У 1994 годзе ўпершыню за дзьвесьце гадоў урачыста адзначаліся ўгодкі Вызвольнага Паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі ў Беларусі.

Паўстаньне 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, нацыянальна-вызвольнае Паўстаньне за аднаўленьне незалежнасьці і сувэрэнітэту Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., далейшае правядзеньне рэформ Чатырохгадовага сойма 1788-1792 гг. падрыхтавана тайнымі арганізацыямі, якія аб'ядноўвалі прагрэсіўныя колы шляхты і мяшчанства, эмігранцкім цэнтрам у Саксоніі (Дрэздэн, Ляйпцыг) у складзе Г.Калантая, I., C. і Я. Патоцкіх, С.Малахоўскага, К.Н.Сапегі і інш. Кіраўніком (начальнікам) Паўстаньня і галоўнакамандуючым нацыянальнымі ўзброенымі сіламі прызначаны генэрал-лейтэнант Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка. Падрыхтоўкай Паўстаньня ў Варшаве кіраваў генэрал-маёр І.Дзялынскі, у Вільні - палкоўнік Якуб Ясінскі.Найбольш буйнымі рэйдамі на тэрыторыі Беларусі былі выправы атрадаў паўстанцаў пад кіраўніцтвам М.К. Агінскага (на Дынабург) і С. Грабоўскага (на Меншчыну) у жніўні 1794 г.


 Распаўсюджваньне Паўстаньня на беларускіх землях было значным. Як ацэньваюць дасьледчыкі, з агульнай колькасьці паўстанцаў у 150 тысяч чалавек ад 30 да 40 тысяч з'яўляліся прадстаўнікамі нашага краю. Шмат было сялян-касінераў. Большасьць зь іх загінулі ў бітвах з рэгулярным войскам Расейскай імпэрыі. Усё гэта робіць яго буйной сацыяльнай і ваенна-палітычнай з'явай у гісторыі Беларус і.  Паўстаньне 1794 г. стала першым этапам  паступовага фарміраваньня ўласнага нацыянальна-вызваленчага руху, які разьвіваўся ў наступныя часы.


Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі, нягледзячы на паражэньне, з'явілася ўдарам па рэжымам Расіі, Прусіі і Аўстрыі., яно безумоўна спрыяла распаўсюджаньню ідэі свабоды і вольнасьці на ўсім эўрапейскім кантыненце, і ў гэтым яно мела сусьветнагістарычнае значэньне. 


Многімі сваімі сынамі можа ганарыцца наша Радзіма. Але, бадай, найбольш знаны зь іх ва ўсім сьвеце Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка. У шмат якіх краінах Эўропы, Амэрыкі і нават у далёкай Аўстраліі пастаўлены яму помнікі. У Вікапедыі разьдзел “Ушанаваньне памяці Тадэвуша Касьцюшкі. Спіс аб'ектаў, названых у гонар Тадэвуша Касьцюшкі”, займае цэлую старонку. Шанаваньне памяці Касьцюшкі ў сьвеце - сьведчаньне павагі і да народа, які яго спарадзіў. Але Андрэй Тадэвуш Касьцюшка - «сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў», наш нацыянальны герой, як і яго паплечнікі – так і не атрымалі належнай ім павагі на Радзіме і таму важкім з’яўляецца ўклад кожнага з нас у стварэньне народнага помніка Памяці…


Справядліва кажуць, што нават і без аднаго чалавека народ няпоўны. Без вяртаньня ж імя Касьцюшкі, імён яго пабрацімаў-паўстанцаў, як і шмат якіх іншых забытых дзеячаў нашай гісторыі, гэтая гісторыя будзе не толькі няпоўная, але і несправядліва абкрадзеная на карысьць ворагаў…


Тадэвушу Касьцюшку і паўстанцам прысьвечаныя многія творы мастацкай літаратуры, музыкі, жывапісу, скульптуры, пра іх жыцьцё і дзейнасьць напісаныя навуковыя працы.


Вызвольнае Паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі таксама адлюстравана і ў філятэліі. Гэта не толькі паштовыя маркі, але і спэцыяльныя паштовыя гашэньні і цэльныя рэчы (капэрты і паштовыя карткі).

 

 


Першае датычнае да пошты, але непаштовае выданьне ў выглядзе Віньеткі дабрачыннай “На бедных” з’явілася ў Польшчы ў 1917 годзе з нагоды сотай гадавіны сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі  Прадаваліся на пошце ў дадатак да марачнай паштовай аплаты на добраахвотнай умове. Налепленая на капэрту віньетка, яшчэ пагашаныя штэмпэлем, ужэ становіцца атракцыйным філятэлістычным матэрыялам.
Тое, што першае выданьне з партрэтам Касьцюшкі насіла характар дабрачынны на карысьць бедных, вельмі сімвалічна. Апошнія гады жыцьця Касьцюшка правёў у Швейцарыі ў горадзе Залатурн. Скора жыхары, ня толькі горада, але і навакольных вёсак, прывыклі да постаці  пана ў цёмна-сіняй тужурцы, без узнагарод, якіх Т. Касьцюшка ніколі не насіў, але зімой і летам з ружаю ў бутаньерцы вярхом на малым чорным коніку з клічкаю Добры. Бо што дзень а 10 гадзіне раніцы выязджаў ён на прагулянку да вёсак ля падножжа Юры. Неўзабаве конь Добры стаў вядомым на ўсю Швейцарыю. Т.Касьцюшка спыняў Добрага каля кожнага жабрака, каб даць міластыню. Конь настолькі да гэтага прызвычаіўся, што сам прыпыняўся, убачыўшы жабрака.
 

 

 

 

Першая марка з выявамі літвінаў Тадэвуша Касьцюшкі і Адама Міцкевіча зьявілася ў 1920 годзе ў выпуску пошты Сярэдняй Літвы.

 

 У 1932 годзе з нагоды 200-годзьдзя нараджэньня Вашынгтона пошта Польшчы выпусьціла марку з партрэтамі Тадэвуша Касьцюшкі , Джорджа Вашынгтона і Казіміра Пуласкага

 

 У 1933 годзе Паштовая служба ЗША выпусьціла памятную марку з выявай статуі Касьцюшку, якая стаіць на плошчы Ляфает у Вашынгтоне, недалёка ад Белага дому. Марка была выпушчана да 150-годзьдзя атрыманьня Касьцюшкам амэрыканскага грамадзянства.
 

 Да гэтай маркі быў выпушчаны шэраг канвэртаў з выявай Тадэвуша Касьцюшкі. Адзін з такіх канвэртаў з спэцгашэньнем
 

 

Да 150-годзьдзя прыняцьця Канстытуцыі Злучаных Штатаў на марцы пошты Польшчы (1938 год) знаходзяцца выявы Тадэвуша Касьцюшкі, Томаса Пайна-пісьменьніка, удзельніка вайны за незалежнасьць Злучаных Штатаў і Джорджа Вашынгтона
   

 

 


На марцы пошты Польшчы, выдадзенай у 1938  годзе тры генэралы-удзельнікі Вызвольнага Паўстаньня 1794 года: Ян Генрык Дамброўскі, Тадэвуш Касьцюшка і Юзаф Панятоўскі

 

Марка (1943 г.) Камісіі паштовай, арганізаванай у лагеры для палонных польскіх афіцэраў Вольдэнберг (Woldenberg)  з выявай Тадэвуша Касьцюшкі
 

“Касінеры Касьцюшкі” на марцы (1944 г.)  Камісіі паштовай, арганізаванай у лягеры для ваеннапалонных польскіх афіцэраў Вольдэнберг (Woldenberg)
Пошта функцыянавала да эвакуацыі лягера ў 1945 годзе, выдаўшы 55 выданьняў розных марак і 5 блёкаў.
 


 
Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Лодзі на марцы пошты Польшчы (1945 г.)
 

 

151 гадавіна Паўстаньня. Марка пошты Польшчы выдадзеная ў 1944 годзе з наддрукоўкай у 1945 годзе.
 

Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Кракаве на Вавелю марцы пошты Польшчы (1945 г.)
 

Віньетка з філятэлістычнай выставы ў Чыкага (1946г.)

 

Тадэвуш Касьцюшка на марцы пошты Польшчы 1948 году з сэрыі “Змагары за вольнасьць і дэмакратыю”
У лістападзе 1954 польская Пошта адзначыла 160-годзьдзе Паўстаньня Касьцюшкі і выпусьціла сэрыю з трох марак.
 

(1,2,3,4).  На марцы з наміналам 40 гр паказаны фрагмэнт «Панарамы Рацлавіцкай"  Войцеха Косака і Яна Стыкі,  на марцы з наміналам 60 гр  цэнтральная частка карціны Яна Матэйкі "Касьцюшка на Рацлавіцы"
   
На трэцяй марцы - Паўстаньне Касьцюшкі ў Варшаве. На першым пляне палкоўнік Ян Кілінскі.
 
Спэцыяльны паштовы штэмпэль "Сустрэчы на гары Касьцюшкі" быў упершыню ўведзены ў 1955 – 1956 гадах у час калядных вакацый.


 

 

 

 

Капэрта з паштовым штэмпелем "Сустрэчы на гары Касьцюшкі". Лета 1958 г.

 

Наступную марку пошта Польшчы выпусьціла  з нагоды 150-годзьдзя з дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі ў 1967 годзе.
 
 

“Тадэвуш Касьцюшка”, мініятура Яна Рустэма на косьці з Музэя Нацыянальнага ў Варшаве на марцы пошты Польшчы (1970 г.)

 

Міхал Клеафас Агінскі.  Мініятура з Музэя Нацыянальнага ў Варшаве на марцы пошты Польшчы (1970 г.)

 

У 1973 годзе пошта Польшчы выпусьціла марку, прысьвечаную 200-годзьдзю ўтварэньня Нацыянальнай Камісіі Адукацыйнай. Нацыянальная Камісія Адукацыйная - цэнтральны адукацыйны орган, прызначаны парламэнтам Рэчы Паспалітай абоіх народаў 14 кастрычніка 1773 г. з падачы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
На марцы трэці партрэт Юльяна Урсына Нямцэвіча. 
Юльян Урсын Нямцэвіч (16 лютага 1758, вёска Скокі Берасьцейскага павету, цяпер Берасьцейскі раён — 21 траўня 1841, Парыж) — пісьменьнік, гісторык, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай. Пасол на Чатырохгадовы сойм (1788—1792), удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі 3 траўня, ад 1791 у складзе Адукацыйнай камісіі.
У часе Паўстаньня 1794 году ад’ютант і сакратар Т. Касьцюшкі. Паранены ў Мацяёвіцкай бітве, трапіў у палон; зьняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасьці ў Пецярбургу. У 1796 разам з Т. Касьцюшкам выехаў у ЗША.
Вярнуўся на радзіму ў 1807, займаў пасаду сакратара Сэнату Варшаўскага княства, з 1813 сакратар Сэнату Каралеўства Польскага.
Зрабіў некалькі падарожжаў з мэтай адшуканьня і апісаньня нацыянальных помнікаў, па тэрыторыі сучаснай Беларусі — 1809, 1816 і 1819.
У часе Вызвольнага Паўстаньня (1830—1831) увайшоў у Часовы ўрад, абіраўся сэнатарам-кашталянам. Па задушэньні Паўстаньня іміграваў у Парыж.
 

 

1975 год. 200-годзьдзе з дня абвяшчэньня незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі. Пошта Польшчы выдае марку з партрэтам Тадэвуша Касьцюшкі на фоне бітвы за незалежнасьць Злучаных Штатаў

 

З  гэтай жа нагоды, 200-годзьдзя з дня абвяшчэньня незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі Польскай поштай выпускаецца Блёк  52 (1975 год)
 На блёку партрэты Касьцюшкі, Вашынгтона і Пулаўскага



  



Помнік Касьцюшку ў Філядэльфіі ўсталяваны ў 1979 годзе як дар Народу Польскага для Народу Злучаных Штатаў Амэрыкі. Помнік адлюстраваны на марцы пошты Польшчы (1979 г.). Таксама зроблена  капэрта першага дня (КПД) з спэцгашэньнем.

 


15 ліпеня  1943 г., у гадавіну Грунвальдзкай бітвы,  салдаты 1 Дывізіі Пяхоты імя  Тадэвуша Касьцюшкі прынялі прысягу ў Сельцах над Акою, і ўжо 30 жніўня былі адпраўленыя на фронт. Першы бой адбыўся 12 кастрычніка ў бітве пры Леніна.Момант прыняцьця прысягі адлюстраваны на марцы пошты Польшчы (1983 г.)

 


 
Іл. 27а. На карысьць Панарамы Рацлавіцкай  у 1983 годзе Камітэт арганізацыйны пошты дыліжансавай выпусьціў паштовую картку з выявай Панарамы і спэцгашэньнем з выявай Касьцюшкі
Рацлавіцкая панарама - карціна-панарама, якая паказвае Бітву пад Рацлавіцамі падчас Нацыянальна-Вызвольнага Паўстаньня Касьцюшкі 4 красавіка 1794 г. паміж польскімі паўстанцамі пад камандаваньнем Тадэвуша Касьцюшкі і расейскімі войскамі генэрала графа Тармасава.
Панарама была створана ў 1893-1894 гадах па замове савета горада Львова, які ў той час знаходзіўся пад аўстрыйскім праўленьнем. Нагодай да стварэньня Панарамы стала стагодзьдзе бітвы.
Карціна даўжынёй 114 м і вышынёй 15 м апяразвае круг дыямэтрам 38 м.
Галоўнымі аўтарамі былі мастакі Ян Стыка і Войцех Косак. Панарама была адкрыта ў сотую гадавіну бітвы 5 чэрвеня 1894 годзе. Панарама знаходзілася ў спэцыяльна пабудаваным круглым будынку ў Стрыйскім парку.
У 1944 годзе карціна была часткова пашкоджана ў выніку бамбардзіроўкі падчас вызваленьня Львова ад нямецкіх акупантаў. У 1946 годзе была перададзена ўладам Польшчы і перавезена ў горад Вроцлаў.
Спэцыяльны паштовы штэмпэль "Сустрэчы на гары Касьцюшкі",  ўведзены упершыню ў 1955 годзе, атрымаў вялікую папулярнасьць і, змяняючы свой малюнак, стаў сталым спэцыяльным паштовым штэмпэлем для гашэньня
 

Капэрта першага дня (КПД) пошты Аўстраліі, пагашаны спэцыяльным паштовым штэмпэлем "Сустрэчы на гары Касьцюшкі" у 1984 годзе 

 

 


З дазволу міністра сувязі / № Pez 406 ад 28. 03. 1985 г. на паштовых капэртах і картках былі зроблены непаштовые наддрукі ў абшары “Іканаграфія Касьцюшкі” зь ініцыятывы Агенцыі Іканаграфіі Айчыннай “Касьцюшка”.

 

 

Паштовая картка з непаштовым наддрукам Агэнцыі Іканаграфіі Айчыннай “Касьцюшка”. На малюнку Яна Стыкі і Вайцеха Косака “Здабыцьцё гармат касінерамі”.
    

 


 Панараме Рацлавіцкай прысьвечана марка і КПД Польскай пошты з спэцгашэньнем 1985 г. На  малюнку Яна Стыкі і Вайцеха Косака цэнтральная частка Рацлавіцкай Панарамы з постацьцю Тадэвуша Касьцюшкі
 

 

Выдавецтва: Пошта Салідарнасьці. Тамашаў Мазавецкі,  1986 г. Блёк з сэрыі “Адзінства сіла нацыі” з двума маркамі: Тадэвуш Касьцюшка і Юзэф Панятоўскі

 

200-годзьдзе Паўстаньня Касьцюшкі.  Косы на тле  сьцягу грэнадзёраў Кракаўскіх. Марка Польскай пошты (03/24/1994).
   

Сьвяткаваньне 200-годзьдзя Нацыянальнага Гімна Марка, КПД і спэцгашэньне пошты Польшчы (1994/07/20). Тадэвуш Касьцюшка на чале атакі на расейскія артылерыйскія пазіцыі

Пошта Беларусі заплянавала да 200-Годзьдзя Вызвольнага Паўстаньня 1794 г. выпуск чатырох марак, але выпуск адбыўся толькі 11.01.1995 г. На марках арганізатары і кіраўнікі Паўстаньня: Андрэй Тадэвуш Касьцюшка, Якуб Ясінскі, Томаш Ваўжэцкі, Міхал Клеафас Агінскі
 

 

Яку́б Кшы́штаф Ігна́цы Ясі́нскі (24 ліпеня 1759,Вэнглеў Познанскага ваяводзтва — 4 лістапада 1794, прадмесьце Прага,Варшава) — вайсковы і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, генэрал, інжынэр і паэт. Ягонае імя знаходзіцца як бы ў ценю Касьцюшкі, між тым менавіта Якуб Ясінскі кіраваў вызвольным паўстаньнем 1794 году на абшарах Айчыны нашых продкаў — Вялікага Княства Літоўскага.
У ноч на 23 красавіка патрыёты авалодалі Вільняй, дзе ўладу ўзяў у свае рукі Часовы ўрад — Найвышэйшая Літоўская Рада. Яна прызначыла Ясінскага камэндантам арміі ВКЛ, іначай кажучы, паставіла яго на чале збройных сілаў паўстанцаў. Т. Касьцюшка ўзнагародзіў Я. Ясінскага, пярсьцёнкам з надпісам: «Радзіма свайму абаронцу».
 Загінуў пры абароне Прагі (прадмесьце Варшавы) ад сувораўскіх галаварэзаў.

Тамаш Ваўжэцкі (7 сакавіка 1753, маёнтак Мейшты, Браслаўскі павет, Віленскае ваяводзтва, (цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласьці) — 5 жніўня 1816, Відзы-Лаўчынскія Новааляксандраўскі павет), адзін з кіраўнікоў Паўстаньня 1794 году. Пасьля паланеньня Т. Касьцюшкі ўзначаліў усё паўстаньне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зьняволеньні. Пасьля ўступленьня на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. Пахаваны ў Відзах.
Міхал Клеафас Агінскі (7 кастрычніка1765, Гузаў Мазавецкага ваяводзтва — 15 кастрычніка 1833, Флярэнцыя) — кампазытар, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Удзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі.
Міхал Клеафас Агінскі — аўтар знакамітага палянэзу «Разьвітаньне з Радзімай».


Белпоштай было зроблена і адпаведнае спецгашэньне.

 


З нагоды 250-годзьдзя нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі на паштовых капэртах і картках зноў былі зроблены непаштовые наддрукі ў абшары “Іканаграфія Касьцюшкі” зь ініцыятывы Агэнцыі Іканаграфіі Айчыннай “Касьцюшка”.
 
 

 
 Паштовая картка са спэцгашэньнем пошты Польшчы з нагоды 250-годзьдзя нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі (1996 г.)
 

У 1997 годзе пошта Польшчы выпусьціла ў абарачэньне марку з выявай Паўла Стшэлецкага і Аўстралійскага кантынента. На фоне кантынента надпіс “Гара Касьцюшкі”.


Гара Касьцюшкі — гара ў горнай сыстэме Аўстралійскіх Альпаў. Вышыня 2228 м. Першым чалавекам, які падняўся на яе вяршыню, быў паляк Павел Эдмунд Стшэлецкі, які назваў гару ў гонар польска-беларуска-літоўска-Амэрыканскага ваеннага дзеяча Тадэвуша Касьцюшкі
 На Блёку пошты Летувы (1997 г.) сярод сьпісу гор з розных кантынэнтаў запісана гара Касьцюшкі, як вышэйшая гара Аўстраліі
 


 
Непаштовы выпуск капэрты, прысьвечанай Тадэвушу Касьцюшку Лявонам Карповічам, які прайшоў пошту.
На адваротнай старане капэрты Лявон Карповіч разьмяшчаў розную інфармацыю аб Касьцюшцы.


Scroll to top