Вандалы правяць баль 24 кастрычніка 2009 года
Дваццаць (!) гадоў у напаўразбураным стане стаіць на галоўнай плошчы горада дом купца Мураўёва. Каштоўныя печы скралі з яго яшчэ ў 1996 годзе і вось ужо тры гады цягнецца камедыя яго чарговай «рэканструкцыі». За гэты час будынак страціў металічны дэкор, сталярку і вось нарэшце ў яго знялі дах. Прастаяўшы зіму ў такім выглядзе, дом Мураўёва можа запраста стаць абсалютнай руінай. Прапануем чытачам артыкул нежывога ўжо сёння журналіста і грамадскага дзеяча Зміцера Кісяля 1997 года.
Дом купца Мураўёва, больш вядомы як бібліятэка Я. Карскага, можна назваць візітнай карткай Гродна. Ніводзін турыстычны фотаальбом пра горад не абыходзіўся без прыгожага чырвонага дома на Савецкай плошчы. Знаходжанне бібліятэкі ў памяшканьні будынку дазваляла яе шматлікім наведвальнікам адчуць подых пачатку стагодздзя. Камін у чытальнай зале, аздоблены прыгожай кафляй, хаця ня грэў, але складаў атмасферу ўрачыстасьці і паважнасьці. Бібліятэка без перабольшаньня была «храмам ведаў».
Зараз будынак выглядае так, быццам ён перанёс нашэсьце жорсткіх ворагаў. Не засталося ніводнага цэлага коміну, лесьвічныя поручні павырываныя. Ляпніна са столяў і сьценаў паадбіваная. Што гэта? Наўмысны акт вандалізму? Ці чыёсьці бязглуздае рашэньне, такім чынам адрэстаўраваць гістарычны помнік?
Загадчыца аддзелу культуры аблвыканкаму Людміла Кадзевіч паведаміла карэспандэнту «Пагоні», што ведае пра разбурэньне былой бібліятэкі. Але яна толькі нядаўна была прызначана на сваю пасаду, таму ёй невядомы ўсе акалічнасьці справы. У кулуарах аблвыканкаму мне ўдалося даведацца, што «рэстаўрацыяй» будынку, па рашэньні аблвыканкама было даручана фірме «Пульс» з Гродна.
Сапраўды 6 лютага 1995 года (бібліятэка пакінула сваё памяшканьне значна раней) паміж упраўленьнем культуры аблвыканкаму і фірмай «Пульс» была складзена дамова. Але не на рэстаўрацыю, а на рамонт перакрыцьцяў, унутраных лесьвіцаў і іншыя суправаджальныя працы дваровай часткі будынку бібліятэкі.
Па сцверджанні аднаго з адказных работнікаў «Пульсу» (ён не захацеў каб яго прозвішча падавалася ў газеце) рамонт быў скончаны першага красавіка 1996 году і, пакуль за захаваньне будынка адказвала фірма, у бібліятэцы дзяжурылі ахоўнікі. Усе спробы абвінаваціць «Пульс» у знішчэньні гістарычных каштоўнасьцей, яго супрацоўнікі лічаць беспадстаўнымі.
Шукаць вінаватых – не справа газеты. Мы можам толькі канстатаваць факт – у Гродне за некалькі год знішчаны помнік нашай культуры. Улады не забяспечылі яму неабходную ахову. Праўда, кажуць, у мінулым годзе ў вокнах будынку бачылі міліцэйскія фуражкі. Пасьля таго, як 25 сакавіка нехта вывесіў на доме Мураўёвых бел-чырвона-белы сцяг, ахоўнікі парадку быццам бы дзяжурылі там некалькі месяцаў.
Зміцер Кісель, «Пагоня», 1997, 30 траўня – 5 чэрвеня.
| |
Дом Мураўёва ў 1919 г.
|
|
| |
Дом купца Мураўёва, знявечаны, але яшчэ з арыгінальнай сталяркай і дахам2004 г.
|
|
Апошнія каментарыі:
|
|
Гэта што? Падколка? Заўважылі даўно, але як сказана "жніво вялікае а работнікаў мала". Далучайцеся. |
|
|
заметели таки снятые башеньки
|
|
|
Ну так. Ужо даслалі зварот у справе Свяцка. І толку :) |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 6)
|
|