|
Яма каля пажарнай часткі: ізноў косткі, ізноў знішчэнне археалагічнага слоя 20 верасня 2007 года
|
Завяршыліся раскопкі на тэрыторыі пажарнай часткі
1 лістапада 2006 года
У канцы кастрычніку на тэрыторыі пажарнага дэпо каля каланчы былі праведзеныя археалагічныя раскопкі. Аб выніках работ чытайце ніжэй у інтэрв’ю з археолагам Юліяй Юркавец.
Глядзець
Земляныя работы ў пажарным дэпо спынены
22 верасня 2006 года
20 верасня рабочыя, што пачалі капаць траншэю на тэрыторыі пажарнага дэпо на вуліцы Давыда Гарадзенскага, трапілі на могільнік. Была выклікана міліцыя, якая спыніла земляныя работы і прыцягнула да працы судмедэкспертаў. На фотаздымках можна бачыць косці і траншэю, якую без узгаднення з органамі па ахове помнікаў пачалі капаць у самым гістарычным цэнтры горада пажарнікі. Зараз працы спыненыя.
Глядзець
Вайну з гісторыяй пачалі пажарнікі
17 верасня 2006 года
Нядаўна пачаліся работы ў пажарным дэпо на вуліцы Замкавай, плануецца перабудаваць будынак, зрабіўшы яго двухпавярховым. Дэпо было пабудавана на гэтым месцы пасля пажару 1885 года, да гэтага тут ужо з XIV стагоддзя месціліся пасады Горадзена. Культурны слой дасягае тут 6-7 метраў, ён тут самы моцны пасля Замкавай Гары, большы чым на Савецкай плошчы.
Глядзець
|
|
|
Працы на пажарнай частцы па вуліцы Давыда Гарадзенскага заканчваюцца. Усе памятаюць, як роўна год таму гарадзенскім гісторыкам удалося спыніць выкопванне старых могілак каля пажарнай каланчы. Быў зменены праект пабудовы пажарнай часткі (яма да 5 метраў глыбінёй заменены на ямы для слупоў - як бы падмуркаў новага будынка). Былі праведзены грунтоўныя археалагічныя раскопкі. Здавалася, усё добра. І вось новая неспадзяванка: перад усім будынкам пажарнай часткі выкапана траншэя каля 10 м даўжынёй, 1 м шырынёй і да 1,8 м глыбінёй. Культурны слой парушаны на глыбіню да 1,5 метра. Ніякіх раскопак і археалагічнага нагляду (прынамсі рэальнага) не было. Учора, 19 верасня, яму абнеслі агароджай, а сёння земляныя работы працягваюць...
Чытайце таксама: 31.08.2007 Археалогія па гарадзенску, або які з сваіх гальштукаў з’есць гарадзенскі мэр (Фотахроніка) 26.08.2007 "Раскопкі" пад сінагогай (Фотахроніка) 01.11.2006 Завяршыліся раскопкі на тэрыторыі пажарнай часткі 22.09.2006 Земляныя работы ў пажарным дэпо спынены 17.09.2006 Вайну з гісторыяй пачалі пажарнікі
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Grodnienko
|
Oj Grodnienko, oj Grodnienko.
Ciebie kocha ktoś tak cienko,
że nie minie pokolenie,
jak zostaną z ciebie cienie.
Wszystko w tobie przebudują,
przefarbują, przemalują,
że nie będzie ani śladu
dawniejszego w tobie ładu.
Twoją przeszłość i pamiątki
historyczne cudne kątki,
zniszczą fale nowej mody,
nowych ludzi blufarody.
Smutne w prasie było zdanie:
pan Jodkowski na wygnanie
został z Grodno przeniesiony,
choć tu działał niestrudzony.
Szperał, zbierał, badał, skłądał,
przeszłość polską opowiadał...
W każdym innym świata kraju
jest w szlachetnym to zwyczaju,
by nagrodzić takich ludzi,
których praca podziw budzi.
Lecz inaczej dzisiaj w Grodnie.
Cenią pracę tu niegodnie,
zamiast dzięki i uznania
każą dzielic los wygnania.
Ksiądz Ludwik Sawoniewski, 1936 r.
Паводле: Magazyn Polski. 1995.
№1 (15). S. 24-25
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Калючынская 23
|
|
|
|
Слаўнае імя
Філістовіч Янка (1926 – 1953) удзельнік узброенага змагання за незалежнасць Беларусі, сябра Рады БНР, арганізатар на тэрыторыі БССР незалежніцкага падполля |
Чытайце ў Бібліятэцы
Игорь Трусов, Православные храмы Гродно (краткий очерк истории), Минск-Гродно, 2008, 100 с.
11 кастрычніка 2009 года
Рэцэнзуемая кніга вядомага гарадзенскага гісторыка Ігара Трусава з’яўляецца падсумаваннем яго шматгадовых даследаванняў у галіне горадабудаўнічай спадчыны Гародні. Дзеля дакладнасці, трэба заўважыць, што дадзеная публікацыя прысвечана гісторыі праваслаўных цэркваў горада. Не залішне было б таксама падкрэсліць, што працы падобнага фармата не з’яўляюцца на кніжным рынку часта, а таму яе можна аднесці да ліку чарговых гістaрыяграфічных здабыткаў.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|