Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Гэты горад… (урывак з рамана «Лесавічанка» Піліпа Пестрака)
18 жніўня 2009 года

Гэты горад, здаецца, прапахнуў наскрозь гісторыяй. Нешырокія цэнтральныя вуліцы з найбольш дробнымі дамамі, на якіх вапнавыя сцены пашчэрблены, дамы з іржавымі бляшанымі стрэхамі, пад якімі павіслі над вузкімі тратуарчыкамі балкончыкі, што быццам імкнуцца ўпасьці ўжо, - усё гэта стварае стракатую панараму нейкай зношанасці, старызны, набытай і перажытай пакаленнямі з даўных, даўных часоў.

Ад цэнтральнай плошчы пачынаюцца гэтыя стракатыя, абпаленыя летнімі днямі, прасякнутыя вогкасцю асенніх туманаў вуліцы. І магутны касцёл, як паднебны цуд, узвышаецца над імі недзе з пачатку 16 стагоддзя, сочыць пільным вокам за нараджэннямі і смерцямі гэтага людскога мурашніка – беларусаў, яўрэяў, палякаў, рускіх, літоўцаў, татараў, - мурашніка, што віруе бесперастанку на вуліцах – і ў гомане слоў, і ў прытоенай начной цішыні, каб не сціхалі жыццёвыя турботы.

Ад цэнтральных вуліц збягаюць у бакі тыя вузенькія, заўсёды зацемненыя вулачкі са слядамі задымленага сярэднявечча. Яны то прадзіраюцца праз гушчыню дамоў па роўнядзі, даўшы дзе-небудзь на павароце закругленую крывінку, то збягаюць у даліны між зборышча пацямнелых стрэх і стрэшак, што чым ніжэй, тым больш гуртуюцца, здаецца, без канца. Там, на вапнавых сценах і сценках, на пакрыўленых вокнах і акенцах, прыліплі надзейна, утульна налёты копаці і вулічнага пылу, да якіх можна дакрануцца часам толькі адзін ціхі сонечны праменьчык.

І вечарамі, пры цьмяным святле далёкіх ліхтароў, здаецца, што па іх снуюць не людзі, а цені.

Гэты горад… раскінуўся на ўзгорках, забрукаваных лабатым каменнем, над глыбокімі ручаінамі, што тонуць у кустах і дрэвах, невядома кім пасеяных. Вулачкамі, абсаджанымі хаткамі, што, як ластаўчыныя гнёзды, павісаюць на адхонах, ён спускаецца да быстрацечнага Нёмана. Яго імклівы, шырокі паток імчыць пад небам свае воды ў недалёкія, ужо ускраінныя, пескавыя, стромыя берагі, з якіх у люстраную плынь глядзіцца бор. За патокам хораша назіраць здалёк з берагавой страмніны. Берагавы загіб з борам цягне да сябе, як магнітам, каб павесці недзе далей у яшчэ нязнаныя прыгажосці. На страмніне, як з горнай скалы, далёка бачны бор. На ёй, утрамбованай каменнем і дзярном, ляжаць (не стаяць, а ляжаць) памяткі сівой, калісці збройнай, мінуласці – рэшткі цагляных, абаронных сцен замка, пабудаванага пры літоўскім князі Вітаўце, якога гісторыя назвала «вялікім». Толькі рэштка сцен… Яна здзіўляе сучаснікаў сваёй таўшчэзнасцю і моцай, заяўляўшай некалі на вечнасць. Асталіся толькі рэшткі… Вечным бывае, відаць, нешта іншае. Тут жа глядзіць з берагу ўдаль сам палац, белы, перароблены з «Вітаўтавага» мастацтва на дом царскіх афіцэраў – і таму абдае людзей казарменна-халодным воблікам. За яго тыльнымі сценамі зямля, парослая густа дрэвамі і кустамі, спаўзае далёка ўніз, ужо к гораду, да глыбокай дарожкі-сцежкі, якая віецца заадно з іскрыстай ручаінай – то хаваюцца абедзве ў кустаўі, то выбягаюць з яго, каб урэшце дабрацца да Нёмана. На такой вось надбярэжнай горнай плошчы маячыў некалі, абгароджаны таўшчэзнаю сцяною з цяжкаёмкіх прастакутных цагін, замак Вітаўта. Ён суроваю пагрозаю глядзеў на захад за Нёман, дзе набегамі палашылі пушчу рыцары-тэўтоны, да таго ўедлівыя і неадчэпныя, што Вітаўт вымушаны быў перанесці сталіцу з Вільні сюды, дзе абароннай моцай стаў яму ў дапамогу сіні Нёман. Недарма сюды многа пазней уцякаў ад шляхецкіх дзяржаўных пакут немалёваны польскі кароль з венграў Стэфан Баторый. Цішынёй і ўтульнасцю пахла яму тут – сярод пескавых узгоркаў і патаемных наднёманскіх пушчаў. Тут гранне паляўнічых рагоў рэхам разносілася ў дрымучым Наднямонні. Ад роздуму нараджаліся планы паходаў на праваслаўны царскі ўсход, а ў пушчы трафеямі клаліся мядзведзі. Тут хрыбет сярэдняй Літвы, як называлі тады беларускія землі. І не раз немалёванаму каралю залятала думка: што рабіць са спаборніцтвам Нёмана і Віслы, каму даць перавагу?..

Горад-кангламерат – шумлівы, турботны, з подыхам сваёй неспакойнай мінуласці. Адзнакі яе яшчэ дзе-нідзе асталіся жыць ў наваколлі. Нават адчуваецца яна на сонечных палявых дарогах, што віюцца на ўзгорках і далінах. Наш час шукае іх, каб заглянуць у даўнасць.

Друкуецца па: Пестрак Піліп. Збор твораў у пяці тамах. Том 5. Мінск, 1986. С. 5-7.


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
шэсць дзевяць нуль восем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

гарадзенец

25-08-2009, 17:53

Класна напісана!

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Grodnienko


Oj Grodnienko, oj Grodnienko.
Ciebie kocha ktoś tak cienko,
że nie minie pokolenie,
jak zostaną z ciebie cienie. 
Wszystko w tobie przebudują,
przefarbują, przemalują,
że nie będzie ani śladu
dawniejszego w tobie ładu. 
Twoją  przeszłość i pamiątki
historyczne cudne kątki,
zniszczą  fale nowej mody,
nowych ludzi blufarody. 
Smutne w prasie było zdanie:
pan Jodkowski na wygnanie
został  z Grodno przeniesiony,
choć  tu działał niestrudzony. 
Szperał, zbierał, badał, skłądał,
przeszłość polską opowiadał... 
W każdym innym świata kraju
jest w szlachetnym to zwyczaju,
by nagrodzić takich ludzi,
których praca podziw budzi. 
Lecz inaczej dzisiaj w Grodnie.
Cenią  pracę tu niegodnie,
zamiast dzięki i uznania
każą dzielic los wygnania.

 Ksiądz Ludwik Sawoniewski, 1936 r.
Паводле: Magazyn Polski. 1995. 
№1 (15). S. 24-25

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Вул. Віленская

Слаўнае імя

Гарэцкі Максім (1893 – 1938)
беларускі пісьменнік, гарамадскі дзеяч, класік нацыянальнай літаратуры, актыўны ўдзельнік беларускага руху

Чытайце ў Бібліятэцы

«ЗЬНІЧ» - моладзевая ініцыятыва 1990-х гадоў
7 студзеня 2010 года
Электронныя варыянты чатырох выпускаў краязнаўчага бюлетэня, што выдаваўся гарадзенскай моладдзю дзесяць гадоў таму. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць