Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Горадня заўтра

На галоўную

Шаноўныя гарадзенцы!

У гэтай рубрыцы нашага сайта пад назвай «ГОРАДНЯ заўтра» мы будзем размяшчаць матэрыялы аб тым, якім мы з Вамі спадзяемся ўбачыць наш горад у будучыні, якім мы хочам яго бачыць і за які мы будзем змагацца. Здаецца, што ўсім нам патрэбна не толькі багатая, прыгожая, еўрапейская Горадня, але нам усім патрэбна таксама і беларуская Горадня, дзе кожны куточак і кожная вуліца нагадвалі б нам аб тым, што за ўсё, чым мы валодаем зараз, мы павінны быць удзячныя нашым продкам.

Нашто нам патрэбныя вуліцы ў гонар расейскага маршала, душыцеля паўстання 1794 г. Суворава, маскоўскага баярына Пажарскага ці хлопчыка Паўліка Марозава, які здрадзіў свайго бацьку? Між тым у нашым горадзе няма вуліцаў, названых у гонар самых знакавых асобаў беларускай гісторыі і культуры, звязаных з нашым горадам. Няма вуліцы Васіля Быкава, бессаромна тармозіцца справа стварэння музея Быкава ў Горадні, няма вуліцы выдатнага пісьменніка, партызана і проста аднаго з самых сумленных жыхароў Горадні Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920-1992), няма вуліцы археолага і гісторыка Міхаса Ткачова (1942-1992), кампазітара, ганаровага грамадзяніна Горадні Аляксандра Шыдлоўскага (1910-2002), настаўніка і краязнаўцы Апанаса Цыхуна (1910-2005). Даходзіць да смешнага: яшчэ ў 1992 г. гарвыканкам прыняў рашэнне перайменаваць вуліцу Сацыялістычную ў вуліцу Вітаўта Вялікага. Рашэнне было прынята, але на шыльдах і ў дакументах вуліца працягвае быць Сацыялістычнай.

Тое самае тычыцца і помнікаў: дасюль няма помнікаў ні Кастусю Каліноўскаму, ні Стэфану Баторыю, ні іншым нашым змагарам-продкам а ўлады абяцаюць паставіць ў горадзе то помнік Багдановічу, то Тызенгаўза, што ідзе па парку, то яшчэ нешта. Але ўсё абяцанкі-цацанкі.

На гэтай старонцы будуць размяшчацца самыя розныя матэрыялы: прапановы па пераназванню вуліцаў, устанаўленню помнікаў тым ці іншым асобам, арганізацыі розных цікавых фестываляў і гарадскіх святаў, уладкаванню розных куточкаў гістарычнага цэнтра і іншае. Пішыце нам.


Перспектывы драўлянага гістарычнага цэнтру Гродна
Сцяпан Стурэйка, 16 сакавіка 2009 года
Увогуле спачатку хацелася назваць артыкул «Новы драўляны цэнтр Гродна», але ж Новы свет існуе ўжо даўно. Справа ў тым што толькі цяпер перад пагрозаю страты ён пачаў успрымацца намі як працяг традыцыйнага гістарычнага цэнтру, толькі ў альтэрнатыўнай драўлянай форме. Глядзець


Стары Млын на Татарцы
28 ліпеня 2008 года
Мы часта паўтараем, што ў нашай краіне няма чаго паказваць турыстам. Ані сваім, ані замежным. Адначасова ж надзвычай цікавыя помнікі разбураюцца на вачах. Глядзець


Што ў нармальнай краіне можна зрабіць з Новым Светам, або як ахоўваюць драўляную гістарычную забудову ў Еўропе
9 чэрвеня 2008 года
Невялікая галерэя ахоўваемых драўляных кварталаў у Швецыі, Польшчы і Літве Глядзець


Гродно в ожидании… Гауди?
6 студзеня 2008 года
Сегодня в Беларуси наблюдается всплеск интереса к нашему архитектурному наследию. Совсем недавно в электронных СМИ было распространено заявление о том, что власти Гродно согласны с мнением общественности о необходимости восстановления в историческом центре города фары Витовта, дворца Радзивиллов и ратуши. Глядзець


Пра Горадню і ня толькі (эсэ)
23 снежня 2007 года
Горад стварае чалавека. І чалавек стварае горад. Да гэтых тэзаў я прыйшоў, спакваля разважаючы пра ролю горада ў маім жыцьці і жыцьці ўсіх беларусаў увогуле. Я гарадзенец, хаця ў Горадні стала не жыву ад 18 год. Пасьля быў Менск, цяперака Вільня, але родным горадам застаецца Горадня. Ёй я і прысьвячу гэты эсэй. Глядзець


Гарадзенцы чакаюць помнікі Вітаўта Вялікаму, Стэфану Батораму і Давыду Гарадзенскаму
28 верасня 2007 года
Менавіта гэтым асобам гарадзенцы хочуць убачыць помнікі ў сваім горадзе, піша “Вячэрні Гродна” Глядзець


Дата заснавання Гродна як гісторыка-краязнаўчая праблема
17 верасня 2007 года
Многія гарадзенцы заблыталіся. Святкаваць 880-цігоддзе горада пачалі ў гэтым 2007-м годзе. А на Палацы тэктыльшчыкаў вісеў плакат з шарыкаў – Гродно, 1128 год. Дык калі з’явілася (а дакладней, калі была ўпершыню згадана ў летапісах) Горадня. Аказваецца дакладна ў 1127 годзе. Чыноўнікі проста не хочуць занадта “загружацца” і выбралі кампрамісны варыянт. Прапануем артыкул Алеся Пятровіча Госцева, з якога вы даведаецеся, чаму Горадзен згаданы быў упершыню менавіта ў 1127 годзе. Гораду ўжо 880-год. Глядзець


Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі. Рынак.
Аб’ект, які патрабуе першачарговасьці пры рэновацыі гістарычнага цэнтру – Рынак. Ніжэй падаецца да ўвагі распрацаваныя гарадзенскімі архітэктарамі і міласьціва прадстаўленыя Аленай Пархутай пляны рэконструкцыі гісторычнага разьвіцьця і пэрспэктываў рэновацыі гарадзенскага Рынку. Глядзець


Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі
Дзясятка архітэктурных помнікаў, якія маюць у першую чаргу новапаўстаць, аднаўленьне якіх верне колішнюю веліч і прыгажосьць нашай любай Горадні. Глядзець


Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)
Урбананіміка – частка тапанімікі, якая вывучае ўнутрыгарадскія назвы. У дадзеным артыкуле зроблена спроба параўнання ўрбананімічных працэсаў Гродна і Мінска. Глядзець


Прапануецца праект перайменавання вуліцаў і плошчаў Горадні
5 лістапада 2006 года
Прапанаваны праект перайменавання вуліцаў у Горадні, складзены Алесем Пятровічам Госцевым, выклікаў даволі бурлівую дыскусію сярод наведвальнікаў сайта. Зразумела, што разам са станоўчымі водгукамі былі і адмоўныя, і трэба прызнаць, даволі справядлівыя. Таму мы вырашылі падыйсці да гэтай справы больш сур’ёзна і прапанаваць грунтоўнейшы і салідны праект, што тычыўся б справы перайменаванняў назваў вуліцаў. Глядзець


Прапановы па ўвекавечванню імёнаў выдатных людзей, жыццё і дзейнасць каторых звязана з Гроднам, ў назвах гарадзенскіх вуліц (Алесь Госцеў)
22 кастрычніка 2006 года
Глядзець

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Горадня


Калі сугрэе мрок зноў фотаэлемент,
бляск эмануе свой ліхтар з высокім ціскам,
і змучаныя ўшчэнт фасфарыцуюць цыцкі
путанак, гераінь і вершаў і газет,

імкнуць тралейбусы ў тупым, зацятым цыкле, 
і пакідаю я захарканы пад’езд
пад электрычны крык катоў, што tete-a-tene
зышліся на сваё адлюстраванне цыкнуць – 

о вуліца! – нібы праравала зборню схізм, 
алтар граху і зла з іканастасам твараў,
тваёю плынню я дрэйфую ў камунізм:

скрыжалі лозунгам плывуць пад гром фанфараў,
і раптам – дзіва ці які анахранізм – 
на ўсіх, на ўсіх цень-крыж кладзе святая Фара. 

Юрась Пацюпа

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Вул. Віленская

Слаўнае імя

Маслоўская-Матэйчук Вера Ігнатаўна (23.03.1896/11.03.1898 – 23.01.1981)
сябра Гродзенскай грамады беларускай моладзі, старшыня Цэнтральнага хаўрусу беларусак, адна з кіраўнікоў беларускага антыпольскага руху на Гродзеншчыне ў пачатку 1920-х гадоў

Чытайце ў Бібліятэцы

Андрей Чернякевич. Гродненский Новый Свет и его окрестности.
3 кастрычніка 2009 года
Электронны варыянт кнігі гісторыка і краязнаўцы А. Чарянкевіча аб старым раёне нашага горада. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына