Археалогія па гарадзенску, або які з сваіх гальштукаў з’есць гарадзенскі мэр 31 жніўня 2007 года
У двары дома па вуліцы Вялікая Траецкая 23 экскаватарам выкапалі вялікую яму
Праблема так званай “рэканструкцыі” Горадні не перастае быць актуальнай. Так літаральна за апошнія пару дзён па тэлебачанні (РТР і ОНТ) былі паказаныя актуальныя рэпартажы а таксама гарадзенскія ўлады арганізавалі прэс-канферэнцыю, на якой гаварылі пра рэканструкцыю і добраўпарадкаванне Горадні. Дарэчы, Аляксандар Антоненка, мэр Горадні, падзякаваў усім, хто пісаў пра праблему і станоўча і адмоўна, і нават тым, хто піша ў Інтэрнэт. Сама прэс-канферэнцыя прынесла мала цікавага, апроч новых стратэгічна-мілітарыстычных выказванняў архітэктара Анісімава і яго фразы, што знішчаны флігель палаца віцэ-адміністратара па вушы стаяў у… зямлі. Ул. Дзяшко ў сваю чаргу ізноў заявіў, што рэканструкцыя Старога моста – аксіёма і сказаў, што ўжо ў кастрычніку ён будзе такі зачынены на рэканструкцыю і да вясны рух па мосту будзе адноўлены. Што ж, смела і адказна, калі не лічыць, што мост абяцалі зачыніць ужо ў маі. Але найболей цікава выказаўся спадар Антоненка ў сваім інтэрв’ю для РТР, дзе заявіў, што калі у дзейнасці гарадзенскіх горадабудаўнікоў будзе знойдзена хоць адно парушэнне закона, то ён з’есць свой гальштук. Ну што, дамо яму такую магчымасць. Факт самы свежы, літаральна сённяшні. Ніжэй – фотаздымкі ямы, выкапанай экскаватарам у двары дома па вуліцы Вялікая Траецкая 23. Знішчаны культурны слой, выкінутыя чалавечыя косці, пабураныя скляпенні, і ўсё гэта ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра. Склад злачынства яўны, нават калі ў паперах археолагаў усё ў парадку. Выбірайце сабе гальштук, Аляксандр Ільіч. Спадзяемся, працэс яго з’ядання пакажуць на гарадзенскім тэлебачанні ці прынамсі надрукуюць фота ў “Гарадзенскай праўдзе”.
Чытайце таксама: 12.08.2007 Аб усім патроху, або хлусні становіцца ўсё больш. 12.08.2007 Мартыненко И.Э. Проблемы сохранения исторической застройки в условиях глобализации (Бібліятэка) 01.08.2007 Улады ізноў падманулі: флігель разбураны канчаткова 21.06.2007 Станет ли город королей городом клерков?
Апошнія каментарыі:
|
|
Getaja jamina kalia byloga Niameckaga rynku u Garodni na sam recz dokaz tago, szto z rekantrukcyji Saweckaj ploszczy nichto nie zrabiu nijakich wysnowau. Piersz za usio - archijolagi. Jana, jak i inszyja padobnyja jaminy pa usioj staroj Garodni, na ich sumlenni. Nie kepskija specyjalisty, niekatoryja z jakich - naszy bylyja nastauniki, zaraz jak malyja dzeci guliajuc u perapichanku - cur mianie, a tym czasam pobacz robiacca getkija sprawy. Uzo kolki razou prychodzilasia czuc ad ich, szto kasztounasc kulturnaga sloju adnosnaja, szto treba kapac tolki 17 stagoddzie i nizej, szto sloj niczoga nie warty, bo tut usio peramieszana... Czasam nawat mnie szkada, szto getyja ludzi nawuczyli nas baczyc reczy, na jakija sami zaraz zapluszczwajuc woczy... |
|
|
Я б яму яшчэ адну параду даў :"Тры вяршкі ад галавы - нагніся і напіся!" |
|
|
Я б яму яшчэ адну параду даў :"Тры вяршкі ад галавы - нагніся і напіся!" |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 5)
|
|