Старыя гарадзенскія могілкі ўяўляюць сабой ансамбль, які складаецца з двух частак – праваслаўная і каталіцкая, кожная з якіх мае сваю дамінанту і структуру размяшчэння надмагілляў і асаблівасці фарміравання тэрыторыі.

Каталіцкія могілкі былі заснаваны ў 1792 г. на выдзеленым з зямельнага фонду каралеўскай эканоміі надзеле каля ўсходняй мяжы горада.

З дапамогай звычайнай фотакамеры (ці нават смартфона) можна зрабіць даволі якасную аб'ёмную мадэль скульптуры.

(Асцярожна - трафік!)

Комплекс старых гродзенскіх могілак (праваслаўных і каталіцкіх) – гэта самыя старыя камунальныя могілкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Аб’ект закладзены прыкладна ў той самы час, што Павонзкаўскія (Польшча), Лычакаўскія (Украіна) могілкі і могілкі Роса ў Літве.

Старыя гродзенскія могілкі - гэта ўнікальны гісторыка-архітэктурны комплекс. На могілках захаваліся надмагіллі ў стылях класіцызму, эклектыкі, мадэрну, канструктывізму, зробленыя майстрамі з Варшавы, Гродна, Кіева, Вільні.

Scroll to top