Фотапленэр “Адкрый Новы Свет” распачнецца 28 чэрвеня ў памяшканні “Таварыства беларускай школы” аб 11 гадзіне.

Краязнаўца Ян Лялевіч зробіць экскурс у гісторыю гарадзенскай фатаграфіі. Вы зможаце паглядзець на здымкі стогадовай даўніны, што рабіліся ў горадзе.

Удзельнікам пленэру прапануецца экскурсія ў Новы Свет. Гісторык Андрэй Вашкевіч пакажа, дзе пачынаўся гэты гарадскі квартал, дзе рабіў свае першыя крокі маленькі Максім Багдановіч.

Пасля кожны выбярэ для сябе найпрыгажэйшую вулачку і пачне здымкі.

Усе ўдзельнікі пленэра адначасова будуць здымаць вуліцы квартала. Жанр здымка кожны выбірае сам: архітэктура, сцэнкі з жыцця жыхароў Новага Свету, рэпартаж, фотакалаж, фотакомікс.

Нагадаем, што вынікі фотапленэра будуць выдадзеныя на CD, куды ўвойдуць выбраныя работы кожнага з ўдзельнікаў акцыі, агляд гісторыі фотаздымка ў Гродна, віртуальная карта Новага Свету.

Удзел у фотаакцыі “Адкрый Новы Свет” азначае вашу згоду з правам арганізатараў выкарыстоўваць працы у рамках мерапрыемства з абавязковым пазначэннем аўтарства. Да выдання CD удзельнік абавязуецца не друкаваць свае здымкі ў СМІ, электронных дзённіках, іншых інфармацыйных рэсурсах.

Працы прымаюцца ў фармаце JPEG, памерам па малым баку не менш за 1000 пікселяў. Вага здымка - не болей за 3 Мб.

Удзел у фотаакцыі “Адкрый Новы Свет” адкрыты, далучыцца можа кожны, дастаткова толькі паведаміць аб сваім жаданні на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Чакаем вас 28 чэрвеня 11.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48-а, 44.

Scroll to top