МГА Гісторыка

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Круглы стол у адказ гарадскім уладам
22 чэрвеня 2007 года

Грамадскасць гатовая да дыялогу з уладамі, улады на дыялог ісці нават не думаюць.

21 чэрвеня адбыўся круглы стол пад назвай “Каму патрэбна разбурэнне Гародні?” Ён быў зладжаны прадстаўнікамі грамадскасці Горадні як круглы стол у адказ псеўдакругламу сталу, які меў месца 7 чэрвеня. Варта заўважыць, што ўваход на гэты круглы стол быў абсалютна свабодны, у адрозненне ад таго круглага стала, што праходзіў 7 чэрвеня як “унутрыўніверсітэцкае мерапрыемства”. Гэтым скарысталіся ўсе жадаючыя (на круглым стале прысутнічала больш 60 чалавек). Апроч гісторыкаў і журналістаў у ім прынялі ўдзел гарадзенскія экскурсаводы (сп. Кірэеў), некалькі архітэктараў (А.Пархута і інш.), а таксама простыя жыхары тых дамоў, якія прызначаныя да зносу.

На круглы стол не з’явіўся ніхто з гарадскіх уладаў, не прыйшоў галоўны архітэктар Анісімаў, не прыйшлі і кіраўнікі гродзенскага ўніверсітэту (Нечухрын, Бадзюкова, Ярмусік), хаця ўсе атрымалі персанальныя запрашэнні. Не з’явіліся і тыя студэнты “арганізатары круглага стала 7 чэрвеня”, якія заклікаюць да актыўнага дыялогу з уладамі. Каментары тут непартэбныя.

Больш таго сп. Бадзюкова напярэдадні асабіста забараняла выкладчыкам універсітэта наведваць гэты груглы стол, хаця некалькі чалавек усё ж прыйшлі (сп. Соркіна, Токць і інш.), а сп. Швед на круглым стале нават выступіў.

Удзельнікі круглага стала 21 чэрвеня прынялі зварот да кіраўніцтва рэспублікі з просьбай разабрацца з сітуацыяй вакол разбурэння гістарычнага цэнтра Горадні, запатрабавалі ўвядзення конкурса на стварэнне архітэктурных праектаў для цэнтра горада (сёння архітэктурныя праекты для горада з’яўляюцца выключнай прэрагатывай Анісімава і гарадской адміністрацыі), прапанавалі адмовіцца ад ідэі рэканструкцыі Старога моста (паводле апошняй інфармацыі ў планах гродзенскіх архітэктараў не толькі замена перакрыццяў моста, праезжай часткі, але і частковы дэмантаж быкоў моста, што з’яўляецца: 1. Парушэннем заканадаўства (быкі ацалелі з 1907 г. і з’яўляюцца помнікам архітэктуры) 2. Значна павысіць кошт моста, гэта будзе не Стары, а ў пэўным сэнсе Новы мост 3. Доказам некампетэнтнасці гарадзенскіх архітэктараў, паколькі нават аб частковым дэмантажы быкоў раней размовы не было).


Чытайце таксама:

13.06.2007 Улада просіць дыялёгу

07.06.2007 Круглы стол за зачыненымі дзвярыма


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
сем шэсць тры шэсць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

r

30-06-2007, 18:53

Я б таксама хацеў пабываць на гэтым круглым стале. Але я пра яго правядзеньне ўвогуле нічога ня ведаў.
І пытаньне да аўтара: вы кажаце, што "не з’явіліся і тыя студэнты арганізатары круглага стала 7 чэрвеня, якія заклікаюць да актыўнага дыялогу з уладамі". А ці былі запрошаныя і яны? Ці яны з дапамогай тэлепатыі павінныя былі здагадацца аб правядзеньні стала?

  

чытар

26-06-2007, 22:56

чытайце навіну па гэтай тэме на сайце часопіса
Міністэрства Архітэктуры "Архитектура и Строительство"
www.ais.by

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Сляды вякоў


Краінай замкаў называлі
твае, Прынёманне, вытокі.
Хоць час той сплыў, як Нёмна хвалі, - 
сляды яго на кожным кроку.

Сляды вякоў, сляды сівыя
у дзень далёкі пераносяць.
Адны маўчаць, нібы нямыя,
другія самі слова просяць.

Хоць ціха дрэмлюць на ракою...
Далёкі след замураваны.
Ды ледзь крані - няма спакою - 
пад ім вякоў жывыя раны.

О, Гродна, Гродна, колькі болю
табе пакінулі стагоддзі,
каб не скарыўся ты ніколі,
а быў як песня у народзе.

Марыя Шаўчонак

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Банк на вул. Карбышава
Канструктывізм 1930-х гг.

Слаўнае імя

Езавітаў Канстанцін Барысавіч (5(17).11.1893 – 23.05.1946)
заснавальнік гродзенскага аддзялення таварыства «Бацькаўшчына», камандуючы 1-ым Гродзенскім беларускім палком, адзін з арганізатарў Гродзенскай вучнёўскай грамады

Чытайце ў Бібліятэцы

Будынак лясной адміністрацыі на Гарадніцы (плошчы Тызенгаза 4б) (абноўлена)
22 траўня 2007 года
Знаёмім наведвальнікаў з кароткай даведкай аб гісторыі Гарадніцы і будынкам лясной адміністрацыі ў прыватнасці. Даведка складзена гісторыкам Юрам Гардзеевым. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць