|
Аукцыён па продажы гістарычных будынкаў 15 лістапада 2007 года
Вынікам аукцыёну, які пройдзе 10 снежня гэтага году, можа стаць знос будынкаў па вул. Урыцкага 21 і Калючынская 23
| |
вул. Урыцкага 21 - пад знос
|
У суботнім нумары “Гродзенскай праўды” (10 лістапада) змешчана аб’ява аб продажы праз аўкцыён гістарычных будынкаў у цэнтры нашага горада. У аб’яве аб аўкцыёне гарадскія ўлады вырашылі канчаткова адмовіцца ад ранейшых дэмагагічных выразаў аб “разборцы аварыйных будынкаў” ці іх “рэканструкцыі”. Умова “сноса” будынкаў па Калючынскай 23 і Урыцкага 21 толькі адна – адсяленне жыхароў. Будаваць на іх месцы можна будзе ўсё што заўгодна, нават аддаленага падабенства да ранейшых будынкаў не патрабуецца.
Пра будынак па Калючынскай 23, былое яўрэйскае мужчынскае вучылішча, ужо даводзілася паведамляць раней. Што тычыцца будынка па Урыцкага 21, то яго планавалі знішчыць яшчэ летам, пасля будынка па Урыцкага 23. Калі ж па горадзе пракацілася хваля пратэстаў супраць знішчэння архітэктурнай спадчыны, фасад будынка нават атынкавалі. Але насамрэч ад планаў яго знішчэння не адмовіліся. Такім чынам, у выпадку, калі для дома знойдзецца пакупнік, ён будзе знесены. Загіне будынак з датай 1885 г. на фасадзе, адзін з першых пасляпажаравых дамоў Горадні. У бліжэйшы час вуліца Урыцкага страціць таксама дамы №5 і №12.
Будзе выстаўлены на аўкцыён і помнік архітэктуры ІІ карэгорыі будынак па вул. Сацыялістычная 44. Умова продажу гэтага будынка – захаванне яго гістарычнага аблічча пры рэканструкцыі. Што маецца на ўвазе пад гэтымі словамі, меркаваць не надта цяжка – знос будынка з пакіданнем у лепшым выпадку яго фасаднай сцяны, у горшым – пабудова на яго месцы муляжа.
| |
Калючынская 23 былое яўрэйскае мужчынскае вучылішча
|
|
| |
вул. Сацыялістычная 44
|
|
Чытайце таксама: 24.10.2007 Адказ на адказ таварышча Ігара Чарняўскага 19.04.2007 Навукова-метадычная здрада 21.07.2006 Чаго нельга назваць сумленным (справа зносу дома па Калючынскай 23)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Каложа
|
Дануце Бічэль
Каложа, туга мая светлая!..
Ў чорны Нёман па чорным шкле
Сіняй кропляй спадае ракета,
Быццам зорка ў ціхі Бетлем.
Ў вокны цёмныя заглядае,
Ззяннем бледным шукае кутка,
Дзе хваіна ў грубцы страляе,
Дзе ў жанчыны дзіцё на руках.
Глянь, абраная. Гэта не ў Нёман,
Не ў цямноцце, не ў сон, не ў драмy -
Ў веліч падае зорка бяздомная,
Ў снег і ў сэрца сыну твайму.
І ў няпэўным хвілінным блакіце,
Ўся адзіная, ўся са святла,
З небам, з Нёманам, з зямлёю злітая,
З сэрцам нашым - Каложа ўзрасла.
Трохі ў зелень, як пер'е качынае,
Трохі ў бэз і трохі ў гранат,
Уся - крышталь невыказна сіні,
Ўся - як край наш, як сон, як вясна.
Ўскінь далоні тонкія ўгору,
Сыну неба акрэслі шлях,
Каб навекі адбіліся зоры
У тваіх і дзіцячых вачах,
Каб ніколі перуны чужынныя
Не асмеліліся скасіць
Ні цябе, ні Каложы,
дзяўчыны
З ніў і пушчаў Беларусі.
І калі ўзнясе вас над светамі -
Прыгадайце ў вечным святле,
Як самотная зорка - ракета
Ціха падала ў цёмны Бетлем.
Уладзімір Караткевіч
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Калючынская 23
|
|
|
|
Слаўнае імя
Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч (1881 – 1931) нацыянальны гісторык і грамадскі дзеяч, адзін са стваральнікаў БССР, фактычны распрацоўшчык палітыкі беларусізацыі |
Прапановы па развіцці транспартнай сістэмы горада Гродна
Гродна, люты 2007 года
Гарадзенскімі і менскімі гісторыкамі падрыхтаваны альтэрнатыўны праект уладкавання транспартнай сістэмы ў гістарычным цэнтры Гродна
Глядзець
|
Чытайце ў Бібліятэцы
Гродзенскі Новы свет
Таццяна Казак, 29 красавіка 2008 года
У апошні час захаванне аўтэнтычнага аблічча гістарычных гарадоў становіцца важнай праблемай у нашай краіне. У Еўропе даўно ахоўваюць не толькі будынкі да 1850 г. (як гэта агульнапрынята), але імкунуцца захаваць архітэктуру ХХ ст., у тым ліку будынкі савецкай эпохі. У Гродна захаваліся помнікі розных часоў, у тым ліку і ХХ ст. Пачатак ХХ ст. і далейшыя 20-30-я гады стварылі цэлы гарадскі раён – Новы свет, па сутнасці акружылі старажытную частку Гродна дадатковымі жылымі кварталамі. Галоўным чынам будаўніцтва было сканцэнтравана у паўночнай частцы горада за рэчкай Гараднічанкай.
Глядзець
|
Вядомыя людзі пра "рэканструкцыю"
Алег Хаменка, лідэр гурта “Палац”: Лічу, што старыя мясціны ў Гродна неабходна захаваць у якім заўгодна выглядзе! Руйнаваць у цэнтры тое, што зручна нейкім людзям на сённяшні момант – гэта, напэўна, не самы лепшы варыянт. Чаму не можа быць каля “Азота” самых сучасных хмарачосаў? Мне здаецца, што там людзей праязджае больш, чым па самім Гродна. Там можа быць сіці-цэнтр. А стары горад пакіньце, бо гэта ўсё ж такі культура краіны.
Меркаванні збіраюцца моладзевай інтэрнэт-газетай “Твой стыль” |
|
“Гістарычная памяць - гэта падмурак патрыятызма і любові, падмурак шляхетнага пачуцця любові і павагі чалавека да сваёй Бацькаўшчыны. Нам добра вядома, да чаго можа прывесці занядбанне гістарычнага мінулага, таптанне правераных стагоддзямі маральных каштоўнасцяў, на якіх трымаецца пераемнасць пакаленняў. Непазбежным наступствам гэтага занядбання памяці з'яўляецца разбурэнне дзяржаваў і гуманітарныя катастрофы, якія прыводзяць да чалавечых ахвяраў, шматлікіх трагедый у лёсах людзей і цэлых краін”
А.Р. Лукашэнка з прамовы падчас асвячэння ракі святой Ефрасінні Полацкай
|
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|