МГА Гісторыка

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Чаго нельга назваць сумленным (справа зносу дома па Калючынскай 23)
21 ліпеня 2006 года

Карэспандэнты “Гродзенскай праўды” пачынаюць абгрунтоўваць “рэканструкцыю” Горадні “патрабаваннямі грамадскасці.” Пачынаецца гульня не па правілах сумлення. Пачынаецца гульня па правілах подласці.

На скрынку сайта harodnia.com прыйшоў ліст – зварот маладога гродзенскага гісторыка А. Вашкевіча ў рэдакцыю газеты “Гродзенская праўда” ў справе артыкула ў гэтай газеце ад 28 чэрвеня г.г., дзе абгрунтоўваецца неабходнасць зносу дому па вул. Калючынская 23. Падаем ліст ніжэй, але зробім і некалькі сваіх каментараў.

Аўтар артыкула ў Гродзенскай ад 28 чэрвеня адназначна сцвярджае, што дом па Калючынскай 23 трэба зносіць. Дом трэба знесці. І ні слова аб тым, што трэба знесці турму насупраць гэтага дома, што трэба знесці сарцір (таксама насупраць гэтага дома і Фарнага Касцёла), што гэты дом гістарычны (у ім месцілася жыдоўскія навучальная ўстанова і выкладалі настаўнікі з сусветнымі імёнамі) і яго можна проста схаваць, адбудаваўшы разбураны дом справа ад дома Мураўёва (адбудоўваць гэты дом неабходна для аднаўлення замкнёнай гістарычнай кампазіцыі плошчы).

Людзям нязручна. А каго вы пытаеце пра зручнасць? Што прапаноўваюць грамадзянам, якія жывуць у дамах па вуліцы Віленскай, якія хутка плануецца знесці? За драўляны дом з 3 пакояў і прысядзібную дзялянку даюць аднапакаёўку з падменнага фонду. Скажыце адкрыта, што пенсійны фонд, якому дастаўся дом купца Мураўёва (дарэчы працэс яго рэстаўрацыі мы таксама будзем адсочваць), хоча мець сабе свабодны дворык і стаяначку для аўтамабіляў? Нашто пудрыць мазгі лістамі грамадзяніна Сяргеева? Чаму “Гродзенская праўда” не надрукавала ліст 200 гарадзенцаў восенню мінулага года? Чаму не надрукавала ліст 30 гродзенскіх гісторыкаў? Чаму не надрукавала ліст жыхароў дамоў Савецкай плошчы, якія прасілі зрабіць плошчу пешаходнай? На звароты (і не аднаго, а сотняў грамадзян), якія хоць неяк супярэчаць афіцыйнай пазіцыі ўладаў, вы зачыняеце вочы. Журналісту, каторы маўчыць, яшчэ можна знайсці хоць нейкае апраўданне (дзеці, сям’я, грошы і г.д.), а журналісту, каторы выкарыстоўвае сваю прафесію з мэтай падмануць, апраўдання няма.

Выказванні А. Вашкевіча таксама дзе-нідзе смешныя: што значыць “плошча пасля рэканструкцыі стала крыху завялікай”? Плошчу та ўжо ахрысцілі гарадзенскай Цяньанмэн, па назве самай вялікай ў свеце плошчы ў цэнтры Пекіна. Але чытайце ліст.


Паважаная рэдакцыя “Гродзенскай праўды”

У вашай газеце 28 чэрвеня гэтага года быў надрукаваны артыкул пад назвай «Дом страчаных ілюзіяў», які, трэба прызнацца, выклікаў у мяне супярэчлівыя эмоцыі і прымусіў напісаць вам гэты ліст.

Пачынаецца артыкул цытатай з ліста жыхара горада Сяргеева. Апошні піша, што на Савецкай плошчы ў апошні час вядуцца вялікія працы па добраўпарадкаванню, між тым застаецца адзін дом (па вул. Калючынскай 23), які вылучаецца вельмі нязручнымі жыллёвымі ўмовамі (адсутнасць газу, туалетаў і г.д.) і які неабходна знесці, перасяліўшы жыхароў, і забудаваць тэрыторыю офіснымі будынкамі ці зрабіць стаянку для аўтамабіляў. Далей ідзе нататка журналіста В. Ката, са спасылкамі на выказванні па праблеме гэтага дома чыноўнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Адразу хацелася б развесці два абсалютна розныя пытанні:

1. Неабходнасць палепшыць жыллёвыя ўмовы жыхароў дома, шляхам выдзялення ім новых кватэраў.

2. Неабходнасць знесці дом па вул. Калючынскай 23, паколькі той не адпавядае новаму выгляду Савецкай плошчы.

Так, жыхароў дома трэба перасяліць, у гэтым няма найменшага сумневу, але зносіць дом, які знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада і занесены ў спіс гістарычных аб’ектаў гродзенскага гарвыканкама… Чаму трэба кідацца ў скрайнасці? Быццам гэты дом не пабудаваны добрых 120 гадоў таму, быццам не мае свае гісторыі. Толькі той факт, што дом па Калючынскай 23 – выдатны помнік эклектычнай архітэктуры, які ў пач. ХХ ст. безумоўна быў адным з самых вялікіх дамоў нашага горада, заслугоўвае ўвагі (раю тут звярнуцца да гісторыка архітэктуры Ігара Трусава, які, думаю, дасць вам вычарпальную інфармацыю аб гісторыі будынка). Дом можа прайсці капітальны рамонт і выкарыстоўвацца ў самых розных мэтах (гасцініца, офісны будынак і інш.). Ён псуе выгляд Савецкай плошчы. Адкажам і на гэта пытанне. Да Вялікай Айчыннай вайны гэты дом быў “закрыты” прыгожым будынкам, прыбудаваным злева да дома купца Мураўёва, у якім, дарэчы, месцілася фотамайстэрня знакамітага Гельгора. Аднаўленне гэтага дома (а не разбурэнне дома за ім) дасць падвойную карысць – замкне плошчу, якая пасля рэканструкцыі стала крыху завялікай, і закрые дом па Калючынскай 23 (калі ён камусьці і не падабаецца).

Хочацца таксама адзначыць, што пытанне аб зносе гэтага дома знаходзіцца выключна ў кампетэнцыі дэпартамента па ахове гістарычных помнікаў пры міністэрстве культуры рэспублікі Беларусь, а не чыноўнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі (на якіх спасылаецца аўтар артыкула), якія б адказныя пасады апошнія не займалі. Таксама і называць гэты дом “помнікам трушчобе” лічу як мінімум перавышэннем паўнамоцтваў з боку аўтара заметкі.

Вельмі хацелася б парадзіць журналістам больш пісаць не аб справах зносу гістарычных будынкаў у цэнтры гораду, а аб справе захавання нашай гісторыка-культурнай спадчыны. Толькі адзін прыклад. Гэтак званы дом купца Мураўёва, які знаходзіцца зусім блізка ад дома па Калючынскай, і рэканструкцыя якога пачалася літаральна тыдзень таму. Чаму б журналістам не прасачыць, ці будуць пад час рамонту захаваныя аўтэнтычная ляпніна, каваныя рашоткі і сталярка на вокнах пачатку ХХ стагоддзя? Па-мойму цікавая тэма, асабліва калі ўзяць пад увагу, што ўнікальныя кафляныя печы з гэтага будынку бессаромна скралі добрых 10 гадоў таму. Калісьці “Гродзенская праўда” пісала аб гэтай гісторыі. Аднак апошнім часам мы неяк падазрона лёгка пачалі развітвацца з цэлымі кварталамі гістарычнай забудовы нашага горада (па вул. 11 ліпеня, Горкага, дамамі на Вялікай Траецкай, Парахавой, Карла Маркса і інш.)

З задавальненнем убачу свой ліст надрукаваным у вашай газеце і прачытаю адказ на яго.

З павагай.

Вашкевіч Андрэй. 4 ліпеня 2006 года.


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
пяць дзевяць шэсць тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

Alaksiej

26-10-2006, 16:34

Pavazany Autar. Mnie tak sumna, szto nieszta takoje robicca u naszaje krainie...Adnak i radasna, szto isnujuc takija ludzi jak Vy, jakim nie usio rouna, jakija usiaho siabie vykladajuc dla taho, kab dabicca spraviadlivasci.Zdavalasia b, szto heta "harocham ab scienku", adnak dziakujuczy Vam vyrastuc nastupnyja jak Vy, z paszanaj da svajoj historyi i narodu. Niachaj Boh dapamahaje u Vaszaje pracy.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Каложа

Дануце Бічэль

Каложа, туга мая светлая!.. Ў чорны Нёман па чорным шкле Сіняй кропляй спадае ракета, Быццам зорка ў ціхі Бетлем. Ў вокны цёмныя заглядае, Ззяннем бледным шукае кутка, Дзе хваіна ў грубцы страляе, Дзе ў жанчыны дзіцё на руках. Глянь, абраная. Гэта не ў Нёман, Не ў цямноцце, не ў сон, не ў драмy - Ў веліч падае зорка бяздомная, Ў снег і ў сэрца сыну твайму. І ў няпэўным хвілінным блакіце, Ўся адзіная, ўся са святла, З небам, з Нёманам, з зямлёю злітая, З сэрцам нашым - Каложа ўзрасла. Трохі ў зелень, як пер'е качынае, Трохі ў бэз і трохі ў гранат, Уся - крышталь невыказна сіні, Ўся - як край наш, як сон, як вясна. Ўскінь далоні тонкія ўгору, Сыну неба акрэслі шлях, Каб навекі адбіліся зоры У тваіх і дзіцячых вачах, Каб ніколі перуны чужынныя Не асмеліліся скасіць Ні цябе, ні Каложы, дзяўчыны З ніў і пушчаў Беларусі. І калі ўзнясе вас над светамі - Прыгадайце ў вечным святле, Як самотная зорка - ракета Ціха падала ў цёмны Бетлем. Уладзімір Караткевіч

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Мадэрн па Сацыялістычнай 44

Слаўнае імя

Цярэшчанка Кузьма Юр’евіч (кастрычнік 1888 – 12.03.1922)
сакратар міністэрства замежных справаў БНР, старшыня Часовага БНК, старшыня Цэнтральнага БНК, адзін са стваральнікаў Цэнтральнага беларускага саюза сельскай гаспадаркі (Цэнтрабелсаюз)

Чытайце ў Бібліятэцы

Гродзенскі гарвыканкам забараніў школьнікам удзельнічаць у канферэнцыі
30 красавіка 2008 года
Па загаду гарвыканкама з праграмы гарадской школьнай канферэнцыі выкінуты прозвішчы вучняў, якія прымалі ўдзел у абароне цэнтра Гродна Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць