Скрыжаванне Камунальная-Горкага-17 верасня стаў найбольш аварыйным скрыжаваннем горада. Аварыі на ім, пры чым па адной і той самай схеме, адбываюцца вельмі часта. Між тым падобная сітуацыя прадказвалася на нашым сайце яшчэ тры гады таму, летам 2006 года.

 Вечарам 20 верасня на скрыжаванні Камунальнай і Горкага адбылася чарговая аварыя. Не разабраліся, хто каго павінен прапусціць, у выніку два моцна пабітых аўтамабіля, дзякуй Богу, без ахвяр. Калі скласці гэтую аварыю толькі з тымі, аб якіх паведамлялі гарадзенскія блогі ( “Авария у стадиона “Неман”, к счастью, без погибших”, “Желтопресса на s13.ru”, “В Гродно 3 сентября можно назвать днем аварий”), то атрымаецца ўжо чацвёртая аварыя менш чым за год. Між тым на свае вочы давялося бачыць яшчэ дзве, аб якіх інтэрнэтчыкі не напісалі…

Разбірацца ў тэхнічных момантах, чаму аварыі адбываюцца, не будзем. Не хочам таксама паказаць сябе нейкімі прарокамі, але згадаем гісторыю, якая адбылася тры гады таму – Знос будынкаў на Залатой горцы і перабудову гэтага злапалучнага скрыжавання. Яшчэ толькі прадбачачы небяспеку зносу цэлага квартала старога горада, і бачачы непрадуманасць запланаванай «рэканструктарамі» транспартнай развязкі, мы правялі дастаткова вялікую працу, вынікам якой сталі артыкулы:Сказ аб Лысай гары – канкрэтныя прапановы па рэканструкцыі вул. Горкага і Развязки в Гродно: пл. Советская, Автовокзал, Горького - Виленский, апублікаваныя на сайце harodnia.com у чэрвені і жніўні 2006 года. У артыкулах прапаноўвалася некалькі прынцыповых схем упарадкавання руху на гэтым скрыжаванні, пры тым існавала магчымасць пакінуць фактычна ўсе будынкі па вуліцы Горкага насупраць стадыёна. Больш таго, нават калі пасля зносу Залатой горкі, гісторыкі прасілі пакінуць хаця б адзін будынак – знакаміты «Гарачы хлеб», то галоўным архітэктар Ул. Анісімаў матываваў немагчымасць гэта зрабіць… забаронай ДАІ. Маўляў, будынак закрывае агляд аўтамабілям з вуліцы 17 верасня на вуліцу Горкага, хаця аўтамабілі выязджаюць насамрэч знізу, з боку пагранічнага атрада і плошчы Тызенгаўза.

У выніку, што хацелі, тое і атрымалі. Шкада толькі, што ў іншай краіне за халатна запланаванае і пабудаванае скрыжаванне, адказныя асобы ўжо былі б наказаныя, а ў нас усё чарговы раз спішуць на неахайнасць вадзіцеляў, дрэннае надвор’е, няправільны накірунак ветра і г.д. Адсылаем вас да гэтых артыкулаў трохгадовай даўніны, каб вы маглі пераканацца, колькі прыйдзецца перарабляць пасля за тыя самыя грошы падаткаплацельшчыкаў.

Scroll to top