|
“Контуры” заявілі, што гістарычны цэнтар Горадні закаталі пад асфальт 24 кастрычніка 2007 года
У нядзелю вечарам 22 красавіка, пад час тэлевізійнай аналітычнай перадачы “Контуры” па ОНТ тэлевядучы Аляксандр Аверкаў заявіў, што гістарычны цэнтар Горадні закаталі пад асфальт.
Размова ў перадачы вялася пра ахову помнікаў. На яе былі запрошаны ўсім нам добра вядомы Ігар Чарняўскі і дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ А.Каваленя. Тэлевядучы між іншым запытаўся, а як у нас у краіне стаіць справа з аховай гістарычных цэнтраў гарадоў, бо ж, напрыклад: “гістарычны цэнтар Горадні закаталі пад асфальт”.
Сп. Чарняўскі напружыўся, але, на жаль, пахваліць дзеянні гарадскіх уладаў на ўсю краіну яму не далі. Размова зашла аб нечым іншым і слова ўзяў А.Каваленя.
Падзея так сабе, можа і не надта важная, але, як кажацца, сімптаматычная. Сваім экспромтам сп. Аверкаў выказаў сёння тое, што думае большасць усіх больш-менш талковых беларусаў: “гістарычную Горадню бязбожна руйнуюць.”
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Максімаў домік ў Гародні
|
Новы Свет зусім ня новы
Побач – сад стары кляновы
На Малой Садовай вулцы,
Вулцы – згорбленай бабульцы,
Наш, амаль вясковы домік,
На забытых вершаў томік,
На снапок валошкаў польных,
Запрашае ўсіх бяздольных,
Хто згубіўся ў часе нудным,
Хто жыве жыццём няўклюдным,
Хто ў натоўпе нібы ў полі,
Хто сяброў не меў ніколі, -
Запрашае абагрэцца
да паэтавага сэрца.
За драўлянымі дзвярыма
непаўторны свет Максіма.
Данута Бічэль
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Урыцкага 5
|
|
|
|
Слаўнае імя
Паддубік Уладзімір Сямёнавіч (каля 1899 – ?) беларускі дзеяч у Гродне на сярэдзіну 1920-х гадоў, сакратар Гродзенскага павятовага камітэту БСРГ |
Чытайце ў Бібліятэцы
Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі. Рынак.
Аб’ект, які патрабуе першачарговасьці пры рэновацыі гістарычнага цэнтру – Рынак. Ніжэй падаецца да ўвагі распрацаваныя гарадзенскімі архітэктарамі і міласьціва прадстаўленыя Аленай Пархутай пляны рэконструкцыі гісторычнага разьвіцьця і пэрспэктываў рэновацыі гарадзенскага Рынку.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|