МГА Гісторыка

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

На развалінах Свяцка – што мелі і што маем
8 жніўня 2009 года

Параўнаўчая галерэя паступовага разубрэння палаца ў Свяцку у 2007-2009 гг.

На павароце з сапоцкінскай шашы да Свяцка стаіць нядаўна пастаўленая прыгожая карычневая шыльда, на якой на некалькіх мовах напісана пра палацава-паркавы ансамбаль у Свяцку. На гэтым клопат дзяржавы аб найкаштоўнейшым помніку архітэктуры 18 ст. заканчваецца. Інтэнсіўныя працэсы разбурэння, аб якіх мы пісалі ў 2007 і 2008 гадах увайшлі ў чарговую стадыю. Тое, што два гады таму можна было паправіць коштам у некалькі мільёнаў беларускіх рублёў (аўтавышка і адноўленыя зліўнікі) сёння абыдзецца ў сотні тысяч даляраў. Сцены палаца прапітаныя вільгаццю так моцна, што аднавіць яго можна толькі выкарыстоўваючы самыя сучасныя еўрапейскія тэхналогіі.

Між тым чыноўнікі з гар- рай- і абл- выканкама працягваюць «распрацоўку праекта рэканструкцыі палаца». На гэта ёсць і час і грошы. Няма толькі часу на сам палац. Вясной 2008 г. улады адмовілі ў набыцці палаца грамадзяніну Літвы за 1 млн. даляраў і некалькі разоў восенню мінулага года спрабавалі прадаваць яго на аўкцыёне (першы раз за 4 млн. даляраў). Натуральна палац ніхто не купіў і ў выніку за суму ў 1 $ палац дастаўся Нацбанку. Не ведаем ці абрадаваўся спадар Пракаповіч такой цудоўнай магчымасці зрабіць з палаца сваю рэзідэнцыю ці нешта падобнае, але вось ўжо паў гады прайшло, а палац у такім самым стане. На звароты гісторыкаў у СМІ, адпаведныя ворганы і іх прапановы хоць бы грамадскім чынам аднавіць зліўнікі ў палацы ніхто не адказвае. НЕЛЬГА. Трэба чакаць пакуль зацвердзяць праект. Між тым ва ўнутр палаца наведвальнікаў ужо не пускаюць. Стораж матывуе тым, што дэталі ўнікальных інтэр’ераў пачатку ХІХ ст. намоклі так моцна, што ў любы момант могуць упасці на галаву людзям…

Люты 2008 г. – пакрыты грыбком і зусім адсырэлы ўсходні бок задняга
эркера палаца. Зліўнік хаця і не працуе (забіты), аднак захаваўся
яшчэ цалкам

Ліпень 2009 г. – Ніжняя частка зліўніка ўжо адвалілася.
Плошча паражэння грыбком няўхільна пашыраецца

Красавік 2007. Заходні бок задняга эркера палаца. Зліўнік хоць і панішчаны,
але частка трубы яшчэ вісіць

Ліпень 2009. Зліўнік разваліўся ў большай частцы. Сцяну вымыла ўглыбіню
яшчэ ледзь не на палову цагліны

Красавік 2007. Тыльны бок палацу (усходняя частка). Абляцеў тынк і пад уздзеяннем вады патрушчана
цэгла толькі ў ніжняй частцы пабудовы

Люты 2008. Плошча разбурэнняў значна павялічылася. Сцены знутры будынка пакрытыя мохам

Ліпень 2009 г. Абляцеў тынк, панішчана цэгла і вымачаны сцены амаль на ўсёй плошчы пабудовы

Люты 2008. Вада з разваленага зліўніка цячэ
проста па сцяне

Ліпень 2009. Плошча закранутая ўздзеяннем вільгаці значна павялічылася

Красавік 2007. Яшчэ бачныя парэшткі зліўніка. Разбурэнні хаця і моцныя, аднак закранулі яшчэ
толькі частку сцяны

Ліпень 2009 г. Працэсы разбурэння закранулі фактычна ўсю вертыкаль,
дзе знаходзіўся зліўнік. Пад тынкам паміж дзвюма паўкруглымі аканіцамі
ўжо няма цэглы !!! Яе вымыла вадой

Ліпень. 2009 г. На ганку расце цэлы лясок

Красавік 2007. Абляцеў тынк і часткова панішчыла цэглу

Люты 2008. Цэгла пачала інтэнсіўна выпадаць

Ліпень 2009. Цэлая куча друзу пад вялізнай ямай у сцяне.
Ужо выпадаюць камяні

Красавік 2007. Быццам дула гарматы тырчыць труба зліўніка

2008. Труба яшчэ на месцы і спраўна палівае сцяну палаца

Ліпень 2009. Труба зліўніка ўжо ляжыць на кучы цэглы і друзу,
якая значна павялічылася

Ліпень 2009. Без каментараў

Ліпень 2009. Без каментараў

Ліпень 2009. Без каментараў

Ліпень 2009. Без каментараў

Ліпень 2009. Без каментараў

Ліпень 2009. Без каментараў

Ліпень 2009. Без каментараў

Ліпень 2009. Без каментараў

Ліпень 2009. Без каментараў


Чытайце таксама:

10.02.2008 Свяцк – разбурэнне працягваецца

15.04.2007 Палац Валовічаў у Свяцку развальваецца на вачах (Фотахроніка)


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
восем пяць два сем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Оля

11-10-2009, 15:00

Вось так вот каштуюць нашу спадчыну! Проста жах!

  

vitaut

10-08-2009, 08:10

Dzie z hety ulasnik - bank? Caho cakaje?

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Grodnienko


Oj Grodnienko, oj Grodnienko.
Ciebie kocha ktoś tak cienko,
że nie minie pokolenie,
jak zostaną z ciebie cienie. 
Wszystko w tobie przebudują,
przefarbują, przemalują,
że nie będzie ani śladu
dawniejszego w tobie ładu. 
Twoją  przeszłość i pamiątki
historyczne cudne kątki,
zniszczą  fale nowej mody,
nowych ludzi blufarody. 
Smutne w prasie było zdanie:
pan Jodkowski na wygnanie
został  z Grodno przeniesiony,
choć  tu działał niestrudzony. 
Szperał, zbierał, badał, skłądał,
przeszłość polską opowiadał... 
W każdym innym świata kraju
jest w szlachetnym to zwyczaju,
by nagrodzić takich ludzi,
których praca podziw budzi. 
Lecz inaczej dzisiaj w Grodnie.
Cenią  pracę tu niegodnie,
zamiast dzięki i uznania
każą dzielic los wygnania.

 Ksiądz Ludwik Sawoniewski, 1936 r.
Паводле: Magazyn Polski. 1995. 
№1 (15). S. 24-25

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Вул. Віленская

Слаўнае імя

Гарун Алесь (сапр. Прушынскі) (11.03.1887 – 28.07.1920)
беларускі нацыянальны паэт, дзеяч, класік беларускай літаратуры

Чытайце ў Бібліятэцы

Юры Гардзееў. Гарадзенскі Рынак у XVI-XVIII ст.ст. Праблемы соцыятапаграфічнага развіцця
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць