|
“Рэстаўрацыя” дома лекара Тальгейма па вуліцы Леніна 24 кастрычніка 2007 года
Дом знакамітага гродзенскага лекара Тальгейма пасля “рэстаўрацыі” страціць значную частку аздаблення
Яшчэ адно сведчанне наўздагонку адказу сп. Ігару Чарняўскаму. Пачаўся рамонт дома лекара Тальгейма на скрыжаванні вуліц Карбышава і Леніна. З дома, помніка архітэктуры пачатку ХХ ст., збіваюць старую фактурную тынкоўку і наносяць новую, роўненькую, якую хутка пакрыюць знакамітай снежкай (каб толькі не ружовага колеру). З увахода па вул. Карбышава ўжо зняты прыгожы казырок. У бліжэйшы час будзе знішчаны драўляны крыты дахоўкай балконік. Магчыма знікнуць і падстаўкі пад збанкі з кветкамі, якія надаюць дому непаўторны каларыт. З фармальнага боку гледжання – гэта сур’ёзныя парушэнні, бо знішчаецца аўтэнтычнасць будынка. Вось так сочыць за працэсам “навуковай рэстаўрацыі” помнікаў гарадзенскі спецыялст Вольга Мацко, на якую Чарняўскі спаслаўся ў сваім інтэрв’ю.
| |
Фактурная тынкоўка замяняецца новай, гладзенкай
|
|
| |
Драўляны балкончык
|
|
| |
Падстаўкі пад збанкі з кветкамі
|
|
Чытайце таксама: 24.10.2007 Адказ на адказ таварышча Ігара Чарняўскага 18.10.2007 Ігар Чарняўскі: Ні адно з рашэньняў па гістарычным цэнтры Горадні не прымалася ў абыход закону 14.10.2007 Адказ таварышчу Ігару Чарняўскаму, або колькі будынкаў разбурылі ў Горадні апошнім часам
Апошнія каментарыі:
|
|
"Магчыма знікнуць і падстаўкі пад збанкі з кветкамі, якія надаюць дому непаўторны "КАЛАРЫТ"– не колорит это, а неотъемлемая часть стиля!!!!! и без этих элементов(а тем более с другими) дом перестанет быть домом в стиле модерн! этот стиль требует глубочайших знаний, вкуса, и умения, то, что делается сейчас– ВАРВАРСТВО! интересен процесс тем, что на фотографов кидается,какой-то мастер с трехклассным брррсэмовским образованием, с вопросами гэбэшного типа. к сожалению просто послал, не догался указать ему на саботирование президенской программы по туризму, обос...ся бы со страху. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Гараднічанка
|
Гараднічанка - рэчачка малая,
яна з вялікім Нёмнам размаўляе.
Учора размаўляла і сягоння.
На берагах яе жыве Гародня.
Гародня - мужны старажытны горад.
Гародню вельмі любіць Нёман-волат.
У Нёман адусюль бягуць крыніцы.
Крыніцы не замуцяць чужаніцы.
А хто жадаў Гараднічанцы згубы,
той закаваў Гараднічанку ў трубы.
Ды рэчачка з вязніцы той выходзіць,
крынічыць у Вялікдзень, у стагоддзі.
Данута Бічэль-Загнетава
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Бардзюры "Magistrat m. Grodna"
|
|
|
|
Слаўнае імя
Цярэшчанка Кузьма Юр’евіч (кастрычнік 1888 – 12.03.1922) сакратар міністэрства замежных справаў БНР, старшыня Часовага БНК, старшыня Цэнтральнага БНК, адзін са стваральнікаў Цэнтральнага беларускага саюза сельскай гаспадаркі (Цэнтрабелсаюз) |
Прапановы па развіцці транспартнай сістэмы горада Гродна
Гродна, люты 2007 года
Гарадзенскімі і менскімі гісторыкамі падрыхтаваны альтэрнатыўны праект уладкавання транспартнай сістэмы ў гістарычным цэнтры Гродна
Глядзець
|
Чытайце ў Бібліятэцы
Гродзенскі Новы свет
Таццяна Казак, 29 красавіка 2008 года
У апошні час захаванне аўтэнтычнага аблічча гістарычных гарадоў становіцца важнай праблемай у нашай краіне. У Еўропе даўно ахоўваюць не толькі будынкі да 1850 г. (як гэта агульнапрынята), але імкунуцца захаваць архітэктуру ХХ ст., у тым ліку будынкі савецкай эпохі. У Гродна захаваліся помнікі розных часоў, у тым ліку і ХХ ст. Пачатак ХХ ст. і далейшыя 20-30-я гады стварылі цэлы гарадскі раён – Новы свет, па сутнасці акружылі старажытную частку Гродна дадатковымі жылымі кварталамі. Галоўным чынам будаўніцтва было сканцэнтравана у паўночнай частцы горада за рэчкай Гараднічанкай.
Глядзець
|
Вядомыя людзі пра "рэканструкцыю"
Руся, гурт “Індыга”: Наступны маразм уладаў, так хутка гісторыі ўвогуле не застанецца. На сённяшні дзень Горадня – адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, у якім захавалася вялікая колькасць гістарычных помнікаў. На жаль, у Беларусі не існуе інстытуцыяў, якія б займаліся рэканструкцыяй прафесійна, таму нярэдка справа зводзіцца да таго, каб штосці падмазаць алейнай фарбай, схаваць... а часам і да культурнага забойніцтва. Калі ў моладзді Горадні хопіць сілаў перамагчы, я буду вельмі радая. Спадзяюся, што ўсё у вас атрымаецца!
Меркаванні збіраюцца моладзевай інтэрнэт-газетай “Твой стыль” |
|
“Гістарычная памяць - гэта падмурак патрыятызма і любові, падмурак шляхетнага пачуцця любові і павагі чалавека да сваёй Бацькаўшчыны. Нам добра вядома, да чаго можа прывесці занядбанне гістарычнага мінулага, таптанне правераных стагоддзямі маральных каштоўнасцяў, на якіх трымаецца пераемнасць пакаленняў. Непазбежным наступствам гэтага занядбання памяці з'яўляецца разбурэнне дзяржаваў і гуманітарныя катастрофы, якія прыводзяць да чалавечых ахвяраў, шматлікіх трагедый у лёсах людзей і цэлых краін”
А.Р. Лукашэнка з прамовы падчас асвячэння ракі святой Ефрасінні Полацкай
|
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|