інтэрвію з архітэктарам гораду, якое выглядала, хутчэй, на адпіску. У інтэрвію гаварылася, што пляны па стварэньні пешаходнай зоны ў цэнтры гораду рэалізаваць пакуль немагчыма праз адсутнасьць сродкаў — гэта пэрспэктыва наступных дзесяці гадоў, але пакуль найбольш важнае тое, што ў працэсе рэканструкцыі плошчы не пацярпелі падмуркі гістарычных будынкаў, якія можна будзе некалі рэстаўраваць.

Але «рэканструкцыя» яшчэ не завяршылася, падземны пераход пад былой Мяшчанскай пабудаваны напалову. Выхад зь пераходу на другім баку вуліцы, які пачнуць будаваць толькі ў наступным годзе, павінен трапіць акурат на адзін з флігеляў знакамітага палацу Радзівілаў. Як бы не прыйшлося спадару галоўнаму архітэктару хутка адмовіцца ад сваіх слоў. Як выйдуць улады з гэтага становішча, пакажа час, а мы абавязкова праінфармуем аб гэтым грамадзтва.

Разбурэньне гістарычных будынкаў у цэнтры працягваецца.

Наш каментар: Цікавыя думкі аўтара наконт другой паловы падземнага перахода. Як жа выйдуць улады з гэтага становішча?


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
два два восем чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Вандроўка па Гародні
з Уладзімірам Караткевічам
вясной 1965


– Ці памятаеш,
як нас запрасіла гісторыя
і мы сустрэліся ранкам
каля замка Баторыя?

На нас не зірнулі сфінксы
Аўгуста Трэцяга з брамы.
Падышлі да руін,
прыселі 
на скляпенняў строгія рамы.

Як быццам здалёк аднекуль,
з глыбінь таемных вякоў,
забіты ў семнаццатым веку,
апошні рыкае тур.

Глядзелі на левы бераг,
адтуль напор крыжакоў
спіхнуў плечуком каменным
у Нёман магутны мур.

У фарным касцёле апосталы
пяты век выступаюць на сходзе.
Каторы з раскрытай кнігай,
да цябе падобны, Валодзя.

…Тут Браніслаў Тарашкевіч
наіўныя добрыя вочы
сляпіў у турэмнай цалі,
запісваў нам правілы
беларускай граматыкі,
каб памылкі паправілі,
што натварылі, наспех
натуючы апаўночы справы…

Ігнат Дварчанін,
другі беларускі пасол,
за езуіцкім мурам
прадаўжаў сваю сцежку вязня.
І Піліп Сямёнавіч Пестрак
па-блазенску з трыбуны лясне:
– У Гародню ездзіць люблю,
у турме тут карміў прусоў.

Ад вуліцы Каліноўскага –
чыстага бору струна.
Снуецца з Нёмана горад,
як ніткі з верацяна.

Данута Бічэль-Загнетава

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Флігель палаца адміністратара XVIII ст.
(знесены)

Слаўнае імя

Баліцкі Іосіф Мікалаевіч (прыкл. 1898 – ?)
настаўнік, старшыня Гродзенскай акружной управы ТБШ

Чытайце ў Бібліятэцы

Уладзімір Бачкоў. Невядомая нам Гародня
Мастацтва, студзень 2007 года, №1
У 80-х гадах мінулага стагоддзя ў Стакгольме быў знойдзены адбітак гравюры вядомага тапографа і мастака Тамаша Макоўскага, які добра захаваўся. На ім – від Старой Гародні з левага берага ракі Нёман. Даступная раней даследчыкам копія была пазбаўлена паловы выявы – амаль усёй масавай забудовы горада, і было няясна, як яна размяшчалася ў ландшафце. Знойдзеная ж гравюра раскрывае эстэтычныя асаблівасці важнейшага этапу фарміравання горада, калі вызначыліся асноўныя элементы яго кампазіцыі, іх сувязі з тапаграфіяй ландшафту, што даволі істотна для рэстаўрацыйнага кірунку рэгенерацыі гістарычнай забудовы Гродна, якая застаецца па-ранейшаму актуальнай. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць