Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Як усё ж такі выгляда Фара Вітаўта
12 снежня 2011 года

Вырасла ужо два пакаленні гродзенцаў, якія не бачылі Фары Вітаўта, самага першага, самага адметнага касцёла нашага горада. Мы быццам ужо прызвычаіліся да яго адсутнасці, але усё роўна адчуваем сябе неўтульна на галоўнай плошчы Гродна, бо падсвядома перакананы, што адзіны ў Беларусі горад вузкіх вулачак, не павінен мець у гістарычным цэнтры “гуляй поле”. Ужо дваццаць год вядуцца размовы аб намерах адбудаваць галоўную дамінанту горада. Але ці то меркаванні занадта розныя, ці то жадаючых занадта шмат – адбудова далей намераў не зрушылася. Хтосці хоча бачыць храм, які ён памятае з перадваеннага дзяцінства, хтосці хоча пацвердзіць сваю прысутнасць на заходнім рубяжы купаламі-цыбулінамі маскоўскага стыля. І мала хто без эмоцый, па-справядлівасці, па-навуковаму можа падыйсці да адраджэння храма.

Звычайна, у сучаснай еўрапейскай практыцы захавання гісторыка-культурнай спадчыны не вітаецца адбудова рэплікі страчанага архітэктурнага аб’екта. Як правіла, рэшткі, руіны гэтага рода спадчыны музефікуюцца, афармляюцца дадаткова нейкімі сучаснымі сродкамі, альбо увогуле месца аддаецца пад нейкі новы “шэдэўр”. Так, напрыклад, у Празе замест збамбардаванай камяніцы пачатку ХХ ст., якая месцілася ў ансамблі падобных мадэрнавых даходных дамоў, узвялі “вычварэнскі” танцуючы дом, а месца праскай ратушы да цяперашняга часу вольнае і толькі азначанае тратуарнай пліткай. Але, нават, у еўрапейскай практыцы дапускаецца адбудова страчаных архітэктурных аб’ектаў, калі іх разбурылі нядаўна (па іх дастаткова інфармацыі для адраджэння) і калі гэтыя аб’екты вельмі важныя для утрымання ансамбля, духа горада, гістарычнай памяці народа. Прыклады – Старае Места Варшавы, Міхайлаўскі і Успенскія Саборы ў Кіеве, Васкрасенскі і Успенскі храм ў Віцебску.

Гродзенскі фарны касцёл (Фара Вітаўта) – і важная дамінанта горада, і зрэз усёй гродзенскай гісторыі, і, нават, эканамічна выгадны праект для заказчыкаў. Таму калі рашэнне аб адбудове храма будзе прынята, то большасць з ім бяссперэчна пагодзіцца. Пытанне толькі адно – што адбудоўваць. За сваю шасцісотгадовую гісторыю цэнтральны каталіцкі храм Гродна шмат разоў мяняў сваё аблічча і прызначэнне.

ХІV-ХVІст. – драўляны касцёл фундацыі Вітаўта (як выглядаў невядома, адлюстраваны на панараме горада Цюнта ў 1568 г.) – усе згаданыя тут выявы вы можаце бачыць у артыкуле “50 год без Фары Вітаўта”, змешчаным на сайце.

1587-1751гг. – мураваны рэнэсансны храм фундацыі Баторыя (выгляд можна рэканструяваць па выяве Макоўскага 1600 года, абмерных чарцяжах 1803 года, малюнках і фота сяр. ХІХ ст.),

1751-1782 гг. – рэканструяваны пасля пажару фарны касцёл у стылі барока (добра прамаляваны на абмерных чарцяжах 1803 года, невядома толькі як выглядаў купал),

1807-1892 гг. – храм, рэканструяваны ў стылі класіцызма пад праваслаўны Сафійскі сабор (падрабязна адлюстраваны на праектных планах, і шматлікіх малюнках і фота),

1898-1920 гг. - рэканструяваны пасля пажару Сафійскі сабор у преўдарускім стылі (падрабязна адлюстраваны на праектных планах, і шматлікіх малюнках і фота),

1936-1961 гг. - рэканструяваны пасля пажару гарнізонны касцёл у псеўдараманскім стылі (падрабязна адлюстраваны на праектных планах і шматлікіх малюнках і фота).

Калі прааналізаваць гэты храналагічны спіс, то няцяжка вызначыць, што ўсе кшталты храма пасля 1751 годза – гэта эклектычныя пераробкі рэнэсанснага касцёла, якія, да таго ж, былі абмежаваны памерамі, формамі і прапорцыямі першаснай задумы і не заўсёды ўдала ўпісваліся ў іх. Калі зараз і аднаўляць “Фару Вітаўта”, то варта звярнуцца да першакрыніцы – храма канца ХVІ ст., а не капіраваць пераробкі, да таго ж замешаныя на капіраванні (эклектызме) іншых узораў.

У такім разе, паўстае пытанне, а ці ведаем мы, як дакладна выглядала “Фара Вітаўта” напрыканцы ХVІст? Абмерныя чарцяжы касцёла 1803 года дазваляюць нам убачыць асноўныя прынцыпы архітэктуры храма, але не адказваюць на пытанні, што ж было зменена ў сярэдзіне ХVІІІ ст. Гравюра Макоўскага 1600 года паказвае нам пэўныя адрозненні, але гэтая выява досыць схематычная, бо з’яўляецца толькі невялікай часткай адлюстравання панарамы ўсяго горада. Тым не менш гравюра Макоўскага дазволіла стварыць даследчыкам праекты рэканструкцыі храма на ХVІст. Сцвярджаецца, што прасценкі паміж кантрафорсамі-пілястрамі не былі атынкаваны, што карніз быў вышэйшы і ў форме ніш-машыкуль (па аналогіі з Сынкавіцкай царквой), і усё гэта па невыразнай штрыхоўцы, якая ў Макоўскага на гравюры паказвае і фактуру муроў, і матэрыял сценаў, і цені ў сонечны дзень, і шмат што яшчэ. Давайце самі пройдзем шляхам даследчыка і паспрабуем аднавіць першасны выгляд фары.

Базай для даследвання з’яўляецца дакладны чарцёж 1803 года (стан храма пасля капітальнага рамонта 1751 года і разбурэнняў 1782).

Стрэльчатыя вокны? – Так.

Контрфорсы-пілястры з капітэлямі і лучковымі аркамі злучаныя? – Так, бо таксама прарысаваны ў Макоўскага і з’яўляюцца базай канструкцыі, што немэтазгодна і цяжка было б меняць пры барочных ператрубацыях 1751 года.

А вось – “сцены цалкам маглі былі быць атынкаваны толькі у сяр. ХVІІІ ст” – не факт. Кантраст неатынкаваных муроў і белых пілястраў, ці гэта ўласціва гродзенскай рэнесанснай школе, прыёмам тых італьянскіх дойлідаў, якія будавалі фару, бліжэйшым аналагам? Маё глыбокае перакананне – прасценкі паміж кантрфорсамі былі атынкаваны і пакрыты рустам, падобным на той, што затынкавалі ў часы барока на званіцы бернардынскага касцёла (равесніка фары), падобным на той, што так часта сустракаецца на рэнесансных прыкладах творчасці італьянцаў па ўсёй Еўропе. Меінавіта той руст, які праглядаецца на фота задняй сценкі асноўнага аб’ёма Сафійскага сабора ўзору 1898 года (сумняваюся, што будаўнікі змаглі зрабіць такі глыбокі руст толькі тынкам, хутчэй за ўсё, яны падкрэслілі руст старажытнай кладкі на самым шырокім прасценку, там дзе няма вакна).

Капітэль пілястраў-контрфорсаў. На першы погляд пытанняў тут не існуе. Звыклая прафіляваная капітэль – адлюстраваная на выяве 1803 года, спецыяльна адзначаная Макоўскім у 1600… Усё б было б добра, калі б не два пункта:

- На гравюры А. Патоцкай-Тышкевіч канца ХVІІІ ст. капітэлі выглядаюць больш па-рэнэсанснаму, хоць і розныя на кожнай з пілястраў,

- Збераглося фота 1920-х гадоў, дзе бачны капітэлі унутраных пілястраў храма (херувімы, серафімы, раслінны арнамент), на абмерах 1803 года гэтыя ж капітэлі простыя як і знешнія…

На фота згэрэўшага храма 1892 года добра праглядаюцца капітэлі (каторыя хутка будуць дэмантаваны пры рамонце), яны цямнейшыя чым суседні тынк муроў, такімі ж цёмнымі яны адзначаны і ў Макоўскага, і на чарцяжы 1803 года, мажліва гэта пыл і чад, а таксама асаблівасць чорна-белай графікі, а мажліва – цэльныя вапняковыя блокі зарубленыя на капітэлі і пацямнелыя ад часу. Я больш схіляюся да другога варыянта.

Здаецца, з тым, што ніжэй за лучковыя аркі, мы разабраліся (руст у прасценках, вапняковыя правіляваныя капітэлі пілястраў-катрфорсаў), але гэта не было складана, бо захавалася дастаткова інфармацыі. Значна цяжэй вызначыць, як храм выглядаў вышэй за аркавыя пралёты.

Фрыз. К. Квітніцкая і большасць іншых даследчыкаў пры рэканструкцыях на канец ХVІ ст. пускаюць па перыметру ўсяго будынка замест паддашнага прафіляванага карніза аркатуру з гіркамі-кансолямі (аналагічная фігуруе на апошнім захаваўшымся поясе званіцы ў абмерах 1803 года). Пры гэтым даследчыкі абсалютна ігнаруюць на чарцяжы 1803 года магутны прафіляваны карніз, які непасрэдна праходзіць над лучковымі аркамі. Лічыцца, што гэты карніз сфарміравалі пры рамонце 1751 года, панізіўшы сцены і разабраўшы контрфорсы па кутах вежы-званіцы. Гэтае меркаванне базуецца выключна на суб’ектыўным аналізе невыразнай выявы Макоўскага. Такі варыянт зусім не можа быць дапушчаны, таму што зусім не уласцівы для архітэктуры рэнэсанса, бо не прапарцыянальны і не прыгожы. Ніжні прафіляваны карніз над лучковымі аркамі існаваў у першапачатковай задуме і быў ніжняй граніцай шырокага фрыза. Калі прымаць варыянт з аркатурай, то быў падобны на такія беларускія прыклады, як паясы на кальвініскіх зборах у Смаргонях і Заслаўі. Ці існавала аркатура як паддашны карніз Фары Вітаўта? На карысць існавання гэтага дэкарацыйнага элемента кажа: сваеасаблівая штрыхоўка, якая падзяляе дах і муры на панараме Макоўскага, ці то заросшы травой вадасцёк ці то рэшткі арак на лірычнай гравюры Патоцкай-Тышкевіч, але самым важкім аргументам з’яўляецца прыгажосць сугучнасці паддашнага карніза з аркатурай верхняга пояса званіцы. У адмову аркатурнай арганізацыі фрыза – нетыповасць для гродзенскай школы рэнэсанснай архітэктуры. Хутчэй за ўсё фрыз Фары Вітаўта быў арганізаваны так, як паддашны пояс брыгіцкага касцёла – прафіляваны карніз, чорна-белае сграфіта, прафіляваны карніз (але ніякіх доказаў гэтай версіі не існуе, толькі аналогіі).

Канструкцыя даха. Дах быў высокі двухскатны прапарцыянальны таму, што занатаваў Макоўскі. Пакрыты дахоўкай, рэшткі якой знайшлі археолагі. На тарцах дах не навісаў на канструкцыяй сцен і прыкрываўся фігурнымі шчытамі. У існаванні шчытоў мяне пераканала арганізацыя вуглоў асноўнага аб’ёма храма. Яны, дзякуючы кантрфорсам і аркам, маюць шматгранную канструкцыю, што без арганізацыі шчыта прывяло б да прыступак на краю даха (“рваны” дах – гэта не прыгожа і не уласціва аналагам). Якой формы былі шчыты можна судзіць толькі па аналагам (бернардынскі касцёл – самы блізкі прыклад) і рэштках шчытоў алтарнай часткі, якія праглядаюцца на фота да 1892 года. Аднавіць іх можна з вялікай доляй верагоднасці, бо ад шчыта нам патрэбны толькі крылы, цэнтральныя часткі закрыты альбо вежай, альбо схілам даха апсіды. Дах над апсідай таксама просты двухскатны, шматграннасць муроў не павінна была за сабой паўтарацца ў канструкцыі даха (“рваны” край схіла хавае шчыт атык).

Вежа – званіца. Асноўная дамінанта храма, добра прамаляваная Патоцкай-Тышкевіч, занатаваная Макоўскім, зафіксаваная на чарцяжах 1803 года. Ніжнія ярусы паўтараюць дэкарацыйную аздобу асноўнага аб’ёма: рытм пілястраў і фрызавы пояс (альбо сграфіта, альбо аркатура). Кантрфорсаў няма, проста аб’ём вежы змяншаецца пасля фрызавага пояса з кожным ярусам. Форма і колькасць вокнаў досыць стойкая катэгорыя (новыя вокны не прарубалі), таму іх можна вывучаць не толькі па аднабокім рысунку 1803 года, а і па пазнейшых фатаздымках (нават па перабудове 1935 года). Куты верхніх ярусаў на выяве 1803 года аздоблены пілястрамі, і хутчэй за ўсё гэтак і было у ХVІ ст., але сумненні засталіся дзякуючы працы Патоцкай-Тышкевіч, яна на гравюры на вежы прарысавала над вокнамі і па кутах ні то руст, ні то рашчыліны на тынку. Верхні ярус і купал фігуруе толькі ў Макоўскага, трэба проста прыняць на веру яго напрацоўкі.

Вежа з лесвіцай параднага фасада. Вежа першапачаткова была цалкам квадратная і накрытая адным схілам даха, паралельна сцілу асноўнага аб’ёма, вежа не мела пілястраў, і прапускала праз сябе фрызавы пояс. Доказам такой формы вежы з’яўляюцца і абмеры 1803 года, і гравюра Патоцкай-Тышкевіч (а круглая надбудова 1935 года гэта толькі псеўда-раманская фантазія рэканструктараў).

Вежа з лесвіцай на паўночным фасадзе. Вежа падобная на вышэй апісаную (праглядаецца на папярэчным разрэзе 1803 года да паддашнага карніза, апроч страчаных верхніх ярусаў, якія хутчэй за ўсё завяршаліся купалком, сугучным з асноўным купалам). На выяве Макоўскага над дахам прыхадскога касцёла праглядаецца невялікі купал, лічыцца, што гэта вежачка на даху Фары, але Макоўскім яна яўна намалавана за аб’ектам а не на ім, да таго ж канструкцыі даха ніяк не паказвалі наяўнасць купалка (хаця лёгкі драўляны зусім мог быць). Хутчэй за ўсё гэта завяршэнне паўночнай вежы, якое праглядаецца з-за даха з паўднёвай кропкі, альбо купал Троіцкага касцёла, персперктыву на які ў 1600 годзе для Макоўскага засланяла Фара.

Калі хто аспрэчыць высновы, якія былі зроблены ў гэтым артыкуле, я буду толькі рады, што працэс праектавання адбудовы старажытнага прыхадскога касцёла, мажліва, распачаўся. Фара Вітаўта як цэласны помнік Рэнэсанса ўжо не паўстане ніколі, але як першы каталіцкі храм, як значная дамінанта ансамбля цэнтральнай плошчы, як помнік шасці стагоддзям гісторыі нашага горада яна проста абавязана з’явіцца.

Ігар Лапеха


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
чатыры дзевяць нуль тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Плотник

04-03-2012, 14:33

Я представить себе не могу, чтобы возродили Фару Витовта, и не абы как, а исторически и эстетически достоверно. То есть стараюсь представить, но не получается.А как было бы здорово! Этот пустырь с доской почета - знак позора, нанесённого Советами.

  

stepan bandera

12-01-2012, 06:18

Vialiki dziakui Igaru.

  

Мікола Волкаў

13-12-2011, 00:15

Добрая справа палемізаваць аб выглядзе касьцёла. Напэўна, асноўны рэсурс у дадзеным выпадку гэта аналягі і, магчыма, пісьмовыя крыніцы, бо з іканаграфія, відаць, выцягнулі ўсё, што магчыма. У прыватнасьці да такіх высноваў прымушае грунтоўнасьць разважаньняў аўтара артыкула. А разважаньні на аснове аналягаў - рэч патрэбная, але часам слабая.

Іншае, а на маю думку, больш важнае, пытаньне ці варта спрабаваць "адбудоўваць", а фактычна рабіць макет, які толькі будзе нагадваць былы шэдэўр. Ці ў форме было фары на яе месцы паспрабаваць з дапамогай новых тэхналёгій і новых мастацкіх вырашэньняў і новых канструкцый паставіць новы шэдэўр, які будзе захоўваць і ў пэўным сэньсе сакралізаваць рэшткі былой фары, а зь йншага боку адрадзіць форму фары.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 4)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Помнік


Гродна – месца маленства.
Агеньчыкі ў вокнах зімы.
На сьвеце сьвятое месца
Там, дзе ў маленстве мы.

Людзі, не забывайце!
Кліча далёкі цень!
Гродна – магіла маці.
Першы дарослы дзень.

Нёман гойдае хвалі,
Цягне вецер матыў.
У Мінску і ў Яраслаўлі
У помніках ты застыў.

А тут маленства святое
Навек замяла зіма.
Гродна – гняздо пустое.
Помніка ў Гродна няма.

Алесь Чобат

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Барысаглебская (Каложская) царква к. ХІ ст.

Слаўнае імя

Шырма Рыгор Раманавіч (8 (21).01.1892 – 23.03.1978)
адзін з рэдактараў часопісу «Летапіс ТБШ», стваральнік у Вільні двух беларускіх хораў, збіральнік народных песень, кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і пляскі, старшыня праўлення Саюзу кампазітараў БССР

Чытайце ў Бібліятэцы

Послевоенный Гродно. Часть Третья.Улица Ожешко
1 сакавіка 2010 года
Продолжим прогулку по городу в сторону железнодорожного вокзала. В районе ЗАГСа, который в 60-е годы был единственным в городе, пешеходная улица Советская плавно переходит в улицу Ожешко. Небольшой ее отрезок до ул. Социалистической также открыт для пешеходов. Горожане привыкли к тому, что эти улицы свободны от транспорта и не представляют себе автомобильное движение по ним. А ведь так было не всегда. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына