Адбудзецца прэзентацыя гарадзенскага нумару часопіса “ARCHE” 14 кастрычніка 2007 года
25 кастрычніка ў чацвер а 18.30 у памяшканні Таварыства Беларускай Школы па вуліцы Будзёнага 48а адбудзецца прэзентацыя гарадзенскага нумару часопіса “ARCHE”. Тэма нумару: “Як разбуралі Горадню.” Будуць прысутнічаць рэдактар часопіса В.Булгакаў, рэдактар газеты “Наша Ніва” А.Скурко, гарадзенскія і менскія аўтары “ARCHE” і “Нашай Нівы”. Будзе працаваць выстава беларускіх кніжак. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
|
|