Некалькі здымкаў цікавай мясціны гістарычнага цэнтра Горадні, якія выклікаюць толькі сумны роздум.

 Аб раёне вуліц Лермантава (Базыліянскай), Чкалава, Асіпенкі, Мядовай і Віленскай некалькі разоў даводзілася ўжо пісаць раней. Галоўным чынам у сувязі з чарговымі разбурэннямі ці проста невыносным станам цікавых будынкаў, якія знаходзяцца ў гэтым раёне. Тры гады ўжо зелянее лужок на месцы разбураных дамоў па завулку Віленскім каля Рэмбыттэхнікі, разбураецца ўнікальны комплекс будынкаў “Настаўніцкай калоніі”. Фактычна тое самае адбываецца і на вуліцах Віленская і Мядовая. Раён, замест таго, каб быць грунтоўна рэнаваным і рэстаўраваным, чакае міфічных “інвестараў”, якія ўсё зруйнуюць і пабудуюць даражэзныя катэджы для “новых” беларусаў.

Вул. Мядовая 3. Цікавы прыклад шляхецкага, засцянковага стылю ў цэнтры горада. Будынак ў вельмі добрым стане, хаця і занядбаны. Безумоўна, яго хочуць знесці.

Вул. Мядовая 4. Прыклад драўлянага канструктывізму, унікальны для Гродна.

Вул. Мядовая 5. Драўляны канструктывізм. Нават проста пафарбаваны гэты дом мог бы мець зусім іншы выгляд.

Забудова вуліцы Віленскай прыцягвае сваёй “яруснасцю” і разнастайным выглядам дамоў

Забудова вуліцы Віленскай прыцягвае сваёй “яруснасцю” і разнастайным выглядам дамоў

Забудова вуліцы Віленскай прыцягвае сваёй “яруснасцю” і разнастайным выглядам дамоў

Архітэктурныя дэталі на будынках па вуліцы Віленскай.

Архітэктурныя дэталі на будынках па вуліцы Віленскай.

Архітэктурныя дэталі на будынках па вуліцы Віленскай.

Некалькі гадоў у гарадзенскага архітэктара Аляксандра Штэна ляжыць праект аднаўлення гэтай невялічкай плошчы і вуліцы.

Scroll to top