Прапануем паглядзець, якой была Савецкая плошча ў пачатку XX стагоддзя. У гэтым нам дапамогуць старыя паштоўкі

 

Панарама цэнтра Горадні з вежы Фары Вітаўта (узарваная ў 1961 годзе)

Панарама цэнтра Горадні з вежы Фары Вітаўта (узарваная ў 1961 годзе), склееная з трох паштовак 20-30 гадоў ХХ стагоддзя. Злева направа: камяніца Сангушкаў канца XVII-XVIII ст., Дом Мураўёва пач. ХХ ст., камяніца канца ХІХ ст., знішчаная ў вайну 1939-45, будынак Аптэкі пачатку XVIII ст., парафіяльны па-езуіцкі касцёл (сённяшняя Катэдра), палац Сапегаў XVI-XVIII стст. ці тзв. Баторыеўка), паўднёвая частка якога знішчаная ў вайну 1939-45, ратуша канца XVIII ст., разабраная ў 1948 годзе, гандлёвыя рады сяр. XIX ст., палац Радзівілаў XVII ст. (XVII-XVIII стст.) відочны дах камяніцы Антонія Тызенгауза XVIII ст. забудова вуліц Маставой і Баторага XIX ст. (усё знішчана 22-24 чэрвеня 1941), касцёл Бернардынцаў

Паштоўка 1915 года цудоўна прадстаўляе размяшчэнне Ратушы адносна парафіяльнага па-езуіцкага касцёла

Паштоўка 1915 года цудоўна прадстаўляе размяшчэнне Ратушы адносна
парафіяльнага па-езуіцкага касцёла

Паштоўка 1915 года. Злева направа: агароджа Сафійскага Сабора (Фары Вітаўта), парафіяльны па-езуіцкі касцёл, рог Ратушы, камяніца Антонія Тызенгауза XVIII ст. (цяпер прыблізна палац Тэкстыльшчыкаў).

Паштоўка 1915 года. Злева направа: агароджа Сафійскага Сабора (Фары Вітаўта),
парафіяльны па-езуіцкі касцёл, рог Ратушы, камяніца Антонія Тызенгауза XVIII ст.
(цяпер прыблізна палац Тэкстыльшчыкаў). Цяпер вуліца Замкавая ў гэтым месцы
прабягае акурат па рогу падмуркаў той камяніцы

Паштоўка 1920-х гадоў. Фарны сквер з палацам Сапегаў, Ратушай.

Паштоўка 1920-х гадоў. Фарны сквер з палацам Сапегаў, Ратушай. Знята з камяніцы
купца Якуба Гаусмана (знішчана ў гады вайны 1939-45) прыблізна з цяперашняга
палаца Прафсаюзаў

Паштоўка пач. XX ст. Злева направа: рог камяніцы Антонія Тызенгауза (цяпер прыблізна палац Тэкстыльшчыкаў), апсіды Сафійскага Сабора (даўняя Фара Вітаўта) з агароджай, пры вул. Сафійскай (цяпер Савецкая) насупраць камяніцы Сангушкаў (цяпер крама “Ратушная”) стаіць камяніца купца Якуба Гаусмана (знішчана ў гады вайны 1939-45, цяпер на яго месцы палац Прафсаюзаў)

Паштоўка пач. XX ст. Злева направа: рог камяніцы Антонія Тызенгауза (цяпер прыблізна
палац Тэкстыльшчыкаў), апсіды Сафійскага Сабора (даўняя Фара Вітаўта) з агароджай,
пры вул. Сафійскай (цяпер Савецкая) насупраць камяніцы Сангушкаў (цяпер крама
“Ратушная”) стаіць камяніца купца Якуба Гаусмана (знішчана ў гады вайны 1939-45,
цяпер на яго месцы палац Прафсаюзаў), справа бачым рог Ратушы, адкрыты
археолагамі ў сяр. красавіка 2006 года

Паштоўка канца XIX – пач. XX ст. Фарная аптэка мае яшчэ барочны дах

Паштоўка канца XIX – пач. XX ст. Фарная аптэка мае яшчэ барочны дах

Паштоўка 1915 года. Такім уласна і быў рынкавы пляц. Злева направа: усходні рог Ратушы, Дом Мураўёва, камяніца XIX ст., Фарная аптэка, парафіяльны па-езуіцкі касцёл, даўні палац Сапегаў

Паштоўка 1915 года. Такім уласна і быў рынкавы пляц. Злева направа: усходні рог
Ратушы, Дом Мураўёва, камяніца XIX ст., Фарная аптэка, парафіяльны па-езуіцкі
касцёл, даўні палац Сапегаў

Рынак і ў 1920-30 гады нічым не змяніўся

Рынак і ў 1920-30 гады нічым не змяніўся

Рынак і ў 1920-30 гады нічым не змяніўся
 
Рынак і ў 1920-30 гады нічым не змяніўся
 
Рынак з рогам Ратушы

На трох паштоўках, выкананых прыблізна з аднаго і таго самага месца (Батораўка)
прадстаўляюць Рынак з рогам Ратушы. Змянілася толькі аблічча Фары Вітаўта: па выяве
1915 года – Сафійскі Сабор, пачатак 1920-х – паступова перабудоўваецца назад
у касцёл, канец 1930-х – Гарнізонны касцёл у неараманскім стылі

Фарны сквер з фантанам закладзены ў XIX стагоддзі захаваў быў сваю планіроўку, перажыўшы ўсе войны

Фарны сквер з фантанам закладзены ў XIX стагоддзі захаваў быў сваю планіроўку,
перажыўшы ўсе войны, і нават савецкую бязгусціцу ў часы Бальшавіцкага панавання.
У красавіку 2006 у апошнія гады “незалежнай Беларусі” страчаны...

Так выглядаў Сквер з Фарай Вітаўта з ганка Катэдры ў 1915 годзе

Так выглядаў Сквер з Фарай Вітаўта з ганка Катэдры ў 1915 годзе

Сквер з портыка Катэдры ў 1920-х гадах

Сквер з портыка Катэдры ў 1920-х гадах

Сквер і Фара Вітаўта з вежы Катэдры ў канцы 1930-х

Сквер і Фара Вітаўта з вежы Катэдры ў канцы 1930-х

Паштоўка 1920-х. Рынак з Катэдрай, палацам Сапегаў, Ратушай і гандлёвымі радамі

Паштоўка 1920-х. Рынак з Катэдрай, палацам Сапегаў, Ратушай і гандлёвымі радамі

Калоны класіцыстычнай Ратушы з боку Фарнага скверу

Калоны класіцыстычнай Ратушы з боку Фарнага скверу

Гандлёвыя рады з паўднёвай часткай палаца Сапегаў (злева) і палацам Радзівілаў. Усё знішчана 22-24 чэрвеня 1941

Паштоўка пачатку XX ст. Гандлёвыя рады з паўднёвай часткай палаца Сапегаў (злева)
і палацам Радзівілаў. Усё знішчана 22-24 чэрвеня 1941

Паштоўка 1915-18 гг. Усходняя частка палаца Радзівілаў

Паштоўка 1915-18 гг. Усходняя частка палаца Радзівілаў

Пачатак вуліцы Купецкай (цяпер К. Маркса). Катэдра з барочнай агароджай (знішчана ў паваенныя гады). Напрыканцы вуліцы званіца Брыгідскага кляштара (знішчаная ў 1960 гады)

Паштоўка пач. XX ст. Пачатак вуліцы Купецкай (цяпер К. Маркса). Катэдра з барочнай
агароджай (знішчана ў паваенныя гады). Напрыканцы вуліцы званіца Брыгідскага
кляштара (знішчаная ў 1960 гады)

Вуліца Купецкая. Відаць рог Ратушы і камяніцу Антонія Тызенгауза на другім плане, агароджу Катэдры з бочным уваходам

Паштоўка XX ст. Вуліца Купецкая. Відаць рог Ратушы і камяніцу Антонія Тызенгауза на
другім плане, агароджу Катэдры з бочным уваходам

Вуліца Маставая. Масіўны 3-павярховы будынак – тытунёвая фабрыка Шэршэўскага (цяпер Пальчаткавая фабрыка) – адзіны захаваны будынак
 
Вуліца Маставая. Масіўны 3-павярховы будынак – тытунёвая фабрыка Шэршэўскага (цяпер Пальчаткавая фабрыка) – адзіны захаваны будынак

Паштоўкі пач. XX ст. Вуліца Маставая. Масіўны 3-павярховы будынак – тытунёвая
фабрыка Шэршэўскага (цяпер Пальчаткавая фабрыка) – адзіны захаваны будынак

Паштоўка 1915 года. Вуліца Маставая з фабрыкай Шэршэўскага. У канцы вуліцы відаць заходні флігель палаца Радзівілаў з канюшнямі.

Паштоўка 1915 года. Вуліца Маставая з фабрыкай Шэршэўскага. У канцы вуліцы відаць
заходні флігель палаца Радзівілаў з канюшнямі. Справа відаць паварот на вуліцу
Старую, брук якой быў адкрыты археолагамі вясной 2005 года. Здымак зроблены
прыблізна з цяперашняй кнігарні “Раніца”

Вуліца Маставая з Барысаглебскім кляштарам (кляштар Бернардынак, цяпер на яго месцы Драматычны тэатр).

Паштоўка пачатку XX ст. Вуліца Маставая з Барысаглебскім
кляштарам (кляштар Бернардынак, цяпер на яго месцы
Драматычны тэатр). У гэтым раёне вуліца бегла калісьці па
месцы цяперашняй кнігарні “Раніца”. Нічога не збераглося

У нізе каля Барысаглебскага кляштара (знішчаны у 1960-я, цяпер драматычны тэатр) рог вуліцаў Маставой і Мяшчанскай (цяпер Баторага). Уся забудова спалена 22-24 чэрвеня 1941.

Паштоўка 1920-х. Здымак зроблены з вежы Бернардынскага касцёла. У нізе каля
Барысаглебскага кляштара (знішчаны у 1960-я, цяпер драматычны тэатр) рог вуліцаў
Маставой і Мяшчанскай (цяпер Баторага). Уся забудова спалена 22-24 чэрвеня 1941.
Цяпер тут стаіць танк.

Паштоўка 1915 года. Вуліца Мяшчанская (Баторага) з забудовай канца XIX ст.

Паштоўка 1915 года. Вуліца Мяшчанская (Баторага) з забудовай канца XIX ст. Прыблізна
з цяперашняй крамы “Цэнтральнай”. У канцы вуліцы відаць усходні флігель палаца
Радзівілаў. Вуліца спалена 22-24 чэрвеня 1941 года. Не збераглося ніводнага будынка

Scroll to top
Website Security Test