Знішчэнне Старога Гораду: брукаванка XIX ст. аддадзеная ў ахвяру бульдозерам 9 красавіка 2006 года
Знішчэнне Старога Гораду працягваецца. "Рэканструктары" пачалі знішчаць брукаванку XIX ст. і бардзюры польскага часу з надпісам "Magistrat Grodna" па Савецкай плошчы і вуліцы Савецкай.
Дрэвы ў сверыку насупраць Фарнага (езуіцкага) касцёла на Савецкай плошчы знішчаныя амаль цалкам.
Праз велізарныя дзіркі ў асфальце і ў месцах, "вызваленых" ад старасвецкай пліткі свет пабачыў неацэнны культурна-гістарычны слой, які, на жаль, найхутчэй гэтак і застанецца недаследаваны.
Трубы, якія ляжаць агромністай гурбай пасярод Савецкай плошчы, сведчаць пра тое, што ў хуткім часе пляц перарэжуць глыбокія камунікацыйныя траншэі. Ператрушаны бульдозэрамі і знішчаны цалкам культурна-гістарычны слой, разбураныя падмуркі старых камяніц у будучыні ўжо не дапамогуць вызначыць дакладнае месца знаходжання тых самых камяніц дзеля іх далейшага аднаўлення.
Усе працы вядуцца без папярэдняга навуковага даследавання, шырокага грамадскага абмеркавання і якіх-кольвек самых элементарных спробаў захаваць законнасць распачатай рэканструкцыі. Ранейшыя развагі "рэканструктараў" на старонках "Вечернего Гродно" пра каштоўнасць Старога Гораду і важнасць яго захавання засталіся толькі развагамі.
Гэткім чынам, сёння ў Гародні адбываецца знішчэнне нацыянальнай беларускай спадчыны, незваротна знікаюць адметнасці нашага гораду, якія маглі бы завабіць у будучыні сюды тысячы і тысячы турыстаў з усяго свету.
Апошнія каментарыі:
|
|
Zmarnawali Garodnju u szczent.Dobra szto jaszcze ne rujnujuc' Stary Zamak. |
|
|
Нормально все, в смысле сделали ГУд.stop destruction- ПОЛНЫЙ ЛОШАРА!!!!!! Ппц |
|
|
ia k sozhaleniju ne v grodno sejchas, no kogda ia smotru na eto vsio, u menia slezy na glazah..... |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 15)
|
|