Самы глабальны праект апошняга часу – Стары парк са Швейцарскай далінай. З фатаздымкаў пачатку 20 ст. нам прэзэнтуюцца ўтульныя куточкі гарадскога сада. Мажліва нашыя продкі не былі такія багатыя, а мажліва яны больш удумліва падыходзілі да ўкладання сваіх грошай, ў іх было больш густа і пачуцця меры, бо стары парк выглядаў больш прывабна за кошт небанальных пейзажных кампазіцый. А цяпер што?

Шаноўныя, віншую вас, ідэалогія нашай дзяржавы спрацоўвае. Спрацоўвае нават ў такой каштоўнай галіне як архітэктура і дызайн. Памойму, пара ўжо гаварыць пра зьяўленне новага стылю. Давайце яго назавём катэджным ампірам альбо цукрова-крэмава-бетонаплітачным сіметрызмам. Людцы добрыя! Дапамажыце! Можа я такі адзін і не ў кантэксце… Але мне жудасна не падабаюцца ўсе новыя дызайнерскія задумкі ў маім родным старым Гродне.

Швейцарская даліна на старой паштоўцы

Самы глабальны праект апошняга часу – Стары парк са Швейцарскай далінай. З фатаздымкаў пачатку 20 ст. нам прэзэнтуюцца ўтульныя куточкі гарадскога сада: драўляныя лавы, мосцікі, сціплыя таксама драўляныя бардзюры, грунтовыя сцежкі… Мажліва нашыя продкі не былі такія багатыя, а мажліва яны больш удумліва падыходзілі да ўкладання сваіх грошай. Ва ўсялякім разе ў іх было больш густу і пачуцця меры, бо стары парк выглядаў больш прывабна за кошт небанальных пейзажных кампазіцый, якія ўдала абыгрывалі прыродны рэльеф і будынкі, якія паўсталі там раней.

А цяпер што? Пачнем з пачатку. У горадзе не ходзяць каровы, парк не агарод, а Гродна не Парыж з Версалем. Скажыце, на якую халеру парк агарадзілі такім салодка-ванільным плотам з шарыкамі лімоннага марожанага паверх кожнага слупа. Савецкія ўлады ў 50-тыя гады зрабілі тут агароджу з каваных эклектычных бардзюр, дэмантаваных з Нёманскага маста, але яны хоць больш прафесійна ў стылі ампіра кампенсавалі багатую дэкарацыйнасць каванай агароджы гладкімі пабеленымі слупамі. Цяпер агароджа карычневая, слупы жоўтыя, выкладзеныя з асобных блокаў, якія маюць фактурную паверхню рванага бетона, а зверху красуецца гладзюткі більярдны шар слановай косткі (і так на кожным слупе). Ад гэтага птушынага малака зубы могуць павыпадаць. А што панагарадзілі ўнізе, каля рэчкі Гараднічанкі: мост на мосце, бардзюра на бардзюры. Прасцей трэба быць. Напрыклад, частка даліны каля шахматнага клуба выглядае зусім някепска (усяго ў меру, някідкі зялены колер, абыграны рэльеф).

Наступнае – планіроўка самога парка. Такое ўражанне, што праектант бачыў перад сабой толькі чысты аркуш з нанесенымі граніцамі за якія заходзіць нельга, але не улічыў, што на гэтай тэрыторыі растуць яшчэ нейкія дрэвы, што да яго прафесійнага нараджэння чалавецтва выпрацавала шмат прынцыпаў у паркабудаўніцтве. Першае: відовішчная перспектыва рэгулярных алей павінна замыкацца на дамінанце – пастаўце вы помнік загінуўшым міліцыянерам і музычны фантан на 5 м на поўдзень і ў вас алея, дзе знаходзіцца кавярня “Бярозка” мела бы не толькі функцыянальны сэнс, але і дэкарацыйна-ідэалагічны. Калі б вы ўлічылі, што ў парку растуць яшчэ і дрэвы і перанеслі цэнтральную паўночна-паўднёвую алею на 5 м на захад, зрабіўшы дарожку не 10, а 7 метраў, і той жа музычны фантан не хаваўся бы за насаджэннямі, а ў прахожых не ўзнікала бы падсвядомага жадання спілаваць векавыя ліпы, якія стаяць у іх на дарозе.

Наступнае – планіроўка самога парка. Такое ўражанне, што праектант бачыў перад сабой толькі чысты аркуш з нанесенымі граніцамі, за якія заходзіць нельга, але не улічыў, што на гэтай тэрыторыі растуць яшчэ нейкія дрэвы, што да яго прафесійнага нараджэння чалавецтва выпрацавала шмат прынцыпаў у паркабудаўніцтве. Першае: відовішчная перспектыва рэгулярных алей павінна замыкацца на дамінанце – пастаўце вы помнік загінуўшым міліцыянерам і музычны фантан на 5 м на поўдзень – і ў вас алея, дзе знаходзіцца кавярня “Бярозка” мела бы не толькі функцыянальны сэнс, але і дэкарацыйна-ідэалагічны. Калі б вы ўлічылі, што ў парку растуць яшчэ і дрэвы і перанеслі цэнтральную паўночна-паўднёвую алею на 5 м на захад, зрабіўшы дарожку не 10, а 7 метраў, і той жа музычны фантан не хаваўся бы за насаджэннямі, а ў прахожых не ўзнікала бы падсвядомага жадання спілаваць векавыя ліпы, якія стаяць у іх на дарозе.

Бульдозер стварае новыя ландшафты. Дрэваў становіцца ўсё меньш і меньш

Другое: пейзажная частка парка – гэта не толькі англійскі газон, гэта групы дрэваў рознай фактуры, кусты другім ярусам, купінамі кветкі; а ў вас парк праглядаецца наскрозь не толькі на алеях, але і з любой кропкі. У парку няўтульна, у парку нельга пацалавацца, каб усе не ўбачылі. І зноў жа да дарожак. Дрэвы не павінны забіраць у дарожак сегментамі тэрыторыю, дарожка сцежкаю павінна лавіраваць паміж дрэвамі (мне заўсёды гэтыя прынцыпы здаваліся элементарнымі).

Трэцяе: брацкая магіла. Было месца жалобы ў цішы паркавай зеляніны. Не – тэба было зрабіць пляц для парадаў, канцэртаў (сцэна-магіла, чаму б не?) і піўных папоек (калі знесці будынак архіва, то атрымаецца гродзенская плошча Цэн Ан Мінь). Я разумею – ідэалагічны заказ, хаця б зрабіце яго прафесійна. 

Брацкая магіла ў парку да

Дамінантай плошчы Тызенгаўза павінен быў стаць абеліск на магіле. За тыя грошы, што туды былі ўбуханы, можна было стварыць штосці арыгінальнае, уражваючае, а не лакіраваць штампоўку савецкага салдаціка – серыйную прадукцыю Львоўскай майстэрні мастацкіх вырабаў. У выніку помнік нават сціплым абеліскам не выглядае, ён не выглыдае ніяк, не кранае (як не кранае і новы помнік воінам-пагранічнікам), да таго ён ж патанае ў батанічных “рюшечках”: туечкі, піхтачкі, кветнічкі, свяцільнічкі, якія больш падыходзяць для японскага сада ў двары катэджа паселка Баранавічы, чым на параднай плошчы з брацкай магілай.

 І астатняе. Ужо легендарная бетонная тратуарная плітка. Палова тэрыторыі парка забетанавана (не парк, а выстава абразцоў прадукцыі Краснасельсакга цэментнага завода), зменена абсалютна добрае трывалае пакцыццё ходнікаў на вуліцах: Замкавай, Маркса, Кірава, Сацыялістычнай, Ажэшка – навошта, навошта забетанавана Дамініканская, Урыцкага, Тэльмана, Гараднічанская, двор кінатэатра “Гродна”. Неузабаве пакрыюцца бетонам уся Савецкая плошча з двума скверамі і Маставой. Ходзяць чуткі, што брук на пешаходнай вуліцы Савецкай таксама заменяць на бетон. Што гэта? Страсць да бетона? Але параўнайце, яшчэ польскія бардзюры на Савецкай вуліцы выглядаюць амаль як новыя, плітка ў выглядзе сотаў, якую клалі гадоў дваццаць таму, таксама захавалася няблага, а наша новая плітка двухгадовай даўніны, скажам, на Замкавай вуліцы ўжо праз год-два будзе патрабаваць перакладкі, бо крышыцца і сціраецца надзвычай хутка. А можа тут самая старая страсць – грошы…

Менчукам можа падацца гэты артыкул сумным, што там, разбірацца ў правінцыйных праблемах. Ну, па першае, ваш спуск ад кафедральнага сабора да метро Няміга не менш варты падобнага артыкула, а па другое – прыедзце ў Гродна і атрымайце эстэтычнае задавальненне, на вашых вачах родзіцца новы стыль. Як я яго абазваў – а, цукрова-крэмава-бетонаплітачным сіметрызмам.

Scroll to top