Адказы ўладаў у справе гродзенскага Новага Свету 3 лютага 2010 года
Ненармальнасць сітуацыі з захаваннем архітэктурнай спадчыны ў Гродне паступова становіцца зразумелай і для Міністэрства культуры РБ і для замежнікаў. Напрыклад зусім нядаўна газета «Звязда» змесціла артыкул карэспандэнта Б. Пракопчыка «Што чакае гарадзенскi Новы свет, альбо Як знайсцi кампрамiс памiж гiстарычнымi каштоўнасцямi i нармальнымi ўмовамi жыцця?». Артыкул гэты стаў рэакцыяй на зварот пасла Сейма Польшчы А. Гурскага да грамадскасці Польшчы і міністра замежных спраў, прысвечанага справе запланаванага разбурэння Новага Свету. Далёкімі ад рэальнага прызнання каштоўнасці старадаўняга гродзенскага квартала застаюцца толькі гродзенскія ўлады. Чытачам прапануюцца два адказы, атрыманыя з гродзенскага гарыканкама і з Міністэрства культуры. Першы ліст падпісаны мэрам Гродна Б. Казялковым і з’яўляецца адказам на зварот супрацоўнікаў кафедры гісторыі Беларусі ГрДзУ імя Янкі Купалы з просьбай распачаць мерапрыемствы па навуковаму вывучэнню Новага Света і яго выкарыстанню як турыстычнага аб’екта. Гэты зварот, падпісаны загадчыкам кафедры прафесарам Святланай Марозавай, стаў прычынай скандала, бо мэр патэлефанаваў рэктару ГрДзУ Роўбу і папрасіў прадставіць канкрэтныя прапановы. Рэктар даў наганяй дэкану гістфака Эдварду Ярмусіку (маўляў чаму нехта звяртаецца да мэра праз маю галаву). На жаль гэтымі «разборкамі» ўсё і скончылася. Ініцыятыва некаторых супрацоўнікаў універсітэта была па-сутнасці прыдушана і вынікам яе стала прапанаваная ніжэй адпіска.
Другі ліст – адказ з Міністэрства культуры на праект рэнавацыі Новага Света, пасланы гродзенскімі гісторыкамі ў Мінск яшчэ восенню. Ліст не дае нічога новага, апрача інфармацыі аб тым, што прапановы гісторыкаў накіраваныя ў гарвыканкам, які яшчэ па выніках рашэння навукова-метадычнай рады 2007 года павінен заняцца грунтоўным вувучэннем гродзенскага Новага Свету.
За прамінулы час гродзенскія гісторыкі і грамадскія актывісты выдалі пра Новы Свет кнігу, некалькі часопісаў, дзясяткі газетных артыкулаў, знялі фільм, правялі некалькі мастацкіх і фотаплэнэраў. Гродзенскія ж адказныя ўстановы (найперш «Грамадзянпраект» і ўпраўленне архітэктуры гарвыканкама), якія павінны праводзіць усе архітэктурныя, гістарычныя і мастацтвазнаўчыя даследаванні Новага Свету, не зрабілі нічога.
Чытайце таксама: 3.10.2009 Андрей Чернякевич. Гродненский Новый Свет и его окрестности. 9.09.2009 Юныя гарадзенцы намалююць Новы Свет 29.04.2008 Гродзенскі Новы свет (Даследаванне Таццяны Казак) 03.04.2008 «Новый Свет» - белорусский Скансен 06.04.2008 Фотавандроўка па Новым Свеце 11.06.2008 Адкрый Новы Свет – фотаакцыя ў абарону Гродна 03.04.2008 Разбурэнні будынкаў на Новым Свеце 06.10.2006 ДОМ памёр, няхай жыве ДОМ!!!
|