МГА Гісторыка

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

“Новая перспектива старого Гродно”. Камэнтары да артыкулаў у “Гродзенскай праўдзе” і “Вечернем Гродно”
22 траўня 2007 года

Гродзенская праўда ад 16 траўня адгукнулася дыскусіяй, а дакладней паліфанічным маналёгам гарадзенскіх чыноўнікаў у апраўданьне сваіх дэструктыўных дзеяньняў.

Гродзенская праўда ад 16 траўня адгукнулася дыскусіяй, а дакладней паліфанічным маналёгам гарадзенскіх чыноўнікаў у апраўданьне сваіх дэструктыўных дзеяньняў. (Пад увагу бярэцца таксама сугучны артыкул “Старый дом разберут по кирпичику” з інтэрвю фактычна адной Вольгі Мацко, разьмешчаны ў Вечернем Гродно пад той-жа датай. Далей - ВГ).

З падачы галоўнага рэдактара газэты Алены Берэсьневай “Новая перспектива старого Гродно” сутыкнулася з “истерическими оскорблениями, пулями злословия. Цитаты из нашей газеты снабжаются чужими комментариями, основанными на домыслах. Блоги хотят досадить” І тут-жа рэдактарка не стрымалася ад самахвалебнага патаса: “Ведем диалог с жителями региона”… Што-ж, цяжка прыдрацца – на дыялёгу прысутнічалі аж тры госьці ад улады: галоўны спэцыяліст інстытута “Горадняграмадзянпраект” Мікалай Жучко, галоўны архітэктар Горадні Ўладзімір Анісімаў, а таксама галоўны спэцыяліст аддзелу культуры гарвыканкама па ахове гістарычна-культурнай спадчыны горада Вольга Мацко. Воран ворану вока ня выдзяўбе, таму ў такім складзе суразмоўнікаў аб’ектыўнай дыскусіі не чакалася. Даводзіцца такім чынам працягнуць жывую дыскусію на старонках сайта.

Распачаць “дыялёг” далі Ўладзіміру Анісімаву і адразу шчырасьці: “Работы ведутся настолько масштабно, так что не хватает подчас строительных организаций для ведения ремонтных, строительных, реставрационных работ. Казалось бы успех, а кто-то не доволен.” Акурат узроўнем рэстаўрацыйных работаў хтосьці і незадаволены. А тут аказваецца яшчэ і не хапае спэцыялістаў на гэтыя работы, вось і праводзіцца рэстаўрацыя кім трапіць.

Мікалай Жучко сьледам апісаў вясёлкавую карціну пераўтварэньняў у горадзе: “сейчас реставрируем старые здания XVIII века, воссоздаем их или ремонтируем. Приходит время заняться зданиями ХІХ века. На подходе сооружения ХХ-го века…”. Беручы пад увагу тое, што спэцыялістаў не хапае, можна сабе ўявіць, што чакае гарадзенскую староўку у новай пэрспэктыве, якую сп. Жучко апісвае наступным чынам: “то, что появится после реконструкции какой-то части города, будет выглядеть привлекательнее. …как же здорово всё получилось! Всё новое, к примеру, развязка на ул. Буденного, Советская площадь… удачно вписывается в общую застройку, придает ей другой характер, открывает новые виды на город.” Без камэнтараў…

Слова ўзяла ўрэшце спэцыяліст па ахове спадчыны: “Застройка усадебного типа, которая находится на стыке улицы Горького и центральной части города не может там находиться по определению.” Па азначэнню каго? Вольгі Мацко? Можа Анісімава, Саўчанкі? Шэраг будынкаў у раёне вуліцаў Урыцкага, Гараднічанскай, Тэльмана сп. Вольга называе як “двухэтажные сараи и другие объекты, не имеющие эстетической ценности и потихоньку приходящие в упадок”. Знос забудовы спэцыяліст апраўдвае тым, што “надо убрать сараи и технически слабые здания, вместо них построить другие, отреставрировать значимые и ценные объекты”. Тым больш, што “республиканский научно-методический совет при Министерстве культуры на выездном заседании в Гродно… ещё раз изучили ситуацию и сделали предварительные заключения, совпадающие с нашими”. Уладзімір Анісімаў дадаў: “в существующем состоянии эти дома сохранить нельзя. Речь идет о разборке зданий не с целью убрать их, а с тем, чтобы воссоздать их”. Сп. Мацко сьледам за сп. Анісімавым у артыкуле “Большая перемена” апісала трагізм гарадабудаўніцтва канца ХІХ ст.: “были и менее состоятельные горожане, дома которых, естественно хуже по качеству. Серьезные последствия возникли после пожара, который случился в конце ХІХ века, когда выгорел почти весь город. Люди вынуждены были где-то жить, поэтому пытались в очень сжатые сроки построить себе жилье, в том числе и из материала, который, подпортил огонь, Именно эти дома через сто лет пришли в негодность.” Падобныя рэплікі бачым ад сп. Еўгэнія Басава ў ВГ, цікава толькі, хто напісаў і змусіў усіх чыноўнікаў завучыць гэткую апалёгію. Аб цэннасьці наваробаў і аб тым, як нібы бедныя гарадзенцы зьбіралі цаглінкі пасьля пажара 1885 года для пабудовы сваіх 2-3-павярховых камяніцаў harodnia.com неаднойчы выказвалася. Трэба дадаць толькі, што насамрэч проблема захаванасьці пасьляпажаравых будынкаў існуе, а вось як належыць падыходзіць да яе вырашэньня – гэта другое пытаньне. Улады прапануюць найпрасьцейшы варыянт: разабраць будынак і паставіць навароб, замест таго, каб зрабіць капітальны рамонт, захаваўшы аўтэнтычнасьць пабудовы. Хоць у інтэрвю для ВГ у сп. Вольгі Мацко прачнулася прафэсійнае сумленьне: “в список должны быть включены 359 зданий. Если это произойдет, инвесторы не смогут безнаказанно перестраивать выкупленные стены по собственному усмотрению”.

– По крайней мере, будут ясны правила игры, – говорит Ольга Евгеньевна. – Пока что это напоминает демагогию: хочу – не хочу, буду – не буду. А так мы скажем: «Ребята, вот вам список, и будьте добры следовать правилам».

Не секрет, однако, что одна из методик реконструкции – разобрать дом до основания и построить заново. Это более дешевый путь, нежели дотошно восстанавливать хрупкие стены, а потому более популярный. Вместо слова «снос» в таком случае используют термин «противоаварийные работы”.

А вось падыход уладных гарадабудаўнікоў выказала сп. Мацко на прыкладзе флігэля палаца адміністратара: “В ХІХ веке в одном из флигелей подворья находилась домовая церковь. И сейчас встал вопрос ее воссоздания на том месте, где она была. На тех конструкциях, которые есть сейчас, сделать этот объект технически невозможно. Поэтому проектировщики решили воссоздать флигель с помощью новых конструкций и построить домовую церковь. Я подчеркну: речь не идет о большом культовом учреждении, и то, что кроме одного флигеля, в этом архитектурном комплексе ничто сноситься или разбираться не будет”. Уф, супакоілі – нашыя дабрачынцы больш тут нічога зносіць ня будуць. Толькі нейкі флігэлёк. Гэта як: “у комплексе езуіцкага кляштара мы толькі Фарную аптэку знясем – сам касьцёл чапаць ня будзем”… Дарэчы ў ВГ сп. В.Мацко сьцьвярджае: “сейчас решают, что оставить, а что усилить и в каком виде”. Але стэнд з пашпартам будаўніцтва, пастаўлены нядаўна ля флігэля кажа ясна: фасад дамовай царквы замест зносімага флігэля! Тут варта наўмысна прыпыніцца. Па-першае, дамовая царква і ўпраўду ў ХІХ ст. тутака знаходзілася, але навошта спэкуляваць на слабых краязнаўчых пазнаньнях сярэдніх гарадзенцаў у гісторыі архітэктонікі нашага горада. Царква знаходзілася ў паўднёвым флігэлі!!! І як можна заўважыць на малюнку Орды, зусім не падобная на тое, што прапануюць “воссоздатели”. І яшчэ аказваецца, калі будынак нават здаровы тэхнічна, дык можа быць зьнішчаны, бо не адпавядае прафэсійным плянам сучасных гарадабудаўнікоў. Гэта як падчас рэканструкцыі Нясвіжскага замка: не знайшлося прафэсіяналізму ў беларускіх рэстаўратараў і зьнесьлі мур 17 стагодзьдзя. Што можа чакаць пэрспэктыўную рэканструкцыю гарадзенскага Старога замка, нават страшна падумаць: сьцены 14 ст. збудаваныя пры Вітаўце не адпавядаюць сучасным тэхнічным патрабаваньням – а-а-а, давай развалім гэтую рухлядзь і зробім нармалёвыя муры з добрымі падмуркамі… Цемрашальства. Кожны архітэктар ведае аб некалькіх спосабах умацаваньня падмуркаў (Між іншым артыкуле ў ВГ сп. Мацко ў дачыненьні мадэрновага будынку Сацыялістычная, 44 прызнаецца, што “есть технология укрепления того, что имеется. На сегодняшний день об этом рано говорить. Но все заинтересованы в том, чтобы оставить то, что можно. Никто в этой ситуации, наверное, не возьмет на себя ответственность сказать, что это рухлядь, и подогнать туда бульдозер”. Толькі па няясных прычынах гэтую альтэрнатыву амінулі на радках Гродзенскай праўды.

Што сапраўды цэннага можна было даведацца з артыкула, дык гэта далейшыя пляны па будаўніцтве ў цэнтры Горадні: дабраўпарадкаваньне вуліцаў Багдановіча, Міцкевіча, Валковіча, Будзённага, Савецкай, узьбярэжжа Нёмана; гатэль па вул. Маладзёвай, будынак выставачна-гандлёвага прызначэньня вуліцаў Маркса і Кірава (? – яны-ж паралельныя), нейкі будынак па Дамініканскай, навабуды замест зьнесеных Урыцкага, 23 і млына па Ціміразева. Асабліва насьцярожваюць пляны па забудаваньні паўночнага боку пл. Савецкай: “газета поднимала проблемы дома на Калючинской, 23, общежития фабрики «Элод». Другого пути, как отселение этих зданий, нет. Уже планируется гостинично-торгово-административный комплекс в границах Советской площади, улицы Калючинской и кинотеатра «Гродно». Инвестор обустроит инженерные коммуникации всего квартала. Будут проведены археологические работы…” Тое, што нарэшце Савецкая плошча атрымае контурнасьць ля дома Мураўёва, вельмі добра, але як сутыкуюцца інжэнэрныя камунікацыі з архэалягічнымі раскопкамі, мы ведаем з досьведу рэканструкцыі Савецкай плошчы, ды і што наконт мягкага слова “адсяленьне” ілюзіяў няма. Такім чынам, шаноўныя гарадзенцы, наперадзе нас чакаюць “большие перемены”, бо ў гарадзенскіх уладаў “планы большие, и они выполнимы, потому что во многом возросла культура строительства.” Бэз камэнтараў.


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
адзін тры два тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


На кручы Каложа ў задуме, адна


Апошнія блікі рахманнага дня
За вёску лясную Ласосны запалі.
На неба ўсплыў месяц, лягла цішыня,
Заслаўшы сівымі абрусамі далі.

І чутна, як ціха пяшчотна вада
Цалуе ля замка сівыя граніты.
На кручы - Каложа ў задуме, адна
Маячыць, бы прывід, смугою спавіты.

Начамі ёй сняцца мінулыя дні -
Прад ёю крыжакаў драпежныя зграі.
Мячы, бы маланкі, палаюць агні - 
Лютуе захопнік у Прынёманскім краі.

І бачыць, як лютых прыблудаў вядуць
Бялявыя воі на конях буланых.
І чуе, як трубы Гародні гудуць
У знак перамогі над госцем нязваным.

Апанас Цыхун

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Барысаглебская (Каложская) царква к. ХІ ст.

Слаўнае імя

Бычкоўскі Адам (1889 – 18.11.1937)
грамадскі дзеяч, першы старшыня Гродзенскага гуртку беларускай моладзі

Прапановы па развіцці транспартнай сістэмы горада Гродна
Гродна, люты 2007 года
Гарадзенскімі і менскімі гісторыкамі падрыхтаваны альтэрнатыўны праект уладкавання транспартнай сістэмы ў гістарычным цэнтры Гродна Глядзець


Чытайце ў Бібліятэцы

Кароткая гістарычная даведка – аб’екты на вуліцы Горкага 2, 2а, 2/2
31 траўня 2007 года
Кароткая даведка аб будынках палаца віцэ-адміністратара па вуліцы Горкага 2. Даведка складзена гісторыкам Юрам Гардзеевым. Глядзець


Вядомыя людзі пра "рэканструкцыю"

Сяргей Фінскі, гурт “Айша”:
Да “рэканструкцыі” стаўлюся, канешне, адмоўна. Праблемы з транспартам неабходна вырашаць, але не знішчаць дзеля гэтага старыя будынкі. Неабходна знайсці баланс. Грамадскія ініцыятывы – гэта здорава. Аднак, можа, варта замест трох дробязных неэфектыўных рэчаў зрабіць адну эфектыўную? Падключыць ЮНЭСКА, напрыклад. Заангажаваць чыноўніка...
Меркаванні збіраюцца моладзевай інтэрнэт-газетай “Твой стыль”

“Гістарычная памяць - гэта падмурак патрыятызма і любові, падмурак шляхетнага пачуцця любові і павагі чалавека да сваёй Бацькаўшчыны. Нам добра вядома, да чаго можа прывесці занядбанне гістарычнага мінулага, таптанне правераных стагоддзямі маральных каштоўнасцяў, на якіх трымаецца пераемнасць пакаленняў. Непазбежным наступствам гэтага занядбання памяці з'яўляецца разбурэнне дзяржаваў і гуманітарныя катастрофы, якія прыводзяць да чалавечых ахвяраў, шматлікіх трагедый у лёсах людзей і цэлых краін”

А.Р. Лукашэнка
з прамовы падчас асвячэння ракі святой Ефрасінні Полацкай


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць