Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Адказ Міністэрства культуры на прадмет Свяцка
18 кастрычніка 2009 года

Гродзенскія гісторыкі, якія прасілі аднавіць зліўную сістэма палаца ў Свяцку, атрымалі адказ з Мінкульта.

З адказам можа пазнаёміцца кожны жадаючы, аднак, калі ў двух словах падсумаваць сэнс сказанага ў двухстаронкавым “мемарандуме”, то сфармуляваць яго можна коратка: зрабілі адпіску. На простую канкрэтную просьбу аднавіць зліўную сістэму палаца ў Свяцку, які развальваецца дзень за днём, Міністэрства культуры адгукнулася цэлым прапагандысцкім тэкстам, як захоўваецца архітэктурная спадчына ў Беларусі. Палац у Свяцку згадваецца там толькі тры разы, першы раз ва ўступе і два разы напрыканцы тэкста. А з самога дакумента мы даведваемся толькі, што сядзібныя ансамблі актыўна аднаўляюцца на Магілёўшчыне, Гомельшчыне і Берасцейшчыне, хаця ўласна да Свяцка тое ніякага дачынення не мае.

Заканчваецца тэкст чаканай інфармацыяй пра тое, што палац спрабуюць перадаць санаторыю “Азёрны”. Падпісаны тэкст адказа не міністрам культуры П. Латушкам, якому быў адрасаваны зварот, а яго намеснікам Грыдзюшкам, з якім гарадзенцы знаёмыя даўно. Гэты памагаты гарадзенскіх “рэстаўратараў” нясе асабістую адказнасць за разбурэнне “Гарачага хлеба” на вуліцы Горкага, флігеля палаца адміністратара па вуліцы Горкага №2. Толку ад яго адпісак і абяцанак і так ніякага не было. Такім чынам спадзяванні на ўмяшальніцтва новага міністра культуры ў гарадзенскую сітуацыю разваліліся. Замест банальнай адноўленай трубы маем добра знаёмы крык аб тым, як усё суперова. Вакханалія рэзанёрства працягваецца.




Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
пяць адзін тры шэсць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Павач для Грыдзюкі

30-12-2009, 12:23

Правакацыйны каментар. асабліва наконт таго, што лісты пішуцца за чыесь грошы. Усе справы такога характару робяцца на грамадскай аснове, можаце быць у гэтым перакананыя. А што залежыць ад мясцовых дзеячоў... Асабіста я звяртаўся ў райвыканкакам з прапановай пачаць збор сродкаў для аднаўлення зліўніка і аднавіць яе грамадскім парадкам, на што атрымаў адказ: "Толькі паспрабуй! Пасадзім за незаконныя працы на памятніку архітэктуры!"
Ясна вам.

  

Грыдзюка

29-12-2009, 19:23

Цікава, што атрыбуты асобы, якой гэты ліст накіраваны, зняты, але ж асабліва падкрэсліваецца негатыўная роля падпісанта ліста. Магчыма, па той прычыне, каб схаваць сваю поўную нямогласць, калі ўжо нават трубу на фасад навесіць не ў стане, але ж ведае затое той ананім як і што трэба рабіць там, да чаго сам ніколі і блізка не прыдачыніўся (хто і як павінен пісаць і падпісваць лісты, каму і што рабіць, толькі вось за якія грошы невядома). Усе чамусьці хочуць, каб прыехалі з Мінска і вырашылі праблемы, якія вырашацца павінны найперш на месцы. І залежыць гэта ў немалой ступні ад мясцовых дзеячоў, ад іх канструктыўных захадаў, але ж не ад ляманту, хамства і дылетанскага павучання ўсіх вакол сябе.

  

ГПУ

20-10-2009, 11:42

Так это он за "Горячий хлеб" на повышение пошел? За то, что конструктивизм снес, а барак из белого кирпича на горе оставил? И деревья запретил сажать вдоль загазованных улиц? Во как!

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 3)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Помнік


Гродна – месца маленства.
Агеньчыкі ў вокнах зімы.
На сьвеце сьвятое месца
Там, дзе ў маленстве мы.

Людзі, не забывайце!
Кліча далёкі цень!
Гродна – магіла маці.
Першы дарослы дзень.

Нёман гойдае хвалі,
Цягне вецер матыў.
У Мінску і ў Яраслаўлі
У помніках ты застыў.

А тут маленства святое
Навек замяла зіма.
Гродна – гняздо пустое.
Помніка ў Гродна няма.

Алесь Чобат

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 15

Слаўнае імя

Варабей Мацвей Аляксандравіч (1895 – 1942)
грамадска-палітычны дзеяч пачатку ХХ ст.

Чытайце ў Бібліятэцы

Юры Гардзееў. Гарадзенскі Рынак у XVI-XVIII ст.ст. Праблемы соцыятапаграфічнага развіцця
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына