Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Курс Альфа – сустрэчы для тых, хто шукае
18 лістапада 2009 года

Каля царквы спыняецца дарагая машына. З яе выходзіць мужчына, апрануты ва ўсё фірмовае. Жабрак, які сядзіць ля царквы, цягне да яго руку:
Падайце, Хрыста радзі!
Мужчына:
– Я атэіст. (Падазрона аглядае жабрака) І вам не раю…

Курс Альфа накіравана на такіх людзей, як гэты бізнэсовец – які я не бачаць у сваім жыцці месца для Бога. Курс Альфа прызначаны таксама для тых, хто традыцыйна, магчыма на працягу многіх гадоў ходзіць у царкву, але не разумее, ў што верыць. Курс Альфа – гэта таксама сустрэчы для тых, хто шукае адказу на пытанне – што такое хрысціянства.


Курс Альфа ўзнік у англіканскай Царкве, у парафіі Святой Тройцы ў лонданскім квартале Бромптан. Сёння курс Альфа праводзіцца ў краінах свету ў пратэстанцкіх, каталіцкіх і праваслаўных Цэрквах. Курс Альфа – гэта 10 штотыднёвых сустрэч, а таксама выяздны ўік-энду, які адбываецца дзесці пасля паловы курсу. Тэмы заняткаў – гэта асновы хрысціянства: хто такі Ісус, навошта Ён памёр, як паверыць, як маліцца і навошта чытаць Біблію, ці ацаляе Бог сёння, што такое Царква і г.д. Уік-энд Альфа прысвечаны адмыслова Асобе Духа Святога.

Як выглядае сустрэча Альфа? Пачатак – гэта вячэра. Яе гатуе група арганізатараў, якая загадзя збіраецца, каб падрыхтаваць усё неабходнае для сустрэчы. Гэтая група таксама моліцца за ўдзельнікаў курсу. Пасля вячэры той, хто праводзіць, робіць выклад. Пасля ўдзельнікі (калі іх шмат) дзеляцца на групы па 8-12 чалавек, у якіх абмяркоўваюць пачутае падчас выкладу.

Альфа – не толькі таму, што гэта першая літара грэцкага алфавіту. Не толькі таму, што гэта пачатак пазнання хрысціянства. Альфа (а па ангельску -- Alpha) – гэта своеасаблівы шыфр, які паказвае ўсе важнейшыя моманты курсу.

А – anyone can com: прыйсці можа кожны хто хоча даведацца больш пра хрысціянства. Удзельнікам курсу не абавязкова мусіць быць хрысціянін, альбо чалавек, які сябе лічыць хрысціянінам. Можа прыйсці атэіст, агностык. На першых сустрэчах курсу ўдзельнікі нават не моляцца, каб такія людзі адчувалі сябе так сама камфортна, як і хрысціяне “са шматгадовым стажам”.

L – learning and laughter: вучымся і смяемся. Жарты – гэта абавязковы элемент курсу Альфа. З анекдоту пачынаецца кожны выклад.

Р – pasta, pizza: альбо якая іншая ежа. Курс Альфа пачынаецца з урачыстай вячэры, на якую запрашаюцца “выпускнікі” папярэдняга курсу і ўдзельнікі новага. З вячэры пачынаецца і кожная сустрэча курсу. Падчас вячэры паміж удзельнікамі ствараецца клімат сяброўства, размовы падчас вячэры могуць быць пра ўсё: надвор’е, спорт, працу, акрамя … хрысціянства. На гэта у курсе Альфа прадугледжаны асаблівы час – абмеркаванне ў групах.

H – helping one another – узаемна дапамагаем адзін аднаму. На курсе Альфа няма “настаўнікаў і вучняў”. Удзельнікі ўзаемна дапамагаюць адзін аднаму пазнаваць праўду пра Хрыста – тыя, хто ведае больш, адказваюць на пытанні тых, хто ведае менш.

A – ask anything – пытацца можна пра ўсё: на курсе Альфа няма недарэчных пытанняў. Кожнае пытанне мае сэнс.


У Беларусі курс Альфа яшчэ мала вядомы. У Каталіцкай Царкве ён адбываецца ў рыма-каталіцкай парафіі ў Жодзіна, а таксама ў гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі.

У гарадзенскай парафіі адбываецца ўжо другі курс Альфа.

У першай сустрэчы першага курсу Альфа ў Гародні удзельнічала толькі тры арганізатара і 15 удзельнікаў (рэкамендуецца, каб прапорцыі былі 1/3). На свае сродкі яны рыхтавалі вячэру, аднак удзельнікі на адным з першых спатканняў самі выказалі жаданне збіраць ахвяраванні на вячэру (напрыклад, у Англіі ў курсе Альфа гэта прынята рабіць толькі пасля паловы курсу). Самым яскравым момантам курсу стаў уік-энд, які адбыўся ў доме дабрачыннага таварыства “Карытас” у мястэчку Сапоцкін каля Гародні. Удзельнікі не толькі маліліся і слухалі навучанне, але таксама проста весела праводзілі час ля вогнішча і вывучаючы сярэднявечныя танцы. Асабліва ўпадабалі ўдзельнікі ўік-энду гульню ў фрысбі – “лятаючую талерку”.

Асноўны прынцып курсу Альфа – гэта евангелізацыя, якая абапіраецца на мясцовую Царкву. Таму парафіяне гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі стараюцца па меры магчымасцяў удзельнічаць у курсе – некаторыя ў якасці звычайнага ўдзельніка, некаторыя (асабліва тыя, хто ўдзельнічаў у першым курсе Альфа) у якасці памочнікаў, хтосці прыносіць прадукты да вячэры Альфа, а хтосці падтрымлівае арганізатараў і ўдзельнікаў малітвай.


Айцец Андрэй Крот, настаяцель гродзенскай грэка-каталіцкай (уніяцкай) парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне.

Кантакты для жадаючых удзельнічаць у Курсе Альфа – МТС 773-79-68, ankrot@gmail.com



Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
дзевяць восем чатыры два - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Grodnienko


Oj Grodnienko, oj Grodnienko.
Ciebie kocha ktoś tak cienko,
że nie minie pokolenie,
jak zostaną z ciebie cienie. 
Wszystko w tobie przebudują,
przefarbują, przemalują,
że nie będzie ani śladu
dawniejszego w tobie ładu. 
Twoją  przeszłość i pamiątki
historyczne cudne kątki,
zniszczą  fale nowej mody,
nowych ludzi blufarody. 
Smutne w prasie było zdanie:
pan Jodkowski na wygnanie
został  z Grodno przeniesiony,
choć  tu działał niestrudzony. 
Szperał, zbierał, badał, skłądał,
przeszłość polską opowiadał... 
W każdym innym świata kraju
jest w szlachetnym to zwyczaju,
by nagrodzić takich ludzi,
których praca podziw budzi. 
Lecz inaczej dzisiaj w Grodnie.
Cenią  pracę tu niegodnie,
zamiast dzięki i uznania
każą dzielic los wygnania.

 Ksiądz Ludwik Sawoniewski, 1936 r.
Паводле: Magazyn Polski. 1995. 
№1 (15). S. 24-25

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Мадэрн па Сацыялістычнай 44

Слаўнае імя

Сівіцкая-Войцік Людвіка Антонаўна (18.09(30.09).1892 – 8.10.1991)
адна з заснавальнікаў Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, сябра Гродзенскага “Польскага самаадукацыйнага кола”, сакратар БНК, сябра Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, рэдактарка шэрагу беларускіх выданняў

Чытайце ў Бібліятэцы

Юры Гардзееў. Да пытання аб гісторыі гродзенскай ратушы (канец XV- XVIII стст.)
Час пабудовы і месцазнаходжання першай ратушы ў Гродна пакуль што канчаткова не высветлена. З прывілея 1496 г. вынікае, што горад атрымаў дазвол на пабудову ратушы. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць