Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Прапануецца праект перайменавання вуліцаў і плошчаў Горадні
5 лістапада 2006 года

Прапанаваны праект перайменавання вуліцаў у Горадні, складзены Алесем Пятровічам Госцевым, выклікаў даволі бурлівую дыскусію сярод наведвальнікаў сайта. Зразумела, што разам са станоўчымі водгукамі былі і адмоўныя, і трэба прызнаць, даволі справядлівыя. Таму мы вырашылі падыйсці да гэтай справы больш сур’ёзна і прапанаваць грунтоўнейшы і салідны праект, што тычыўся б справы перайменаванняў назваў вуліцаў.

Вуліцы, вуліцы, вуліцы,
Тыя, што давалі мне рытм,
Я хачу перад вамі расчуліцца,
Бо ўспомніў вас, быццам міт...

Хведар Ільяшэвіч.

Справа гэта, разумеюць усе, надзвычай важная. Важная найперш таму, што ў назвах вуліцаў павінна адлюстроўвацца гісторыя горада, павінны абавязкова пазначацца найбольш знакамітыя асобы-жыхары Горадні, што шмат для яе зрабілі. Сёння на жаль так ня ёсць.

Цэнтр горада – сапраўдны маўзалей, іначай не скажаш. Таму мы вырашылі крыху пакапацца ў гісторыі. Першыя тры дзесяткі вуліцаў з’явіліся, як правіла, або да канца XVIII ст., або на працягу XIX ст. Усе назвы, што з’явіліся у XV–XVI ст., лічым, трэба вяртаць максімальна, гэта самая старая наша тапанімічная спадчына, так як скажам Вялікая Траецкая ці завулак Святога Мікалая. Толькі па самых старых крыніцах мы ведаем, што такія назвы гэтыя вуліцы атрымалі па найменню цэркваў, што на іх размяшчаліся, і якія перасталі існаваць яшчэ недзе ў XVII ст. З гэтага часу прыйшлі прыгожыя назвы кшталту Машчанская, Залатарская, Дзям’янаўская.

Назвы вуліцаў XVII–XVIII стагоддзя таксама каштоўныя, бо звязаныя ўжо з новым пластом гарадзенскай культурнай традыцыі – заходнееўрапейскім (лацінскім, каталіцкім), адсюль назвы паводле розных каталіцкіх законаў – Брыгіцкая, Базыліянская, Браніфратэрская і г.д.

Назвы XIX ст. варта вяртаць далёка не ўсе, найперш таму, што нясуць яны ў сабе выразны адбітак царскага імперыялізму і маскоўскага каланілізму, напрыклад сучасная вуліца Кірава называлася Паліцэйскай а вуліца Садовая (зараз Ажэшкі) была перайменавана ў Мураўёўскую (каля 1910 г.) у гонар царскага генерала, душыцеля паўстання 1863 г., які павесіў нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Што тычыцца назваў 1920-30 гг., то тут варта адзначыць, што ў гэты час узнікла вельмі шмат новых вуліцаў, найперш на Занёманскім Фарштаце. Канешне да вялікага мноства польскіх назваў трэба паставіцца вельмі асцярожна, асабліва што тычыцца назваў у гонар розных асоб польскай гісторыі, бо лёгка ўвекавечыць імёны, што не надта паспрыялі беларускай культуры (напрыклад братоў Снядэцкіх). Таму мы і пакінулі большасць вуліцаў пад канец спісу без новых назваў. Справа іх перайменавання прынцыповая толькі ў некаторых момантах. Напрыклад, завулка ў гонар Суворава ў Горадні быць не павінна. Зусім непатрэбныя нам польскія нацыяналістычныя назвы (кшталту Пілсудскага ці 11 лістапада) мы нават не ўстаўлялі ў спісы. Разам з тым трэба прызнаць, што некаторыя назвы ўдалыя, асабліва ў гонар паплечнікаў Каліноўскага па паўстанню 1863 г. і некаторых дзеячаў асветы і культуры – Фр. Грынкевіча, Фардона, Глогера.

У цэнтры мы прапануем ушанаваць дадаткова тры імёны беларускай гісторыі. Імя Зоські Верас (сапр. Людвіка Сівіцкая) – выдатнай паэткі, дзяячкі беларускай культуры, якая на зары ХХ ст. заклала ў Горадні першы беларускі гурток, арганізоўвала беларускія спектаклі, папулярызавала нацыянальную культуру. Яе імем мы прапануем назваць сучасную вуліцу Тэльмана. Яшчэ дзве вуліцы будуць названыя ў гонар двух выдатных дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху – вуліца Тамаша Грыба (зараз Карбышава) і вуліца Паўліны Мядзёлкі (зараз Леніна). На скрыжаванні гэтых дзвюх вуліцаў варта будзе ўстанавіць помнік гэтым двум людзям, якія столькі пацярпелі за Беларусь і якія да самай смерці, жывучы на розных канцах свету, шчыра кахалі адзін аднаго...

Дарэчы сказаць, сапраўды, большасць імёнаў слаўных гарадзенцаў, што змагаліся за тое, каб Горадня была беларускім горадам, мала вядомы гараджанам, таму абяцаем у хуткім часе папоўніць сайт біяграмамі знакамітых гарадзенцаў і некаторымі іх творамі. Пакуль жа знаёмцеся з паданым ніжэй спісам.

Сучасная назва вуліцыРанейшая назва(ы) вуліцыПрапануемая назва вуліцы
Савецкая плошча (Стары) Рынак, Пляц Стэфана БаторагаСтары Рынак
Савецкая ВіленскаяВіленская
К.Маркса Азёрская, Брыгіцкая, КупецкаяАзёрская
Кірава Рэзьніцкая, Мірсьніцкая, ПаліцэйскаяРэзьніцкая
Кастрычніцкая Плябанская, РынкаваяРынкавая
Пл. Леніна + пл. Тызэнгаўза Губернская, пл.Тызэнгаўзапл. Тызенгаўза
Ажэшкі Раскоша, Садовая, МураўёўскаяАжэшкі
Сацыялістычная Басьняцкая, Аліскоўская, Паштовая, ГарохаваяЗ 1992 г. фармальна называецца вул. Вітаўта Вялікага
Карбышава Банкавая, НапалеонаТамаша Грыба
Паўлоўскага зав.ПясочныПясочная
Леніна СафійскаяПаўліны Мядзелкі
Будзённага Александроўская, ВакзальнаяВакзальная, магчыма Чыгуначная
СтудэнцкаяСтудэнцкаяСтудэнцкая
УрыцкагаЗлатарскаяЗ 1992 г. фармальна называецца вул. Залатарская
Тэльмана Іваноўская, ГувэраЗоські Верас
Маладзёжная БрыгіцкаяБрыгіцкая
Камсамольская БаніфратэрскаяБаніфратэрская
ВасількаВасілька
СьвердлаваДзям’янаўскаяДзям’янаўская
Парызкай КамуныКурган, БэрнардынскаяБэрнардынская
Баторыя Мяшчанская Мяшчанская
Найдуса Сьвятадухаўская Сьвятадухаўская (магчыма пакінцуь Найдуса)
17 верасьня Новы Сьвет Новы Сьвет
1 траўня Кірхавая Кірхавая
Віленская зав.Віленскі зав.Віленскі
зав.Віленскі Піўная Піўная
Горкага Грандзіцкая Грандзіцкая
Заводзкая Кармэліцкая Кармэліцкая
Рыбацкая + Спартовая Узьбярэжная (імя Ю.Ядкоўскага)Узьбярэжная (імя Ю.Ядкоўскага)
11 ліпеняАрхірэйскі зав., сьв.Мікалаясьв.Мікалая
ЦіміразеваСтаніславоўскаяСтаніславоўская
Камунальная Рэзьніцкая, Мясьніцкая
Лермантава БазыльянскаяБазыльянская
Чкалава Жвіркі
Зернова ВапнаваяВапнавая
Цагляны зав. БагавітынкаБагавітынка
Мінаева КасінерскаяКасінерская
Кветко Чвартацкая
Талстога Цеханоўская
Катоўскага Хофмайстра
ПажарскагаБекешаБекеша
СерафімовічаСьнядэцкіх
Беларуская ЖыгімонцкаяЖыгімонцкая
Астроўскага Панятоўскага
ВатуцінаЖэромскага
Розы Люксембург ГрынкевічаГрынкевіча
Чарняхоўскага Э.ПлятэрЭ.Плятэр
Антонава ЕрузалімскаяЕрузалімская
Касманаўтаў СкідзельскаяСкідзельская
Захарава Артылерыйская
Шчорса Бэма
КраснаармейскаяНарбута
АрцёмаОрдона
Мендзелева Сьверкова
Пралетарская Ленкевіча
Спартакаўская Ахвярная
СовхознаяЖураўлінаяЖураўліная
Сав. Памежнікаў ЛасасянскаяЛасасянская
Гарнавых Ліпавая
Дарвіна Бажнічая
Навакастрычніцкая Уланская
КраснапартызанцкаяМлынарскаяМлынарская
Краснафлоцкая Сакольніцкая
Гагарына Паляўнічая
Суворава, СчастнагаБеластоцкаяБеластоцкая
Арджанікідзэ Трубацкая
Транспартная ФордонаФордона
Цітова Рашынская
РазанаваПадгалянская
КутузаваСудаўская
Бертэля ВігерскаяБертэля
Шашэйная Мазурская
Садовая ГлёгэраГлёгэра
Палеская Падляшская
пер. Суворава Юндзіла
Я.Купалы НямцэвічаЯнкі Купалы
Рэпіна АўгустовакАўгустовак
Шчэдрына Тройдэна
Мікалаева Эканамічная
СакалоўскагаАдэльская

Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
дзевяць тры чатыры шэсць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Охапкин

18-01-2007, 07:21

Долой коммунистические названия!!!

  

Анатолий

23-11-2006, 15:41

Переименование улиц - дело тонкое. Не кажется ли инициаторам, что в названиях улиц, наряду с именами белорусской культуры, должны прежде всего звучать те имена, благодаря которым вообще в мире знают г.Гродно, - художник Бакст, скульптор Илья Гинцбург, гимнастка Ольга Корбут, писатель Василь Быков, ооснователь эсперанто Заменгоф (живший на ул."Кирова"?), поэт Найдус, нобелевский лауреат Аарон Клуг, уроженец м.Зельва, под Гродно, ...

  

gogen

17-11-2006, 10:11

Все так, правда в виду невостребованности многие лирики и профессионалы сейчас далеко, но они стараются не только говорить, поверьте

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 22)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Grodnienko


Oj Grodnienko, oj Grodnienko.
Ciebie kocha ktoś tak cienko,
że nie minie pokolenie,
jak zostaną z ciebie cienie. 
Wszystko w tobie przebudują,
przefarbują, przemalują,
że nie będzie ani śladu
dawniejszego w tobie ładu. 
Twoją  przeszłość i pamiątki
historyczne cudne kątki,
zniszczą  fale nowej mody,
nowych ludzi blufarody. 
Smutne w prasie było zdanie:
pan Jodkowski na wygnanie
został  z Grodno przeniesiony,
choć  tu działał niestrudzony. 
Szperał, zbierał, badał, skłądał,
przeszłość polską opowiadał... 
W każdym innym świata kraju
jest w szlachetnym to zwyczaju,
by nagrodzić takich ludzi,
których praca podziw budzi. 
Lecz inaczej dzisiaj w Grodnie.
Cenią  pracę tu niegodnie,
zamiast dzięki i uznania
każą dzielic los wygnania.

 Ksiądz Ludwik Sawoniewski, 1936 r.
Паводле: Magazyn Polski. 1995. 
№1 (15). S. 24-25

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Гараднічанская 23

Слаўнае імя

Амельянчык Мікалай Мацвеевіч (1899 – ?)
грамадскі дзеяч, самадзейны акцёр, арганіст у лютэранскай кірсе

Чытайце ў Бібліятэцы

Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі. Рынак.
Аб’ект, які патрабуе першачарговасьці пры рэновацыі гістарычнага цэнтру – Рынак. Ніжэй падаецца да ўвагі распрацаваныя гарадзенскімі архітэктарамі і міласьціва прадстаўленыя Аленай Пархутай пляны рэконструкцыі гісторычнага разьвіцьця і пэрспэктываў рэновацыі гарадзенскага Рынку. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць